Мяне пужае тое, што граматнасць - гэта на 90% зрокавая памяць.
І калі раней яна фармавалася на адкарэктаваных кнігах мастацкай літ-ры, то цяпер шліфуецца спрэс непісьменным інтэрнетам.
Я згодная, што выбар выключыць комп і разгарнуць кнігу ёсць у кожнага, але, на жаль, асабіста я ўсё адно абіраю часцей інтэрнет. І лаўлю сябе потым на тым, што пачынаю страчваць навык напісання элементарных слоў. Бо калі ты ўвесь час бачыш "что бы" замест "чтобы", напрыклад, ёсць рызыка, што раней ці пазней "что бы" пачнеш пісаць і ты сам.
То-бок мне няма справы да іншых збольшага. Мне шкада сваю зрокавую памяць.
Пакуль яна працуе, выхопліваючы няправільна (чытай нязвыкла) напісаныя словы, але яе мажлівасці не бязмежныя, на жаль.