Яўген, дзякуй за вашыя фотарэпартажы. Жадаем вам найхутчэй атрымаць ключы ад кватэры. Нам вельмі пашанцавала з такім суседам. Між іншым, можа вы, Яўген, валодаеце нейкай інфармацыяй па наступнай тэме.
Шаноўныя суседзі, прапаную да абмяркавання наступную важную тэму. Што лепей, аддацца на абслугоўванне ЖЭСу або застацца самастойнымі у межах таварыства ўласнікаў? Я ўзяў кансультацыю ў адміністрацыі па месцу жыхарства, пачытаў указ 43 "Пра дзейнасць арганізацый забудоўшчыкаў ...", указ 538 "Пра некаторыя пытанні дзейнасці таварыств уласнікаў" ды закон "Пра сумеснае домаўладанне", а таксама спытаў знаёмых. Атрымаліся наступныя станоўчыя і адмоўныя бакі:
1) пры "аддацца на абслугоўванне ЖЭСу " плаціць за паслугі у 1.5 раза меней (напрыклад, за трохпакаёвую пры кааператыве каля 250 тыс, пры таварыстве каля 400 тыс). Гэта дасягаецца за кошт таго, што пры таварыстве неабходна трымаць на палову стаўкі свайго электрыка, сантэхніка, прыбіральшчыцу. Затое яны будуць аператыўна рэагаваць на нашыя праблемы і якасна выконваць сваю працу. Калі праблемы з электрыкай або сантэхнікай, мы адразу тэлефануем нашаму адмыслоўцу і ён прыходзіць на дапамогу.
2) пры "аддацца на абслугоўванне ЖЭСу " пакуль усё добра можна ні пра што не турбавацца: атрымаў плацёж, заплаціў. Калі ўзнікае праблема, пачынаецца доўгая песня барацьбы з ЖЭСам.
3) пры "аддацца на абслугоўванне ЖЭСу " ЖЭС можа забраць маленькую кватэрку, якую мы будуем за свой кошт на першым паверсе (завецца "памяшканне таварыства ўласнікаў"). Пры "застацца самастойнымі у межах таварыства ўласнікаў " мы можам яе здаваць і гэтыя арэндныя плацяжы выкарыстоўваць для аплаты зарплаты нашых адмыслоўцаў (што паменьшыць нашыя плацяжы за паслугі).
4) па ўласнаму назіранню я заўважыў, што у тых маіх знаёмых хто ў таварыстве, заўжды парадак у пад'ездах. Хто ў ЖЭСе - там па рознаму, але часцей бязладдзе.
Выкажыце, калі ласка, вашае меркаванне на гэты конт.