вы паміж ліцэямі выбіраеце ці паміж ісці ў ліцэі ці заставацца ў школе?Час яшчэ ёсць для выбару, але яго не так шмат, на жаль
Калі першае, то +- яны усе, апроч ліцэя БДУ, аднолькавыя, па мне. Нюансы, можа, невялікія і ёсць, але яны дакладна не вартыя таго, каб маючы адзін ліцэй літаральна пад бокам, ездзіць у прыкладна такі ж, але на іншым канцы горада.
Калі другое - то так, тут складаней, напэўна. І тут меркаванняў і водгукаў трэба болей, чым адно. Я ведаю, што ў 11-м класе 2-га ліцэя вучыцца дзяўчо з 50. Дзіцё - ўдзельнік алімпіяд, турніраў юных фізікаў і ўсё такое. Так разумею, нармальна пачуваецца, раз назад у школу не вярнулася. У сваю чаргу ў 50 і з ліцэя БДУ вярталіся (пісалі ў суседняй тэме), мяркую, наўрад ці таму, што ўзровень не задаволіў. Таму і кажу, пакуль можа заўчасна не расчароўвайцеся? Можа яшчэ дзе водгукаў пашукаць?
41 - флагман нашай матэматычнай адукацыі. )а 41?