честно, не знаю. хочется верить что ему не все равно и он беспокоится. Он писал же скорее не про лицей бгу. а про другие. и вот там были вопросы. Плохо когда правила игры участники узнают на месте а не заранее. В следующем году картина, наверно будет уже другая.
Дзякуй. Непакоіцца, так. Але неяк і мне падалося па ступені абурэння заданнямі, што трэба неяк растлумачыцца камусьці, чаму такія вынікі нізкія.
Проста цікава, на што ён разлічваў, ’галасуючы’ за агульныя экзамены? Не ведаў, што ў Жабінку і ЛБДУ крыху розныя дзеці і ў рознай колькасці паступаюць? Уж ён-то яўна на абазнанасць у адукацыі прэтэндуе, куды ўжо РІКЗу да яго. Рікз аблажаўся са шкалой - факт. Сам сябе перадурыў. Зрабі ён ад самага пачатку ацэньванне па 55-бальнай, не трэба б былі гэтыя кастылі з 10-бальнай увогуле. Хаця я разумею, што нашаму народу ўсё адно адзнаку вынь да палож, а то з гэтымі 25 ці 15 няясна, добры ў мяне вучань-дзіцёнак ці не. Але Рікз, заўважце, пабачаўшы, што ў рэгіёнах зусім завал, хуценька падправіўся. Тут бы парадвацца за Жабінку, якую Лівянт так ратаваў, дык не, трэба раздзьмуць і крычаць, што заданні не праграмныя !!! і шкалу бандзіты перапісваюць !!!, а так то настаўнікі і дзеці ў нас лапушкі. Асабліва настаўнікі, вядома ж. Выдатна вось вучылі-вучылі, а дзеткі праз злы РІКЗ вышэй за 6-7 не атрымалі, а-ёюшкі...
Завал з матэмай у рэгіёнах, калі на нулі нарашалі. 6 заданняў з 10 абсалютна школьнага ўзроўню, адкуль жа нулі?? Пра гэта і крычаць трэба, а не пра тое, што 4 заданні далі няшкольнага ўзроўню, каб у месцах з вялікім конкурсам дзяцей адрынжыраваць. А як трэба было?? Каб усе дзясятачкі атрымалі і па фіз-ры потым адбіраліся?
Так што даруйце, але мэты яго хвалі вельмі сумнеўныя для мяне. А бацькі дзетак, якія пра такі ўзровень іспытаў у сваіх Жабінках чуць не чулі, ясна, што гвалт падхапілі. Яшчэ б. Іх дзетак два гады ў 8-9 класе ліцэя вучылі, а дзясятак няма...непарадак...
І асабіста мяне проста бесяць выпады Лівянта ў бок лбду. Ён таксама нічога не ведае, як вы кажаце, але дазваляе сабе ’думаць’ уголас на шматтысячную аўдыторыю, што там карупцыя, бо бал ЦТ 80 усяго, а 8 год таму фізіку і матэму на сільна розныя балы напісалі - не па феншую гэта, ці бачыш, мелі роўненька пісаць, як у школе ўсё. І гэта не фейк з яго боку, не, гэта проста меркаванне ў яго такое. Права ж усе маюць меркаваць. Вось ён і мяркуе.
Дык хай вынікі таго ж Лбнту паглядзіць. Там сёлета таксама балы веельмі розныя. У хлопчыка з 48 баламі па матэме (выдатнейшы вынік!!!!) 15 па фізіцы. Пры тым, што матэма была ўдвая складаней. І наадварот, у дзяцей з выдатнымі баламі па фізіцы, досыць нізкія па матэмы. Карупцыя, адно слова... Фу-фу-фу тут Лівянту. Адсюль і іншыя яго гвалты ўспрымаюцца ўжо не абавязкова правільнымі і па справе.