Правілы прыёму ў Ліцэй БДУ
Прапаную да Вашай увагі правілы прыёму. Яны ёсць у наяўнасці на сайце Ліцэя БДУ.
Хацеў бы таксама патлумачыць размеркаванне на фізікаў і матэматыкаў ці на хімікаў і біёлагаў. Сапраўды, згодна з дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі мы маем 4 накірункі адукацыі: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны ды грамадазнаўчы. З двума апошнімі ўсё зразумела. Што тычыцца фізікаў ці матэматыкаў, то ў заяве, якую піша абітурыент мы просім вызначыць што яму бліжэй. Такім чынам са 100 абітурыентаў, якія патрапілі на фізіка-матэматычны накірунак, 61 вызначылі сябе як матэматыкі і 39 як фізікі. Так што атрымалася тры ўмоўна матэматычных класа і два - фізічных. Праграма навучання там аднолькавая, проста дадатковыя факультатывы розныя.
Было яшчэ пытанне наконт таго ці сыходзіць хто-небудзь з Ліцэя БДУ. Звычайна 3-6 ліцэістаў пакідаюць Ліцэй у верасні з розных прычынаў. Сярод іх ёсць як іншагароднія, так і жыхары Мінска. Хтосьці не падрыхтаваны да ўмоваў жыцця ў інтэрнаце, хтосьці лічыць, што ў старой школе яму будзе лепей. У кожнага свае прычыны. Мы не прымушаем застацца.
Ну і прыходзьце на Дзень адчыненых дзвярэй. Мяркую, што ўсе атрымаюць адказы на свае пытанні.