lada, ведаеце, у чым Вашая памылка? Прынамсі са свайго досведу чытання Вашых паведамленняў пішу...Кожны раз Вы растаўляеце СВАЕ акцэнты, прыпісваючы пры гэтым іх суразмоўцы...
Я не супраць зніжэння бала.
Я супраць змяненняў правілаў гульні падчас гульні. Я супраць таго, што бал зніжаецца тайна, інфармацыі пра гэта НІДЗЕ няма. Нават настаўнікі гімназій пра тое не ведаюць. Я супраць таго, што ягонае зніжэнне скіраванае збольшага менавіта на сваіх дзяцей, бо чужыя з такімі баламі ўжо панеслі докі па іншых школах...Я супраць таго, што свае бацькі (як гучала на форуме і не раз) ведаюць загадзя тэксты дыктовак. Я супраць таго, што бал зніжаецца праз 2 тыдні пасля апошняга дыктанта, а не агучваецца на заўтра..Я супраць 90% выдатнікаў у 4-х класах пачатковых школ пры гімназіях, якія яшчэ ў 3-м былі толькі харашыстымі, а ў 5-м класе іхныя дзясяткі пераўтвараюцца ў лепшым выпадку ў 7-8, а то і ў 5-6. А папрасіць іх са школы з гэтымі 5-6 ўжо нельга, бо базавая адукацыя ў нас абвязковая, маўляў. Толькі не ясна чаму яна менавіта ў гімназіі пры гэтым павінна атрымлівацца. А тыя НЕ свае дзеці, якія не выдатнікі і без тэкстаў дыктовак на руках, болей не маюць шанца вучыцца на іхных месцах...
Спадзяюся, я ўцямна выказваюся...
п.с. і так, на ўсялякі выпадак...каб не быць абвінавачанай у тым, што проста заўдрошчу "сваім". Мая вучыцца ў пачатковай школе пры гімназіі.
Але ўдзедьнічаць у падобнай уступнай кампаніі, па шчырасці, няма аніякага жадання...Хаця не выключаю, безумоўна, што такі давядзецца...З прычыны адсутнасці іншага выйсця і іншых вартых разгляду варыянтаў...(