Ну я ўсё роўна не магу зразумець, чаму усе так рэагуюць)))) Фэйсбучак другія суткі стаіць на вушах... Тут не заціхае дыскусія...
Прыехаў чалавек. Апісаў
свае ўражанньні і
свой настрой ад горада. У сваей характэрнай манеры. У
сваім, заўважце, блёгу.
Я зразумела, што не да спадобы прыйшоўся тон і не змаглі дараваць некампетэнтнасьць у пытаньнях бумажных квіткоў і яловых галінак. Але вось гэта апраўдваньне "да мы... да ў нас...да ён сам мудак" мяне дзівіць.
Можа гэта таму, што недзе ў глыбіні душы вы разумееце, што у нечым ён правы? Што М
інск і сапраўды не адрозьніваецца прывабнасьцю і ўсё болей і болей падпадае пад ярлык "Назад у СССР". І што ў нас да, зусім непрадуманы і непрадугледжаны безбар'ерны асяродак. Што большасьць людзей ідзе, апусьціўшы вочы долу з думкамі паесьць-паспаць-на працу. І наш аэрапорт -ага- зусім не прытулак камфорту. Ён больш нагадвае заштатныя аэрапорты, куды лётаюць лоўкосты, чым сталічны аэрапорт.
А яшчэ -гэта мая асабістая думка - што калі чалавек сапраўды любіць свой горад (менавіта горад, а не стан камфорту ў ім) - то гэтай любові нішто не перашкодзіць і нічые выпады не будуць успрыняты ўсур'ёз. А калі раптам стане і крыўдна, то падумаеш: а фіг зь імі, палова з тых, хто піша - і не былі тут ні разу, а калі былі, то нічога не зразумелі. На маю малую радзіму столькі дз...ма, прабачце, вылілі... Толькі лянівы не пасьцябаўся з гэтага горада і "здольнасьцей" яго жыхароў. А ўсё чаму - не пашчасьцьціла гораду з тым, што зь ім зьвязана імя саміведаеце каго. Але я та ведаю гэты горад у адрозьненьні ад усіх гэтых пісак
Да, ён не цэнтр культурнага жыцьця, і дамы там старэнькія і касьцёл разбураецца(( але я люблю яго. Люблю свае ўспаміны, зьвязаныя зь ім. Люблю свае адчуваньні, якія ён мне дорыць.
Я думаю, што у вас з Мінскам ітаксама так... Тады навошта апускацца на ўзровень ніжэй і пачынаць нейкую гістэрыю.
Што да асобы Ільлі, то магу сказаць толькі тое, што чалавек знайшоў справу. Ён змог паставіць сваё захапленьне на камерцыйныя рэйкі.
А яшчэ ў яго класныя фотарэпартажы з Майдана.