Пра Мінск.
Вы правільна пішаце пра каткі, метро, плітку...
Дарэчы, пра плітку. Чаму мінчукі гэта ставяць такім плюсам гораду (аргумент -а там-та ўвогуле калдобіны з лужамі - не прымаю). Наяўнасьць акуратных тратуараў - гэта проста нармальна. Як мае быць. Хочацца запісваць у плюсы рэальна класныя рэчы.
Напрыклад тое, што сетка метро пашыраецца. Ці транспартны фонд абнаўляецца (яшчэ б белкамунмаш не пытаўся хатурыць - увогуле класна б было).
Але вось глядзіце. Той жа безбар'ерны асяродак. Ну няма яго ў нас. Ці бачылі вы калі-небудзь інваліда-калясачніка, які б ехаў куды-небудзь? Я слаба ўяўляю сабе гэтую карціну. А за мяжой бачыла. У Германіі цягнікі, у якім ёсьць вагоны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, на станцыі сустракае служачы з інвалідным крэслам. Тое ж самае назірала і ў замежных аэрапортах. Яны проста там стаяць на выпадак "а раптам". У нашага Мінск-2 нават няма сьпецыяльнага крэсла, на якім трэба ўносіцьчалавека ў салён самалёта - нясуць на хліпкай канструкцыі ці наўпрост на руках.
Кавярні. Так, іх пабольшала. Але як па мне - іх не хапае. Не хапае простых непафасных мясьцін кшталту Coffe-Inn у Вільні. Мясьцін, у якіх можна проста схавацца ад дажджу, папіваючы каву, ці перасядзець фортку паміж лекцыямі за паяданьнем чызкейку.
Веладарожкі. Намаляваць на без таго вузкім тратуары раздзяляльную паласу і намаляваць ровар - шмат розума не трэба. Я гэта веладарожкай не лічу. Як па мне, іх не хапае ў месцах адпачынку(парк Перамогі і Вясьнянку я ведаю. У Ленінскім р-не, чула, ёсьць, але не бачыла) і на шляху да іх. Летам не хапае пунктаў пракату ровараў. Каб ўзяў, сеў і паехаў. Здаў там, дзе зручна.
Дзіцячых пляцовак бракуе катастрафічна. Зайздрошчу тым, у каго паблізу з домам яны ёсьць.
Ну вось гэта першае, што прыйшло ў галаву. Я не кранаю саму атмасьферу горада, да якой мы ўсе прызвычаіліся, але яна вельмі кідаецца ў вочы тым, хто сюды прыязжае. Бо гэта ж разраду нематэрыальнага і неасязальнага, тут ва ўсіх свае адчуваньні)))