Дарэчы! Наконт права/лева.)
А як вам выхад/уваход у метро на станцыі Купалаўская збоку Купалаўскага тэатра?
Па ходзе высветлілася, што я там, напэўна, ніколі не была.) На тым выхадзе, у сэнсе. Да мінулых выходных.)
А на выходных патрапіла.) Большай недарэчнасці ў нашым метро, чым там, я не бачыла.
Там насуперак здароваму сэнсу і традыцыйнаму правабаковаму руху, даводзіцца рухацца па левай (!), а не па правай частцы эскалатара, а потым выходзіць у левыя (!) дзверы , а не ў правыя.)
З заходам тое ж.))) Заходзіш і ідзеш спускацца па левай частцы.
)) Гэта ж проста ламае ўсе звыклыя і амаль аўтаматычныя схемы!
Карацей.)))) Шоў было яшчэ тое.)
Пры выхадзе з метро я з дзіцяцем пацягнулася згодна са звыклым становішчам рэчаў управа, а значыць праз турнікеты, якія арыентаваныя на ўваход.)) Прычым за намі пацягнуўся цэлы шэраг людзей.) Якія, як вядома, ідуць звычайна на аўтапілоце за тым, хто ідзе наперадзе.) А гэта былі мы.)))
Калі шосты чалавек пайшоў за намі, міліцыянт на станцыі такі заўважыў, што "что-то не так" (с)
))) , а за ім і цётачка, якая на ўваходзе ў кабінцы сядзіць.)))) Апошняя падарвалася са свайго месца і пачала лаяцца на тэму, які тупы народ цяпер пайшоў, ніфіга не разумее, куды выходзіць трэба.)
Я, калі ўцяміла нарэшце, у чым рэч, проста афігела ад логікі будаўнікоў гэтай станцыі.)))
І растлумачыла цётачцы, што я думаю пра такія, мякка кажучы, нетрадыцыйныя левабаковыя выхады.)
Ну і калі дарогай назад мы, наадварот, уваходзілі ў метро, сітуацыя часткова паўтарылася. Мы аўтаматычна папёрліся на правую частку эскалатара.) Спыніліся, толькі упёршыся ў лесвіцу, якая ехала не ўніз, як чакалася, а ўверх.))))
У гэтым месцы зноў парадавалася "крэатыву" нашых будаўнікоў.)))
Народ, скажыце, я адна там правабаковага руху трымалася? Астатнія без праблем менавіта на гэтай станцыі на левабаковы рух пераходзяць?