Igra,
Я, у адрозненне ад бальшыні тут прысутных, расказала пра
свой сэнс і
свае адчуванні. А не сэнсы і ступень шчасця
многіх іншых.
Было б файна, каб тыя, хто спрачаецца тут сам з сабой, зрабіў тое ж.)
Асабіста я не здолела б жыць без дзяцей. Для мяне гэта своеасаблівы і стымул, і матывацыя, і крыніца энергіі, каб
жыць самой,
сваім жыццём, каб развівацца, пазнаваць, імкнуцца для лепшага. І калі б здарылася так, што не было б сваіх, я б усынавіла малечу. І мяркуючы па ўсім, муж са мной салідарны.
Што да многіх іншых, то:
Не ведаю.)
Напэўна, знаходзяць для сябе нейкія іншыя сэнсы.)
Мне добра з маімі.)
А тое, што ў мяне не выклікалі пярэчанняў тыя ці сія выказванні, то пра гэта нават дзіўна чытаць.) А што, тут кожны рэагуе на ўсё, што літаральна не супадае з ягонымі думкамі?
Да таго ж
мне (не многім іншым!) такая пазіцыя больш зразумелая, чым свядомае адмаўленне ад дзяцей.)
Асноўнае пярэчанне ў мяне выклікае не тое, што хтосьці шчаслівы без дзяцей, а гэтая манера расказваць пра
многіх іншых пры тым, што ў саміх-то зусім усё не так.)
Нават забаўна назіраць такую адчайную абарону пазіцыі "без дзяцей" тых, хто сам-то іх мае і месцамі не без цяжкасцяў.
Думаю, той, хто насамрэч шчаслівы, у такой абароне сваіх інтарэсаў і перакананняў патрэбы не мае.
===
Дарэчы, людзі, у якіх адно дзіця, як вы жывяце?
Гэта ж жэсць нейкая.
)))
Старэйшая з'ехала, дык малодшая, застаўшыся адна, ужо вынесла мозг.)))) Сумуе без сястры.)
Я мала што лічу, што без дзяцей мне ніяк, дык яшчэ і не ўяўляю, як можна іх меней за 2 мець.
)))))))
Лаўлю тапкі.
))))))