утыкну свае 5 капеек (прабачце, не стрымалася). Праблема да болі знаёмая.
1. Дзіцё на 100% ГВ можа мець любы стул. У нас быў раз на тыдзень з месяца да 4х. Пры гэтым 6 дзён нармальна дзіцё сябе паводзіла (капрызуліў, канешне, але там не тужыўся, не не спаў і гд). На 7я суткі пачынаў турбавацца - тады ўжо "веласіпедзік", масаж жывоціка - пракаківалісь).
Для самазаспакаення схадзіце да хірурга, каб выключыць страшныя дыягназы (аля непрахадзімасць кішэчніка). Педыятр адразу прапіша кучу лекаў (дзюфалак самы бяспечны з усяго спісу). У паніку не ўпадаць. Кансультант па ГВ скажа, што таксікацыі арганізма дакладна ня будзе ад таго, што дзіцё не какае кожны дзень і пры гэтым кушае толькі маміна малако. І гэта праўда! Так што тут я супакоілася. Пры гэтым мне расказвалі выпадкі з практыкі, дзе дзіцё пракаківалась на 10я суткі.
2. Даволі шмат чаго залежыць ад спадчынны. У мяне такіе, прабачце, праблемы. Не гдзячы на тое, што я ела шмат-шмат буракоў, чарнасліва і на той момант свой стул наладзіла, усё ж такі дыета мая на стул сына не паўплывала, а спадчыннасць такі магла..
3. Ну і пра лекі. Дзюфалак пілі з месяц. Выніаў ніякіх. Я проста перастала даваць. Навошта мучыць ? Пасля здалі аналіз "на капраграму". Ну не ўсё ідэальна, нейкі там тлушч неперавараны быў. Прапісалі ферменты. Я доўга вагалася даваць ці не. Інтуіцыя кажа не, а ўсе вакол - давай. Гэта ж дзе бачылі, каб дзіцё раз на тыдзень какала? Ну сама я і вінавата, што дала. У нас пачалася дыярэя, біла фантанам.. Пасля вылезла куча слізі ў каках. Дысбактэрыёз... Педыятр кажа, што ад тых ферментаў гэта не магло пачацца. А калі больш нічога не менялася, я ела ўсё што звычайна, а дзіцё толькі на ГВ у 4 месяцы. У год сына яшчэ была на кансультацыі ў гастраэнтэролага, мне сказалі, што можна было і не даваць ферменты - нічога такога страшнага ў выніках аналіза таго не было, проста крыху не норма. Месяц барукалісь з новымі праблемамі, вылечылі дыарэю,дысбак. І наш рэжым какаў вярнуўся да 6-7 есяцаў))
4. ну і пра сокі і прыкорм. Яшчэ раз паўтаруся - пакуль 100% ГВ, таксікацыі не будзе. Далі сок і не дапамагло - тут уж клізмы, трубачкі.. Мне бабуля мужа казала, што ў яе дачкі такія праблемы былі ў месяцы 4 (пры гэтым яна ж казала, што гэта не нармальна - але часта у каго бывае??). Урачы параілі карміць усім, што самі ядуць. Казала, дапамагло. У сэнсе стул наладзіўся. Ну і ў нас наладзіўся, калі прыкорм у 6 месяцаў увялі (педагаічны, самы бяспечы і лепш за ўсё дапамагаючы ЖКТ прыстасавацца да новых прадуктаў). Але як на мой погляд і як я адчуваю: стул стаў часцей, што гэтая ежа так добра не засвойвалась ды і ў арганізме яе рэшткі небяспечныя. Таму і какі сталі часцей. А з месяцаў 7 кожны дзень.
5. У тых жа Сірсаў напісана, што калі стул радзей за раз на дзень - дзіцю не хапае дальняго тлустага малака. Для сябе я адмяла, бо вагу мы больш за сярэднія паказчыкі набіралі. Ды і не абмяжоўвала я час смактання зусмі. Чакала, пакуль сам "адваліцца"
6. пра клізмы. Нельга часта рабіць!!! Не даеце діцю навучыцца кантраляваць свае мышцы. Ну тэба навучыцца адні раслабіць, другія тужыць пры каках. Яшчэ мне педыятр наш казала, што ў яе практыцы было, што аднаму дзіцю дапамагла клізма - проста нібы рухавік завёўся і пасля яе стала ўсё ок. Я таксама раз зрабіла, паглядзела, што часцей пасля яе не какаем і плюнула. Зрабіла на 4я суткі, какаў было значна менш. Сапраўды малако засвойваецца добра.
7. Ну і мама тут галоўнае. Не турбавацца, гэта не крытычна (значна горшая праблема дыарэя - там усе карысныя рэчывы з арганізма вымываюцца). Сесці, пахадзіць, усё ўзважыць, прыслухацца да сябе і да дзіця. Дзе большае зло ўбачыць. І вырашыць, што рабіць - у любым выпадку мама ведае дзіця лепш за любога спецыяліста. Праўда парады ўсіх спецыялістаў варта выслухаць. Выконваць не абавязкова
