Пытанне: можа гэты хор больш прэстыжны?
Адказ: вядома ж, але гэты прэстыж здабывалі хлопчыкі.
Пытанне: дык можа каб дзяўчат першапачаткова бралі, то і яны б здабывалі? Ці ў хлопчыкаў галасы лепшыя, чысцейшыя?
Адказ: нічым не лепшыя, проста нельга было жанчынам у хоры, таму і былі хоры хлопчыкаў першапачаткова. Таму і прэстыж хлопчыкі, а не дзяўчынкі здабывалі. Не з прычыны гучання, а якраз з гендэрнай прычыны.
Так, сёння жанчынам можна, але традыцыя засталася. Мажліва, скора і знікне, хто ведае.
Розніца ў гучанні пэўная ёсць. Але паколькі ёсць хлапчуковыя і дзявочыя галасы, адпаведна, непаўторнае гучанне маюць і адны, і  другія. Плюс  хора хлопчыкаў у тым, што з пэўнага ўзроста галасы робяцца мужчынскімі (праўда тады гэта ўжо не зусім хор хлопчыкаў робіцца, а хор хлопчыкаў і мужчын 

 ), а значыць дадаюцца іншыя тэмбры, павялічваецца дыяпазон хора і ўсё такое. У хоры дзяўчат такога няма. Дзявочыя галасы хоць і мяняюцца, калі дзяўчыны сталеюць, але не настолькі адчувальна, як хлапчуковыя.