Я думала, что виньетка в Австрии нужна для проезда по автомагистралям. А платные участки отдельно оплачиваются. Я была не права?
Сорри за офф.
Вы маеце рацыю. Для праезда па аўмагістралях Аўстрыі патрабуецца віньетка, то бок аўтамагістралі там платныя. Плюс ёсць асобныя ўчасткі дарог, тунелі ў прыватнасці, праезд па якіх патрабуе дадатковай аплаты незалежна ад наяўнасці/адсутнасці ў цябе віньеткі (да слова, так і бачу такую сістэму ў нас, і як бы да гэтага народ паставіўся; а там нічога, ездзяць і не бухцяць, хаця гэта нонсанс, як па мне - аплачваць фактычна двойчы дарогі). Але апроч магістраляў ёсць сетка звычайных дарог з выдатным пакрыццём, якія проста месцамі праходзяць па населеных пунктах. Пра гэта амаль не пішацца ў інтэрнетах, калі гаворыцца пра дарогі, таму калі ты не ў тэме, як мы, прыкладам, разабрацца надзвычай цяжка. Дык вось бясплатныя дарогі ёсць, і калі ты вандруеш, а не імчыш на працоўную нараду ў іншы горад, яны на парадак цікавейшыя для язды, чым аўтамагістралі. Гэта плюс да таго, што ты не маеш галаўнога болю з набыццём няведама дзе тых віньетак (пра штраф у 500 м ад мяжы пісалі вышэй) і правільным, згодна з мегаінструкцыямі, іх наклейвання, дый проста эканоміш 10 еўра. Мы ездзілі з Браціславы ў Вену. На дзень. Дарога туды-назад, калі шчыра, пакінула нават большыя ўражанні, чым сама Вена. Цікавыя невялікія гарады дарогай, праезд пад вузенькімі старажытнымі гарадскімі брамамі, якія ніхто не руйнуе, бо яны нязручныя і вузкія, а ставіць светлафоры на ўездзе ў іх, каб рэгуляваць чарговасць праезда то аднаго напрамку, то другога (так званы рэверсіўны рух). Старажытныя замкі, сучасныя правінцыйныя дамкі. Песня, а не дарога. І нервы цалейшыя.
Таксама перапрашаю за оф. Хаця.... Гэта пра жыццё, так.
У меня нет власти над другими, я могу только сама себе менять, хотеть, получать и тыды. Это только так работает.
Ну з паркоўкамі ж працуе? Так уплываць на людзей, каб яны не ставілі машыны на месца, якое спатрэбіцца табе.) Дык чаму б далей не пайсці?)
А тое, што трэба ўсё самому-самому, гэта і без транссёрфінгаў ясна.)))))
Што да мяняцца самому... гэта добра ў якасці веры. А на практыцы твае змены ніяк не ўплываюць на наваколле і асяроддзе. Тое, што ты там свае каштоўнасці ўдакладніў, ніяк не адбіваецца на тым, што вакол цябе, на жаль. Бо як вышэй напісана, сваімі цэннасцямі ты ніяк не можаш уплываць на цэннасці іншых. Але для кармы, напэўна, добра, так, і псіхалагічна лягчэй. Верыць ва штосьці трэба.
Дый з іншага боку...каштоўнасці-то збольшага ва ўсіх людзей аднолькавыя: жыццё, здароўе, сям'я. А жывуць усе веееельмі па-рознаму. І што да нацый, і што да асобна ўзятых людзей. Так што...і цэннасці, напэўна, лухта...