Kalinka, дзякуй. "Позняк метаться" нам ўжо было. Ноч, стаміліся, дый за першы шлагбаўм мы адносна хутка заехалі. Гэта потым сталі, як мёртвыя.
Агулам мяжа заняла тры з паловай гадзіны (з улікам 5-ціхваліннага заскоку ў дуцці-фры).
У прынцыпе, я як нічога добрага ад праходу мяжы не чакала, нягледзячы на ўсе перасцярогі (адмыслова планавала і выезд і вяртанне на буднія дні, на раннюю раніцу і позні вечар), так і застаюся пры сваім. Мяжа - гэта зло, якое ва многім знішчае жаданне ездзіць машынай, плюс псуе ўражанні ад саміх паездак.
На будучыню, як мінімум, пераход Каменны Лог-Медзінінкай выкрэсліваю са сваіх маршрутаў. Жэсць, проста жэсць.
=========
Ну і па тэме.) Падзялюся і я сваімі ўражаннямі ад Палангі.
Паланга - чароўнае месца. Прыгожы, дагледжаны курортны гарадок. З безліччу месцаў для прыемнага баўлення часу: скверы, невялікія плошчы з мноствам кветак, клумбачак, скульптур, фантанаў, іншых аздабленняў. Таму пагаджуся з напісаным вышэй - там гуляць можна літаральна паўсюль.) Што да Басанавічуса - то гэта горшае, што там ёсць.)))) Апроч неймаверных натоўпаў і какафоніі розных гукаў, ад якіх вушы зварочваюцца ў трубачку, нічога вартага ўвагі там няма.)
Лепшае, апроч мора, само сабой - ужо згаданы мной музычны фантан на скрыжаванні Вітаўта і Юратэс. Тым, хто ў Паланзе, глядзець абавязкова! Калі сцямнее пажадана. Гэта навінка гэтага сезону, як я зразумела. Непаўторнае відовішча. Рознакаляровыя струі ў самых розных спалучэннях пад чароўную музыку ад класікі да сучаснай класікі (тэмы з кінафільмаў і іншае) - гэта амаль астрал. Я проста ў захапленні.
Што да кавярняў і рэстаранаў. Мы слабыя знаўцы, па шчырасці. ) І наадварот, знайшоўшы якую блізкую і ўдалую кавярню, аддаем перавагу туды і хадзіць, не шукаючы сабе іншых прыгодаў. Я не гурман, дый у прынцыпе ежа - апошняе, што мяне цікавіць.))) Але ў цэлым я б не сказала, што дорага, доўга і нясмачна. Акурат наадварот. Іншая рэч, што той дзень, пра які гаварыла вышэй (субота 8-га) у прынцыпе не задаўся.) І бліны ў бліннай на нас скончыліся, і бульба перастала наразацца для самаробных тамтэйшых чыпсаў роўна перад намі, і вячэра чакалася гадзіну. І аказалася перасоленай у выніку.( Бывае, чё...
Пра дарожкі роварныя. Барані Бог вас ехаць роварамі ці "дыліжансамі" (мы так мнагамесныя ровары называем) у бок Басанавічуса і катацца хоць колькі-небудзь побач з ім. Кашмар.( А вось, калі ехаць ад Юратэс на поўнач (супрацьлеглы парку Бірутэ бок) - то выдатна. Чым далей, чым меней людзей і раварыстаў і тым прыемней ехаць, дыхаць, атрымліваць асалоду.)
п.с. і так! Мы з'ездзілі на касу ўсё ж.) Учора, дарогай дадому.)
Яшчэ раз дзякуй усім за парады і інфармацыю!
