калi б нейкую Анастасiю родныя звалi Стася
А дарэчы і завуць.)
Ведаю, як мінімум, 2-х такіх.)
Але рэч нават не ў гэтым.
Вы разважаеце катэгорыямі "распаўсюджанае /нераспаўсюджанае", якія маюць прывязку выключна да а) часу і б) супольнасці. А калі ад гэтай стэрэатыпнасці ці прывязкі адыйсці, ланцужок "Анастасія-Насця" нічым ад ланцужка "Апалінарыя-Поля" не адрозніваецца. Але першаму даецца права на існаванне, а другому не. Дзіўна, не знаходзіце?
Роўна як Поля мае такое ж дачыненне да Паліны, як і да Апалінарыі. Але першы варыянт дапушчальны чамусьці, а другі - выклікае неразуменне.)
Не называюць Апалінарыяй дома? Вышэй вунь Станіславам называць не хацелі, маўляў, доўга. І? З гэтага вынікае, што са Станіславам, як імем, нешта не так? І калі хлопца завуць Стас, то за якім фігам і называлі Станіславам?
Карацей, не разумею "неразумення" вашага.