Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы. Вы калі-небудзь чулі, каб акаўнт (уліковы запіс, рэгістрацыя на сайце, ну разумееце) рахункам называўся?
Гугл дае такі пераклад і НН ужывае "рахунак" у сэнсе акаўнт.
А я нешта ўпершыню чую і бачу. Жэсць, як нязвыкла і дзіўна.

Дарэчы, а чым акаўнт ад профіля карыстальніка адрозніваецца?
 
Кьяра,
я так разумею, гэта ад таго, што пераклад з ангельскай слова "рахунак" - "account". То бок "акаунт" мае два значэннi - 1. Профiль 2. (Асабiсты) рахунак.
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, дзякуй. Я гэта збольшага (пра ангельскую) зразумела. І часткова згодная ў сэнсе гэтай логікі. Але неяк мне як па-кітайску фраза "выдаліла свой рахунак у кантакце" гучыць. Але дапускаю, што проста досведу мала. Як беларускага, так і нэтаўскага.
 
Але неяк мне як па-кітайску фраза "выдаліла свой рахунак у кантакце" гучыць.
Дык i насамрэч дзiўна гучыць. :))) "Выдалiла акаўнт" было б слушней, як мне падаецца) Таму што у перакладзе гэта будзе "удалила свой счет". Абы-што)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Таму што у перакладзе гэта будзе "удалила свой счет"
:) Не, тут не твая праўда. ))) У перакладзе можа быць якраз "удаліла аккаунт". Ці як заўгодна яшчэ. Рахунак не абавязкова роўна "счет", як і "счет" не абавязкова роўна "рахунак". Тут логіка пераклада і логіка, уласцівая адной мове і прыцягнутая у дачыненне да другой, якраз не працуе. Адзінае, што працуе - ужыванне слова ў межах пэўнай мовы непасрэдна.
Дык вось тут мяне і цікавіць, ці называюць беларусы профіль рахункам? Я не чула і не бачыла ні разу. Да сёння. :) Але ж я і не паказчык. ))) Я да гэтага.)

Дарэчы, на НН выправілі тую фразу. На акаўнт. Але рэдакцыя ў сумневах.))))))))
 
Рахунак не абавязкова роўна "счет",
а я думала абавязкова...
"счет" не абавязкова роўна "рахунак".
так, тут згодная, пра гэта i пiсала.
Ну ты хоць гаворыш на мове, у адрозненне ад мяне. так што я не паказчык у кубе) Паслухаем яшчэ, мне нават цiкава стала) Думала, што рахунак=счет ( у сэнсе асабiсты, банкаўскi i г.д.)
 

Atex

Active member
Калі ласка падкажыце дзе займаюцца з дашкалятамі, у сэнсе якія-небудзь заняткі для развіцця, напрыклад, маляванне, танцы, ці спевы, ці увогуле усе разам на беларускай мове.
Дзякуй!
 

k_ja_ra

Well-known member
Atex,
- "Праменьчык" для дашкольнікаў (гульні, спевы, гарагоды + маляванне, выразанне і г.д.) Палац дзяцей і моладзі на Камсамольскім возеры. http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=11091&sid=d2add2b98d6bb519a231103d807d4f29

- Белмоўная група ранняга развіцця ёсць у Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці (Макаёнка 12)

- тут: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=9849&sid=d2add2b98d6bb519a231103d807d4f29

- вось яшчэ http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=11062&sid=d2add2b98d6bb519a231103d807d4f29

- і вось http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=11119&sid=d2add2b98d6bb519a231103d807d4f29


Таксама ёсць звычайна пры кожным Цэнтры дзіцячай тв-сці ўсялякія гурткі традыцыйнага майстэрства ці гурткі фальклорнага напрамку.
 

Берта

В стране чудес....
Проста так. Спадабалася.:so_happy:
 

Вложения

  • 72817_479016335467650_879639503_n.jpg
    72817_479016335467650_879639503_n.jpg
    34.7 KB · Просмотры: 26

k_ja_ra

Well-known member
Берта, вось дарэчы яшчэ адно пытанне.
Машыннае масла - гэта аліва. Наколькі я ведаю. Я спецом калісьці ўвагу на гэта звяртала. Ці то ў падручніку, ці то з куосаў гэта.
 

Вишенка

волшебница
Машыннае масла - гэта аліва. Наколькі я ведаю.
У слоўніку пазначана "уст." :) Так што можна смела выкарыстоўваць :)))
Увогуле, з гэтым "маслам" можна заблытацца: на хлеб - масла, у салату - алей, усялякае тэхнічнае - зноў масла, карціну пісаць - зноў алей.... :)
А што падліць у агонь, я нават і не ведаю :)))
 

Берта

В стране чудес....
Машыннае масла - гэта аліва
Кьяра. Вось мне і спадабалася карцінка. У нас 3 словы, а ў суседзяў толькі адно....
Вось так не разбярэцца бландынка з гэтымі масламі-алеямі-алівамі.... і згубіць машыну.
як я памятаю (як нас вучылі) аліва - "машінное масло", алей (сланечнікавы, соевы, льняны) - яго выціскаюць. Ну і само масла (паходзіць ад дзеяслова мазаць).
Я, дарэчы, памятаю, что і ў балгарскай, і чэшскай, польскай, сербскай - масла.
А стылістыку бел. мовы выкладала ў нас жонка Гілевіча. Цікава так выкладала )))Дык яна давала нам параду - Не пішыце "падліваць масла ці алею ў агонь". Больш па-беларуску будзе - падкласці саломы ў агонь, смалы ў агонь падліваць, падкінуць агню ў хату, прыску (жару) падсыпаць..... Хоць беларускія класікі (Колас, Мележ) ужывалі "падліць масла ў агонь"......
 

k_ja_ra

Well-known member
Больш па-беларуску будзе - падкласці саломы ў агонь, смалы ў агонь падліваць, падкінуць агню ў хату, прыску (жару) падсыпаць....
Во! дзякуй. :) Я якраз і хацела сказаць, што прамы пераклад тут не самы лепшы варыянт. Залезла нават у слоўнік прыказак, прымавак...але нічога падобнага не знайшла.

Падкінуць агню ў хату мне болей за усё падабаецца.
Так і запішам. :)))))
 

Берта

В стране чудес....
Кьяра, з гэтым агнем, алеем, што падліваюць у агонь, памятаю спрэчкі ішлі ну амаль да крыві.... ))))))))))
Некаторыя сцвярджаюць - аналагічныя выразу "падліваць масла ў агонь" ёсць выказванні і ў іншых славянскіх мовах. Памятаю, асабліва ўзгадвалі балгарскую і сербскую. Быццам у іх кажуць таксама - "падліваць масла".
Увогуле выраз адкуль пайшоў? Масла (лампаднае) лілі ў лампаду, каб лепей гарэла. Таму выраз актуальны відаць для ўсіх славян (можа, больш для праваслаўных). Таму некаторыя бароняць і ў нашай мове гэты выраз. Упэўніваюць, што гэта не калька з рускай. Што так гавораць і іншыя славяне, і нам можна ))))).
Іншыя сцвярджаюць - у беларускай мове слова масла азначае толькі усё тое, што зроблена з малака. Таму этымалагічна па-беларуску нельга казаць "падліваць масла" (яно ж увогуле не цячэ, калі толькі не таплёнае). Таму трэба казаць - падліваць алей у агонь.....
Ну а астатнія, я ужо пісала. Кажуць - які алей? якое масла?
Толькі агонь у хату! )))))
Дарэчы. Трэба выратавальнікаў яшчэ спытаць. Яна мабыць супраць агню будуць. І ў іх з'явіцца 4-ты варыянт )))...........:prankster:
 

k_ja_ra

Well-known member
Берта, дык так. Я згодная, што сам па сабе выраз можа і не толькі расейцам уласцівы. Але спрэчнае самое "масла" мне. Бо я, паколькі сама з алеямі і алівамі увесь час блыталася, таксама збольшага разбіралася. Не так дасканала, як Вы, падазраю, і ўпэўненая нават, і тым не менш. :)
Дык і па мне "падліць алею" ўжо тады....Але неяк страчваецца смак, ці што.
А з агнём мне менавіта каларытна так, смачна, гучыць.)
Таму хай выратавальнікі адпачываюць. Я сабе "хату" бяру. :)))))

А так, дзякуй за выразы, праўда. ))))
 

Берта

В стране чудес....
:biggrin: Як думаеце, што мне сёння ноччу ўяўлялася? :crazy: Правільна.
Масла, якое ўсюды разлівалася. І Булгаков нават прысніўся са сваёй "Аннушка уже разліла масло"..... )))))
Карацей, палезла ў інэт. Знайшла на латыні - oleum addere camino. Калі ведаеш беларускую у прынцыпе ўсё зразумела - oleum - алей, camino - камін, addere - ад ангельскай add - дадаць. Дадаць масла ў камін, атрымоўваецца.
А вось яшчэ ў Купалы знайшла - "У нас на Беларусі і так, дзякаваць богу і добрым людзям, бяды і гора ўсякага хоць гаць гаці, дык нашто яшчэ падліваць смалы ў агонь?" (Я.Купала. Вера і незалежнасць).
На гэтым для сябе тэму масла спыняю )))):derisive: Бо ноччу хачу іншыя сны. )))))
 

имя-как-имя

Well-known member
Узгадалася, колькі год таму рэклама была. Дзяўчына там казала: "Алея" - гэта маё масла. Дачка мая абуралася: " Это не только ее масло, но и оленя тоже". Ёй замест "алеі" алень чуўся.
 

k_ja_ra

Well-known member
"Алея" - гэта маё масла.
О! Вось праз гэтую назву ў мяне па сутнасці блытаніца і здаралася. ))) Бо наступны шэраг словаў: алей, аліва, алея - яўна не для сярэдніх мазгоў. :)))))

===

http://news.tut.by/society/330723.html - сумна... Не тое, каб ад яе, гэтай рэкламы, варта чагосьці істотнага чакаць, але ўсё ж лепей, як нічога, і ўжо дакладна лепей за астатні хлам, які пануе на нашых вуліцах...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху