katia-ka, вельмі да спадобы ідэя з календаром. Дзякуй!!!
Трапіўся мне на вочы часопіс "Новая Польша". І тааааак уразіла адна гісторыя ў ім. Ведаеце.... разумею - падзеі, там апісаныя, не адзінкавы выпадак..... разумею, якая сітуацыя была ў той час..... А ўсё адно.... не магу прызвычаіцца спакойна ўспрымаць падобная рэчы. І не магу не падзяліцца.
Быў у палякаў выдатны інжынер, наватар, нават геній. Яцек Карпінскій. З пачатку 50-ых гадоў ён прыдумаў і сканструяваў шмат розных вынаходніцкіх прыбораў (не буду пералічваць усё, хаця гэта надзвычай цікава).
Увогуле адкрыў */столькі новага, што ў 60-ым годзе выйграў конкурс ЮНЕСКА сярод маладых кібернетыкаў. Адправіўся вычыцца ў Гарвард. І там у ЗША яго запрасілі працаваць у ІВМ, таксама ў Каліфарнійскім універсітэце, і нават прапанавалі заснаваць свой інстытут, далі доступ да лабараторый НАСА.
Карпінскі адмовіўся ад усіх прапаноў, бо лічыў - працаваць трэба толькі на карысць Польшы. Вярнуўся і зноў сканструяваў шэраг новых прыладаў. Нарэшце ў яго з'явілася ідэя мінікампутара. У той час комп займаў цэлы кабінет і апроцоўваў дадзеныя шмат гадзін. У канцы 60-ых польскаму інжынеру ўдалося зрабіць мінікомп, які працаваў з хуткасцю мілліон аперацый у секунду. Тагачасныя компы мелі 64 кілабайта памяці, комп Карпінскага - 8 мегабайт, да яго можна было падключаць камеры, радары....былі і ншыя навароты.
Сваё вынаходніцтва інжынер прадставіў на Познанскай ярмарке. Англічане адразу прапанавалі кантракт, каб наладзіць у Англіі вытворчасць навінкі. Карпінскі зноў адмовіўся - хацеў каб на яго Радзіме пачалі выпускаць яго компы.
І вось так здарылася, што наведвальнікам той выставы быў таварыш Ларіонов, з СССР, генеральны канструктар кампутара "Ряд". На самой справе "Ряд" - быў не савецкай находкай, а копіяй компа ІВМ.
- Гэта немагчыма, - сказаў Ларіонов, пазнаёміўшыся з прыладай Карпінскага, - У нас падобная машына займае цэлую сцену. Русскій шмат цікавіўся, пытаўся.
Пасля познаньскай ярмаркі на польскім заводзе паспелі выпусціць толькі 30 компаў Карпінскага. Хутка геніальнага інжынера ўвогуле звольнілі з працы.
Канешне, шмат людзей яму зайздросцілі і мешалі працаваць. Аднак усё ж галоўная адказнасць за спыненне вытворчасці польскага компа ляжыць на тав. Ларіонаве. Кремль вырашыў, што на ўсёй тэроторыі Варшаўскага дагавора будзе толькі адзіны кампутар - ЭВМ "Ряд". І нікога не хвалявала, што ён застарэлы. Вырабляць можна было толькі тое, што дазваляў СССР, якому была не выгадна ініцыятыва Польшы.....
Складана далей ішло жыццё Карпінскага (яго зрабілі невыязным). Складана і цікава.
І вось уразіла мяне гэтая гісторыя. Сумна. І нешта такое з сённяшнім часам мне трошкі пераклікаецца.