Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Atex, і выдатна.)))

А мае прынцэсы, строга кажучы адна з іх сказала: "Нешта я не ўцяміла...дык а карагоды дзе? І спектакль не пра Новы год зусім". :)))))

Я таксама задаволеная. )
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, дык гэта само сабой. :))

Увогуле здорава. ))) Мне сама атмасфера больш за ўсё грэе.))) І вуха лашчыць.

Хаця сам спектакль з усіх, што мы глядзелі, крануў, менавіта крануў, меньш за астатнія.)))
 

Marisol

Active member
Шчыра віншую вас, мае даражэнькія, з надыходзячымі святамі Новага году і Раства Хрыстова. Добрага здароўя, радасцей вялікіх і малых, ладу ў сямейным жыцці!
 

Atex

Active member
А малы мой i сёння у пiратай гуляе :) вельмi яму зайшоу спектакль.
 

k_ja_ra

Well-known member
мой i сёння у пiратай гуляе
Хто б сумняваўся. :))
А вось асобным спадарыням з тонкай душэўнай арганізацыяй :), відаць, не ўсе ўнутраныя нітачкі пацягалі. Так, Вішанька? :)))

=================================================================================

Усіх з Новым годам!


picture.php
 

Ильгрия

New member
З надыходзячым Новым Годам, паненкі!Хай ён будзе шчодрым на добрыя навіны, прыемныя сустрэчы, ласкавыя усмешкі і пяшчотныя пацалункі!!!
 

Вишенка

волшебница
А вось асобным спадарыням з тонкай душэўнай арганізацыяй , відаць, не ўсе ўнутраныя нітачкі пацягалі. Так, Вішанька?
А, што? :))) Спектакль добры, але нейкі надта блытаны сюжэт. Ну ці гэта я недастаткова разумная ўважлівая :)

З Новым годам!!!
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, пра асобных спадарынь -гэта я пра сябе, калі што. :))

Пра сюжэт - ага, я неяк таксама з цяжкасцю нітку ўтрымлівала.)))) Ёсць адчуванне, што і дзеці мае - таксама. :)))
 

Ильгрия

New member
Цікавая інфармацыя, як мне падалося, але пакуль не тэлефанавала і падрабязней не цікавілася, бо ў нас зараз цяжказці з дастаўкай на розныя заняткі, але можа каму спатрэбіцца :
"GUDA запрашае ў Школу традыцыйнага мастацтва! Традыдыцыйнае сьпеўнае мастацтва, традыцыйны беларускі танец, рамествы, стварэньне асабістага беларускага строя. Кожны курс суправаджаецца ўводзінамі ў філасофію і эстэтыку традыцыйнага мастацтва.

Для дзетак у праграму ўваходзіць знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, сьвяткаваньне Калядаў, Гуканьне вясны, іншыя сьвяты традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца:)

Навучаньне платнае.

У летні перыяд заняткі па сьпевах праводзяцца ня толькі ў памяшканьні, але і на вольным паветры.
Гарады, у якіх праводзім навучаньне -- Менск, Полацк, Наваполацк.

Усе выкладчыкі -- сьпявачкі гурта GUDA, або запрошаныя намі найлепшыя знаўцы тутэйшых традыцый.
+375 29 608-25-56. Тэлефануйце! Вольны летні час -- найлепшы для таго, каб пачаць для сябе новае і цікавае жыцьцё:)"

http://guda.fromby.net/news/index.html
 

Ильгрия

New member
Дзевы, гляньце, які клясны каляндар!!
вельмі файна!!! Усё ад ідэі да яе выканання, на мой густ- бездакорна!!!
Дзякуй за спасылку, парадавалася , што ёсць самасвяомасць на такім узроўні...

Дзіўна толькі,што артыкул пра яго па-руску, неяк нелагічна..Аўтар мог бы дайсці сваім розумам...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Яшчэ крышачку прыемных хьвілін ад размовы са Стэфанам Эрыксанам))

 

k_ja_ra

Well-known member
Лапа, дык а там ты адказ мой чытала?
Па-першае, не народжанне, а нараджэнне.)))

Гэтая ж тэма на НН учора абмяркоўвалася, дарэчы...

Раство дае слоўнік Некрашэвіча - Байкова побач з калядамі, што праўда. Але я асабіста не ўспрымаю гэтага слова. Я шчыра не разумею, адкуль і якім чынам яно з'явілася. Ад якога слова перпачаткова.
Устойлівае адчуванне, што ад перайначанага на ціпа беларускі лад Рождества.
Па мне нічым не лепшае за Ражджаство (ці як там яно). Толькі што гучыць мягчэй. Але ўсё так жа "крыва".
 

Coraline

Jones
Якщо хто розумiе украiнською мовою :) - http://uk.wikipedia.org/wiki/Коляда

Або тут - http://www.pisni.org.ua/articles/51.html



Ад сябе скажу, што ва Украіне мы называлі Рождество - Різдво, а слова "Коляди" ўжывалася для назвы "Колядна недiля" (тыдзень ад Раства да Старога новага года)
 

Берта

В стране чудес....
katia-ka, вельмі да спадобы ідэя з календаром. Дзякуй!!!
Трапіўся мне на вочы часопіс "Новая Польша". І тааааак уразіла адна гісторыя ў ім. Ведаеце.... разумею - падзеі, там апісаныя, не адзінкавы выпадак..... разумею, якая сітуацыя была ў той час..... А ўсё адно.... не магу прызвычаіцца спакойна ўспрымаць падобная рэчы. І не магу не падзяліцца.
Быў у палякаў выдатны інжынер, наватар, нават геній. Яцек Карпінскій. З пачатку 50-ых гадоў ён прыдумаў і сканструяваў шмат розных вынаходніцкіх прыбораў (не буду пералічваць усё, хаця гэта надзвычай цікава).
Увогуле адкрыў */столькі новага, што ў 60-ым годзе выйграў конкурс ЮНЕСКА сярод маладых кібернетыкаў. Адправіўся вычыцца ў Гарвард. І там у ЗША яго запрасілі працаваць у ІВМ, таксама ў Каліфарнійскім універсітэце, і нават прапанавалі заснаваць свой інстытут, далі доступ да лабараторый НАСА.
Карпінскі адмовіўся ад усіх прапаноў, бо лічыў - працаваць трэба толькі на карысць Польшы. Вярнуўся і зноў сканструяваў шэраг новых прыладаў. Нарэшце ў яго з'явілася ідэя мінікампутара. У той час комп займаў цэлы кабінет і апроцоўваў дадзеныя шмат гадзін. У канцы 60-ых польскаму інжынеру ўдалося зрабіць мінікомп, які працаваў з хуткасцю мілліон аперацый у секунду. Тагачасныя компы мелі 64 кілабайта памяці, комп Карпінскага - 8 мегабайт, да яго можна было падключаць камеры, радары....былі і ншыя навароты.
Сваё вынаходніцтва інжынер прадставіў на Познанскай ярмарке. Англічане адразу прапанавалі кантракт, каб наладзіць у Англіі вытворчасць навінкі. Карпінскі зноў адмовіўся - хацеў каб на яго Радзіме пачалі выпускаць яго компы.
І вось так здарылася, што наведвальнікам той выставы быў таварыш Ларіонов, з СССР, генеральны канструктар кампутара "Ряд". На самой справе "Ряд" - быў не савецкай находкай, а копіяй компа ІВМ.
- Гэта немагчыма, - сказаў Ларіонов, пазнаёміўшыся з прыладай Карпінскага, - У нас падобная машына займае цэлую сцену. Русскій шмат цікавіўся, пытаўся.
Пасля познаньскай ярмаркі на польскім заводзе паспелі выпусціць толькі 30 компаў Карпінскага. Хутка геніальнага інжынера ўвогуле звольнілі з працы.
Канешне, шмат людзей яму зайздросцілі і мешалі працаваць. Аднак усё ж галоўная адказнасць за спыненне вытворчасці польскага компа ляжыць на тав. Ларіонаве. Кремль вырашыў, што на ўсёй тэроторыі Варшаўскага дагавора будзе толькі адзіны кампутар - ЭВМ "Ряд". І нікога не хвалявала, што ён застарэлы. Вырабляць можна было толькі тое, што дазваляў СССР, якому была не выгадна ініцыятыва Польшы.....
Складана далей ішло жыццё Карпінскага (яго зрабілі невыязным). Складана і цікава.
І вось уразіла мяне гэтая гісторыя. Сумна. І нешта такое з сённяшнім часам мне трошкі пераклікаецца.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху