Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
Знайшла цікавую спасылку:
Здаецца мне, што і гэта будзе вельмі цікава
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
і Антон Астаповіч запрашаюць:
ў сяброўскае падарожжа “Па слядах забытай вайны” 20 лістапада 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”
па маршруце:
Рускае Сяло – мемарыяльны комплекс на рускіх вайсковых могілках.
Заброддзе – рускія вайсковыя могілкі.
Смаргонь – былы кальвінскі збор сяр. 16 ст., палявыя умацаванні 1915 – 1918 гг.
Новаспаск – грэкакаталіцкая царква 18 ст, пашкоджаная пад час баявых дзеянняў.
Крэва – замак 14 ст. з рэшткамі фартыфікацыйных палявых збудаванняў 1915 – 1918 гг., Юрава гара, рэшткі палявых земляных умацаванняў.
Палтароўшчына – нямецкія вайсковя могілкі.
Баруны – нямецкія вайсковыя могілкі, базыльянскія касцёл і кляштар сяр. 18 ст.
Гальшаны – забудова мястэчка, францысканскі касцёл і кляштар 17 ст., нямецкія вайсковыя пахаванні, руіны замка.
Дзесятнікі – вайсковыя нямецкія могілкі.
Пад час падарожжа – гісторыя 1-й сусветнай на тэрыторыі Беларусі і ў еўрапейскім кантэксце.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43
http://pomniki.budzma.org/vandrowki/padzyeyam-1-y-susvyetnay-prysvyachayecca
 

Stasia

New member
Дазвольце далучыцца да размовы.
Я ў сям'і мужа мужыком называю. І бабуля мая так казала. Альбо проста мужам.
Гаспадар -- гэта іншае. Некожны мужык -- гаспадар.
А "спадар" для нас -- проста ветлівы зварот да старонніх мужчын, як і "спадарыня" для жанчын. І зўсім гэта не "пан" . Гэта як месье у французаў.
Напрыклад, калі дачка хоча нешта спытаць пра некага мужаскага полу, то яна мне скажа: "Мам, а чаму той спадар так зрабіў". А ў садку да выхавацеле дзеці звяртаюцца "Спадарыня Жанна", "Спадарыня Святлана".
 

k_ja_ra

Well-known member
Спадарыня Жанна
Вось як мне гэта падабаецца! Ну чаму б не быць гэтай традыцыі? А то Жанна Мікалаеўна...
І пра спадара згодна, не мае ён таго значэння, як пан, ці господін па-расейску. Проста ветлівы зварот. Прыгожы, натуральны. Без усялякіх "пакланенняў".)))
Эх........ а тут "мужчіна", "женщіна"...
 

Coraline

Jones
Кьяра, Пан - гэта таксама ветлівы зварот :) А як тады сказаць "конечно"? Напрыклад, "ты гэта зрабіў?" - "Конечно!"
 

k_ja_ra

Well-known member
Я ў сям'і мужа мужыком называю. І бабуля мая так казала. Альбо проста мужам.
А вось мужык - не..., не маё.))) Не ведаю, мне проста муж - нармальна гучыць. Не ведаю, што дзяўчатам не падабаецца... :)))

Пан - гэта таксама ветлівы зварот
Так, ветлівы. Але... Па мне калі нехта пан, дык астатнія... мужыкі? :(
Спадар - нейтральны варыянт. ІМХО. Вельмі мне падабаецца.
 

k_ja_ra

Well-known member
Гэта азначае, што я занадта люблю спрэчкі?
Ці я? :) Я таксама ўпартая, але, калі не мая праўда - што ж, заўсёды згаджаюся...

А калі спадар - то ўсе астатнія мужыкі?
Не, спадар, гэта проста містэр. Ніякі не пан, і не ўладар з гаспадзінам.))) Мне так адчуваецца чамусьці. Ці я проста мовы не ведаю? Але ну іншае адценне я тут чую...

А як тады сказаць "конечно"? Напрыклад, "ты гэта зрабіў?" - "Конечно!"
Вядома ж! / А як жа ж! ))) А калі без клічніка, ды ў сярэдзіне сказа - вядома.

Ну гэта, вядома, не пра цябе размова...

Ці як варыянт, падобны па сэнсе: ну гэта, зразумела (ці ясна), не пра цябе размова.
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
паглядзела на Вашыя сцягі... А Вы ў Славакіі дзе былі? У гарах?
Я ў Браціславе жыла...
У Высокіх Татрах неяк адпачывалі, вельмі спадабалася. І я доўга марыла зноў туды паехаць. А летась ездзілі на адпачынак у Венгрыю, таксама праз Славакію. Па дарозе туды півам закупіліся (бо "Шарыш" - самае смачнае піва, як на наш густ :)), а на зваротнай дарозе заехалі ў Татры, хацелі ў знаёмым рэстаранчыку паесці брынзы і стронгі. Але ж за 8 год там усё змянілася, і рэстаран іншы, і афіцыянткі нейкія дурнаватыя - ніякіх замежных моў не разумеюць. І меню толькі па-славацку. Гэта на курорце! Карацей, веданне некалькіх славацкіх слоў уратавала нас ад галоднай смерці :)
Затое я памятаю, дзе што і як шукаць! ;) Знайшла
А ў садку да выхавацеле дзеці звяртаюцца "Спадарыня Жанна", "Спадарыня Святлана".
Ага. Я так прызвычаілася, што вельмі здівілася, даведаўшыся, што ў школе ў настаўніц ёсць імя па бацьку. :) Мне і самой падабаецца, калі мяне спадарыняй клічуць
А вось мужык - не..., не маё.))) Не ведаю, мне проста муж - нармальна гучыць. Не ведаю, што дзяўчатам не падабаецца...
Мне ўсё падабаецца, і муж мне вельмі падабаецца :))) Праўда, мужыком яго не называю - мне нязвыкла. Але пра чужога мужа так магу сказаць
калі не мая праўда - што ж, заўсёды згаджаюся...
я таксама :) (так у нас шмат агульнага! :))))
 

Coraline

Jones
Кьяра, А Nulka сказала, што абодва варыянты няправільныя - і звычайна, i вядома...

"Пан" па-украінску гэта таксама містэр.
 

Вишенка

волшебница
Coraline, слоўнік (пад рэдакцыяй Коласа, Крапівы, Глебкі) дае такія пераклады: вядома, зразумела, безумоўна, бясспрэчна, а як жа
"звычайна" - гэта іншае
 
дзяўчаты, а "канечне" ці "канешне"? Ну, зразумела, што гэта не самабытна, але ж гавораць так?
 

Вишенка

волшебница
дзяўчаты, а "канечне" ці "канешне"? Ну, зразумела, што гэта не самабытна, але ж гавораць так?
Ёсць такое. Слоўнік Крапівы дае "канечне" - "обязательно, непременно". Байкоў, Некрашэвіч - "канечна" - "конечно, необходимо, обязательно". І абодва варыянты шырока ўжываюцца ў сэнсе "конечно", калі паглядзець гугл
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, глядзім уважліва:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=6150341&postcount=337
Да таго ж там не зразумела , што мелася на ўвазе. Мне, прынамсі. :)

дзяўчаты, а "канечне" ці "канешне"? Ну, зразумела, што гэта не самабытна, але ж гавораць так?
Раіла б ізноў Моўнік. Шла пра тое гаворка. :) Коратка: так, ужываецца канечне, як аналаг расейскому "конечно", але гэта не варта рабіць (толькі не біце ізноў мяне :)). Насамрэч слова канечне існуе ў бел мове, але мае крыху іншы сэнс, ужываецца ў іншым кантэксце. (баюся памыліцца, таму не скажу, у якім). У якой дакладна праграме , калі што, увечары адпішуся, бо на рабоце на кампутары гуку няма - не знайду. :(

"Пан" па-украінску гэта таксама містэр.
Па-украінску... Вось не памятаю дзе, але вялося пра тое, што слова "пан" для беларусаў ...э-э-э... пэўны негатыўны сэнс мае. (гэта толькі меркаванне, не злуўцеся, клск). І такі яшчэ момант. Хто мне падкажа, як па-беларуску да Бога звяртаюцца? (па-расейску Господі, па сутнасці= господін). Дык вось, баюся памыліцца, але не спадар дакладна, так? Т.ч. атрымліваецца, што "спадар" у адзіны шэраг з расейскім господіном не становіцца. То бок іншая гэта форма звароту.

Вишенка, ну бачыце, такі разгаварыла я Вас. :)
Спадзяюся, там нічога страшэннага не было? Бо я ўжо дакладна не памятаю, але звычайна мне за свае словы не сорамна...


таксама праз Славакію.
Як-небудзь распавяду таксама тоё-сёе і Вас распытаю, ага?

так у нас шмат агульнага!
Мажліва. :)
 

Вишенка

волшебница
Хто мне падкажа, як па-беларуску да Бога звяртаюцца?
Католікі звяртаюцца "Пан", яшчэ ёсць варыянт "Госпад".
Дарэчы, неяк убачыла паштоўкі "З Ражджаством!" - ледзь не ўпала...
Як-небудзь распавяду таксама тоё-сёе і Вас распытаю, ага?
ага :) з задавальненнем!
Спадзяюся, там нічога страшэннага не было?
звычайная спрэчка без пераходу на асобы :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
з рэлігійнай лексікай у беларусаў, як і з астатнім, "дзве душы" :)
каталіцкая і праваслаўная традыцыя моцна адрозніваюцца. Пан Бог і Госпад Бог, адпаведна. Між іншым, спадар -- з таго ж шэрагу, але сапраўды ўспрымаецца больш нейтральна. як цяперашні "містэр". Але не варта забывацца, што і "містэр" -- гэта вытворнае ад "master" -- гаспадар
 

k_ja_ra

Well-known member
Пан Бог і Госпад Бог, адпаведна
Ага, мая праўда! :dance:Такім чынам, бачыце, маем форму "спадар", как нешта, не звязанае па сваім глыбінным сэнсе з ГОСПОДІНОМ (ці панам, але па-расейску зразумець усё ж прасцей). Бо звяртанне да Бога і форма звароту господін маюць адзінае паходжанне. )))


як цяперашні "містэр". Але не варта забывацца, што і "містэр" -- гэта вытворнае ад "master" -- гаспадар
Так, я мела на ўвазе менавіта цяперашняга містэра, прычым тое, як ён для НЕмовазнаўцаў, накшталт мяне, гучыць.


Ой, :( гэта прапусціла:
Між іншым, спадар -- з таго ж шэрагу,
Але не звярталіся так да Бога на Беларусі, так?

)))))))

Замминистра образования Казимир Фарино уверен, что в стране нет проблем с белорусским языком
Няма чалавека - няма праблемы (с) :(

у нас равное количество часов на изучение как белорусского, так и русского языков
Няўжо?! 1 гадзіна бел мовы ў 1-м класе, 2 мовы+1літ-ры ў 2-м ( расейскай 3 мовы+2 літ-ры) :aggressive: Не вер сваім вачам - вер майму сумленню (с)

государство поддерживало и поддерживает все наше национальное, отечественное
Паўбываў бы (с)

Вот вспомним 10-15 лет назад: было ай-яй-яй беларуская мова-беларуская мова. Кого сегодня силой задавили? Есть свободный выбор
Ха-ха тры разы! :diablo:

К сожалению, кроме гимназии №23, в Советском районе нет больше ни школ, ни классов с обучением на белорусском языке.
С уважением, управление образования администрации Советского района.

Адказ на пытанне па эл.пошце.)))

И вось ведаеце, што больш за ўсё раз'юшвае? Хоць бы ўжо маўчалі, пачвары...
 
Последнее редактирование:

Nulka

Member
Кьяра,
не звярталіся, бо не было традыцыі. па прычыне таго,што рпц на стараславянскай размаўляла, а касцёл -- на латыні, а пасля пераважна па-польску.
але, па шчырасці, не бачу, у чым праблема. Спадар, спадарыня-- нармальны зварот без дадатковых сэнсаў (асабліва для нефілолагаў).

зы. па ангельску пра Бога кажуць "the Lord"
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху