Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Igra, ты пра гэта, так?

Крыпта Радзівілаў

Пахавальная крыпта Радзівілаў
У падлозе прэсбітэрыя — уваход у фамільную крыпту-пахавальню Радзівілаў. Самае першае пахаванне пад касцёлам датавана 1616 годам, а апошняе — 1936-м, калі тут быў пахаваны апошні ардынат Нясвіжа Альбрэхт Антоні Радзівіл. У крыпце на сённяшні дзень знаходзіцца алтар Нявіннага Зачацця, 70 саркафагаў, адзін з іх — рытуальны, адна канопа і адна урна з прахам нашчадка нясвіжскай лініі Антонія Радзівіла, прывезеная з Лондана 8 чэрвеня 2000 г. Найбольш старажытныя саркафагі знаходзяцца бліжэй да ўвахода.

Крыпта Радзівілаў — трэцяя па колькасці дынастычных пахаванняў у Еўропе пасля Габсбургаў у Капуцынеркірхе і Бурбонаў у Сен-Дэні.

220px-%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%A6%D0%B5%D0%BB%D0%B0._%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%82%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82.jpg


А мы толькі ўнутры самога касцёла пастаялі былі і ўсё...
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, так. У той раз мне пашчасціла па вузкай кругавой лесвічке падняцца на хоры,да аргана,нават трохі покамунікаваць з арганістамі-у іх рэпетыцыя была як раз)А ў гэты ўсё было яшчэ цікавей)
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, наступным разам абавязкова схадзі)многія проста паглядзяць і выходзяць,мне заўседы трэба пабачыць болей)таму,калі мы першы раз былі з мужам,ен таксама выйшаў раней і не схадзіў са мной на хоры)
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, паспрабую, дзякуй.)
Я ў такіх выпадках не моцна настойлівая, па шчырасці. Звычайна здавальняюся тым, што прапануецца. Скажам, тым разам, калі мы былі, там ішла служба. Адпаведна, у мяне нават у думках не было кудысьці апроч самога храма трапіць. Пастаялі, паглядзелі, паслухалі крыху і пайшлі.
А пра гэтую крыпту я нават і не ведала.
Каб хто прапанаваў глянуць - я б не адмовілася.)
А так... і добра ведаць, чаго дакладна хочаш трэба, ну і каб абставіны таму спрыялі.:)
 

Happy

Я такая скорая на помощь
Команда форума
Админ
k_ja_ra,
Igra,а почему не захотели об этом в Позитиве о Беларуси написать? Было б к месту, мне кажется
 

Igra

БЫТИЕ
Happy, па-майму,назва тэмы "Пра ўсё па-беларуску",а таму гэта да месца.Вы не згодная? А вось вы па-руску пішаце і гэта ўжо не адпавядая назве тэмы,ці не так?;)
:)

k_ja_ra, у маім выпадку,хутчэй,абставіны спрыялі,бо я не ведала ні пра тое,што там ёсць старынны арган,на хорах,ні пра склеп з трунамі:)Але ж я пра тое,што паміж мной і мужам у гэтым сэнсе ёсць вялікая розніца-ён паглядзіць,што на вочы трапіла і пойдзе,а мне мала,дык я затрымаюся часцей і ў кожнаю дзірачку зазірну,а там ўжо і адчыняюцца некаторыя месцы)))Але калі служба ідзе,тады мабыць не добра хадзіць туды-сюды і лазіць,згодная)
 

k_ja_ra

Well-known member
паміж мной і мужам у гэтым сэнсе ёсць вялікая розніца-ён паглядзіць,што на вочы трапіла і пойдзе,а мне мала,дык я затрымаюся часцей і ў кожнаю дзірачку зазірну,
Гэту думку я таксама зразумела.) Я, напэўна, нейкі сярэдні варыянт паміж вамі. :) Калі-небудзь, пад інтарэс, магу душу дастаць, у кожную шчыліну лезучы, а калі-небудзь нават тое, што блізка ляжыць, магу не глянуць.:)

==========

Happy, можна і ў пазітыве.) Ці ў падарожжах.:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, дык я ж не супраць.)
Я да таго, што пра пахаванні Радзівілаў і ў тых тэмах таксама можна было напісаць. Думаю, гэта не толькі нам тут цікава.
Мне падалося, што Happy якраз гэта мела на ўвазе, а не тое, што мы тут флудзім. :)
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, напісаць можна было дзе заўгодна-і ў тых тэмах,безумоўна,калі гэта каму трэба.Мне трэба было тут-я гэта загадзя адчула,што хачу аб гэтым пісаць па-беларуску і пісаць менавіта ў гэтай тэме.Дарэчы,на тое,што тут пішуць па-руску я звярнула ўвагу раней і мне хацелася сказаць,але я ўтрымалася)А зараз вось нагода выпала,таму і сказала.Я не са зла,супадзенне))
 

k_ja_ra

Well-known member
Добры разгорнуты артыкул пра беларускую лацінку. З гістарычнай даведкай, карыснымі спасылкамі і г.д.
Каму нагадае, каму паведае, а каму проста пад рукой на ўсялякі выпадак будзе. :)

http://nn.by/?c=ar&i=147849
 

k_ja_ra

Well-known member
Перад "х", "к" і "г" гук "с" не змякчаецца.

=====

Хай тут будзе. Пад рукой зноў жа. На выпадак, калі чарговы раз пра развіццё нацыянальных культур за саветамі і "творы бел. кампазітараў у музычнай школе" гаворка зойдзе.

«Белорусская литература пережила четыре волны террора. Нигде в мире такого не было»
 

Злополезная

Active member
Я пыталася тут некалі пра сінонімы слова "интеллигенция" у школьнай алімпіядзе. Нарэшце даведалася адказ - адукаваны, вучоны, разумны, мысліцель. Па версіі міністэрства адукацыі, так бы мовіць :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Пра Чайку ў Купалаўскім.
Уражанні неадназначныя.
Па-першае, ці штосьці не дарабілася, як той казаў, ці ўсё ж руская класіка - не зусім маё. Але, як па мне, доўга, статычна, першая дзея нават сумнавата. Жыцця дадала хіба сцэна Харланчука ў ролі Трыгорына з Нінай напрыканцы першай дзеі.
Па-другое, Пінігін уводзіць тыя-сія сучасныя моманты ў пастаноўку. Плюс сама трактоўка - ідэя апакаліпсісу. Так, апошні кадр спектаклю - астэроід, які набліжаецца да Зямлі на фоне апакаліптычнай музыкі. Страшна.
Ідэя нелюбові, як ключавая. Якая, нелюбоў у сэнсе, забівае, прычым літаральна (уводзяцца ў пастаноўку стрэлы: гукі стрэлаў з імітацыяй акцёрамі таго. што яны страляюць у герояў.) Стрэлы гучаць рэзка і гучна. Штораз асабіста я ад нечаканасці скаланалася. Не ведаю, наколькі такое апраўдана.
Былі яшчэ тыя-сія незразумелыя мне моманты.

Рэзюме.) Цікава, неяк нова, тое-сёе спрэчна. Ісці глядзець варта адназначна! :) Бо пакідае след і мноства пытанняў і думак.) Люблю такое.)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, далучайцеся.
Прымяненне беларускага лацінскага алфавіта ў грамадзянскіх пашпартах. https://www.change.org/p/міністэрст...лацінскага-алфавіта-ў-грамадзянскіх-пашпартах


п.с. дарэчы. у праграмцы да спектаклю, пра які гаоврка ў папярэднім посце, прозвішчы і імёны выканаўцаў акурат беларускай лацінкай пазначаныя (там ў праграмцы тэкст па-беларуску і па-ангельску ) . Малайцы купалаўцы!
 

k_ja_ra

Well-known member
Пра курсы беларускай мовы ў Кіеве. Цікава пра карані (падкрэсленае). :)

5 траўня адбыліся другія заняткі безаплатных курсаў беларускае мовы "Моваведа - Кіеў". Паціху зьбіраецца група: вельмі разнастайная паводле свайго ўзросту, адукацыі, паходжаньня й зацікаўленьняў... што само сабою ўжо ажыўляе сустрэчу, паколькі людзі найбольш цікавыя адно аднаму менавіта тым, чым яны адрозныя! Славутая беларуская памяркоўнасьць у дзеяньні Эматыкон smile

Акрамя студэнтаў-беларусістаў ды іхных сяброў нас наведаў калега, лектар з Італіі - спадар Сальваторэ, украініст, які выдатна ведае ўкраінскую й расейскую мовы і ў калекцыі якога не хапае толькі беларускае. Ягоная прысутнасьць як носьбіта італійскае мовы была асабліва карыснаю, паколькі гэта дапамагло нам прасачыць у беларускай мове яшчэ больш індаэўрапэйскіх каранёў, чымся мы да сёньня ведалі: pantofóle - пантофлі, scarpette (абутак) - шкарпэткі, camise (кашуля) - камізэлька, cappello - капялюш, oculare - акуляры й інш. І гэта толькі з нашае тэмы: "Адзеньне й абутак". Каму цікава - пазнайце гэтыя беларускія словы: resto, colore, creta, méta, gusto, odore, gomma, profumo, zúccero, articolo ды інш. Далібог, дзівосныя такія моўныя загадкі!

Вельмі прыемна, што курсы зацікавілі ня толькі адмыслоўцаў зь лінгвістыкі, але й шараговых украінцаў: навучэнец эканамічнага каледжу Тарас зусім выпадкова (ці не? - калі прытрымлівацца думкі пра тое, што няма нічога выпадковага ў гэтым сьвеце) пабачыў абвестку ў сеціве - і завітаў: "Доброго дня! Це тут вивчатимуть білоруську мову?"

Выкладчыцы Цэнтру беларускае мовы й культуры імя Ўладзімера Караткевіча - спадарыня Надзя й спадарыня Ганна - распавялі пра БЕЛАРУСКІ СТРОЙ - народнае адзеньне. Цікава, што ня ўсе сучасныя ўкраінцы ўжо ведаюць, што такое НАМІТКА - галаўны ўбор замужніх жанчын у Беларусі, Украіне, Летуве (замужняя жанчына мусіла хаваць свае валасы, бо ў іх была ейная сіла, што неабходная для працягу роду). Паласа вельмі тонкае кужалёвае белае тканіны, упрыгожанае вышыўкай - даўжынёю да 5 мэтраў (!). Сапраўдным майстэрствам нашых прабабуляў было ўменьне "круціць намітку" адным махам, але трывала й прыгожа (гэта было паказчыкам таго, што да дзяўчыны ўжо можна сватацца!), каб не зьляцела падчас працы й каб вышытыя часткі... падкрэсьлівалі глыбіню вачэй, а заднія канцы - зграбнасьць стану! Дасьледчыкі кажуць, што намітка - гэта быў асноўны касьметычны сродак у тыя часы: вышываную частку выкладалі так, каб яна адмыслова прываблівала да вачэй і надавала ім адметнага зьзяньня!!!
 

BabuschkinHaus

Well-known member
k_ja_ra, есць пытанне, нават, два). На працы Вы таксама размаўляеце па-беларуску i кем Вы працуеце?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху