Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Igra

БЫТИЕ
У арыгінале (адкуль словы прыйшлі) "л" вымаўляецца мякка, адпаведна і ў нас мела б вымаўляцца так жа.
Прычым адзінай сістэмы тут няма. Так, слова лямпа (не лацінскага паходжання нібыта, але замежнага ў кожным разе) мяккую "л" захавала.
От лат. lampas из др.-греч. λαμπάς «факел, светоч», далее из праиндоевр. *lap- «светить, сиять». Русск. лампа — начиная с Петра I; в форме лямпа — уже в XVII в. Форма на ля- заимств. через польск. lаmра «лампа, лампада»; на ла- — из нем. Lаmре или франц. lаmре.
------------------------------------------------------
Што такое прас?:)
 

Igra

БЫТИЕ
у нямецкай "л" мяккае.
Не ведаю- вікі кажа, што цвёрдае, ты, что мяккае, а мне ўвогуле не важна) Я пра паходжанне лампы і заўважыла, што ў рускай мове таксама варыянт лямпа існаваў, наколькі я зразумела.
Утюг.) Прасаваць - утюжіть, адпаведна.)
А прэс тады што?)
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, нешта нават і цікава зрабілася пра гэтую Л) Глядзі, што знайшла:
Одной из особенностей немецкой фонетики является то, что в ней нет деления согласных на палатализованные и непалатализоанные. Об этом уже говорилось в пятом уроке. Смягчение (если оно и есть) в немецком языке обусловлено позиционно (не для различения фонем) и характерно лишь для согласных [k], [g], [ŋ]. Например: Karte [ˈkaʁtə] «карта» — Kiste [ˈkɪstə] «ящик», Gabel [ˈɡaːbəl̩] «вилка» — gießen [ˈɡiːsən] «лить». Остальные могут показаться смягчёнными даже в немецкой речи, если они находятся перед гласными переднего ряда, но на самом деле они таковыми не являются. Например: Dame [ˈdaːmə] «дама» и Dinge [ˈdɪŋə] «вещи», lang [laŋ] «длинный» и Linguistik [lɪŋˈɡu̯ɪstɪk] «лингвистика», na [na] «ну» и nicht [nɪçt] «не» — в каждой паре согласные [d], [l], [n] произносятся почти одинаково.
Говоря в целом, все немецкие согласные произносятся чуть мягче русских твёрдых и твёрже русских мягких, поэтому нечего удивляться тому, что немецкие твёрдые кажутся несколько смягчёнными. Это просто привычка «русского уха», которое улавливает мягкость там, где она должна быть в русском языке.
Так называемая система консонантизма (или система согласных) немецкого языка чем-то будет похожа на русскую. Немецкие согласные похожи на русские, это очевидно. Поэтому читая их «немного по-русски», грубых ошибок вы не сделаете.
Л произносится мягче, чем твёрдый русский л в слове «лошадь», но твёрже, чем мягкий л в слове «листья». Научиться его произносить достаточно просто, если произносить его не у зубов, как в русском языке, а на альвеолах верхних зубов.

Соррі за офф( дарэчы, у французкай таксама ёсць такі л-нешта сярэдняе паміж цвёрдым і мяккім).
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, строга кажучы, так. Нямецкае "л" не такое мяккае, як нашае, але і вельмі далёкае ад нашага цвёрдага.

Збольшага тут балбаталка па-беларуску.) На любыя тэмы.)
Пра гукі якраз цікава, як па мне.) І якраз па тэме.)
 

petra13

New member
Дзяучаты а можна як небудзь на тэлефоне усталяваць беларуския литары? Часцей чытаю форум з тэлефона а писать па-беларуску нязручна ((
Раскажыце кали ласка наведвальники гэтае тэмы - вы усюды па-беларуску размауляеце, и кали да шмат у вас "аднамоуцау" у асяроддзи? Пачала я 2 тыдни назад размауляць па-беларуску и чым больш идзе час тым больш я сваё становишча парауноуваю з чалавекам, яки хоча бросиць палиць - 1-2 тыдни трымаешся на энтузиязме и жаданни кинуць, але ж кали навокал усе паляць трываць вельми цяжка. Вось и мне было цикава першыя дни а зараз разумею што трэба шукаць аднадумцау, бо сярод маих знаемых нихто па-беларуску не размауляе (((
 

k_ja_ra

Well-known member
petra13, у вас андроід?
Вось мне калісьці параілі:
Што да раскладкі, карыстаюся: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.menny.android.anysoftkeyboard і дадатак да яе для беларускай мовы: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.anysoftkeyboard.languagepack.belarusian2

Потым заходзіце ў наладкі тэлефона і там пункт «Language & Input», дзе пад пунктам «Keyboard & Input methods» адзначыць птушкай AnySoftKeyboard (астатнія птшукі можна прыбраць), і выбраць AnySoftKeyboard праграмай па змоўчаньні там жа.

А на нокіі беларуская мова ёсць, як такая. Проста абіраецца ў настройках.
=====

Раскажыце кали ласка наведвальники гэтае тэмы - вы усюды па-беларуску размауляеце, и кали да шмат у вас "аднамоуцау" у асяроддзи?
Паўсюль, апроч працы.
Аднамоўцаў у асяроддзі няма.
Цяжка, але ўсё мажліва. ) Паступова прывыкнеце, калі першыя хаця б пару-тройку месяцаў пратрымаецеся. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
petra13, я размаўляю па-беларуску і па-руску. Гэта тычыцца і дзяцей, і сяброў.
Я мала гавару па-за межамі дома/работы. То бок у горадзе я, звычайна, мовай амаль не карыстаюся. "Дзякуй" і "пакет, калі ласка" на касе хіба што.
Пішу (я не пра прыватныя гаворкі, а пра публічныя допісы ці артыкулы) па-беларуску.
Беларускамоўныя суразмоўцы ў мяне ёсьць.
Можам з вамі як-небудзь кавы папіць)) Пабалбатаць))
 

k_ja_ra

Well-known member
petra13, а ў сям'і вас падтрымліваюць?
І калі не сакрэт, калі не моцна асабістае, і калі ёсць жаданне гаварыць пра гэта, з чым звязана вашае рашэнне перайсці на беларускую? Бо вы ж разумееце, што з асяроддзем у вас будуць праблемы па азначэнні? І што адным-двума знаёмымі і разавымі сустрэчамі вы гэтае пытанне ўсё адно для сябе не закроеце? Таму наракаць на гэта можна, безумоўна, але бясплённа.) Вам трэба разумець, што вы будзеце збольшага адна ў сваім рашэнні.)
А так...падключайце беларускія раскладкі і меню паўсюль, дзе мажліва, пераходзьце на беларускую на форумах- скайпах, падпісвайцеся на беларускамоўных аўтараў у сацсетках, заходзьце да нас сюды.:) Тут і падтрымаюць і пабалбочуць заўжды з задавальненнем.:)
Вам спадабаецца, вось пабачыце. :)
А там, глядзіш, і яшчэ хто падцягнецца.)
Мне ўжо нават міліцыянты па-беларуску адказваюць. )))))))))

=================

katia-ka, калі не сакрэт, а куды сын перайшоў? У якую школу?
А ўвогуле, малайцы вы. :) Нават крыху зайздрошчу белай зайздрасцю. ) Я на беларускамоўную гімназію так і не спадобілася.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, сын там жа, дзе і дачка.
У тваіх дзяцей добрая гімназія. Калі б я ў тваіх краях жыла, то ня ведаю, якім бы мой выбар быў адносна сына :)
 

petra13

New member
katia-ka, дзякуй за прапанову на каву, але ж я пакуль не у минску)))
Таму и з раскладкай рускай прабачце, дома ужо буду усталёуваць

k_ja_ra, дома падтрымливаюць тым што не перашкаджаюць:)))
Беларуская мова мне падабалася заужды, год назад вырашыли дачку аддаць у 4 беларускамоуную гимназию и увесь год я думала як жа пачаць размауляць))) а тут зорки усе разам зышлися и падштурхнули мяне дзейничаць. Усе знаёмыя личаць што я размауляю каб дочку гатаваць да школы, я не пераконваю, але ж гэта нешта иншае, нейкая мая унутраная прага да роднае мовы
P.S. кали што выбачайце за памылки - я тольки вучуся и буду рада любым выпрауленням и заувагам
 

k_ja_ra

Well-known member
дома падтрымливаюць тым што не перашкаджаюць
Ну бачыце. :) Ужо добра.:)

Усе знаёмыя личаць што я размауляю каб дочку гатаваць да школы, я не пераконваю
І тут плюс.))) Меней чапляцца з пытаннямі будуць.)))

Таму и з раскладкай рускай прабачце, дома ужо буду усталёуваць
Калі не будзе атрымлівацца - пішыце. Я асабіста прафан у гэтым усім, але па інструкцыі вышэй нават я здолела.) Пэўная, што і вы справіцеся, але калі што - знойдзем, хто дапаможа.)
 

Atex

Active member
Сёння дзень нараджэння Васіля Быкава
vasil_712.jpg
 

k_ja_ra

Well-known member
Вось ёсць штосьці па-над намі, адназначна. )
Толькі пагаварылі ў Беларусь-Пазітыў пра "Г" і на табе: відэа ад В.Вячоркі роўна на гэтую тэму. ) Там і пра Гейне, не паверыце. :)))) http://www.svaboda.org/media/video/27082633.html

п.с. знарок не прыдумаеш.))) Нас чытаюць не толькі на тут бай, але яшчэ і на радыё свабода.:)))))
 

Ladybird

Member
Інтэрнэт-прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra "Наша песня", які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе кампазіцыі так ці інакш прысвечаныя тэме радзімы.

https://soundcloud.com/todar-2/sets/nasha-pesnia
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху