Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Женщина дождя

Well-known member
k_ja_ra, да - ўсё так і было... Я памятаю... Была надзея і ўпэўненность што гэты "цуд" толькі на чатыры гады. Ужо прайшло 24. Палова жыцця :(
 

имя-как-имя

Well-known member
Ужо прайшло 24. Палова жыцця :(
Жэсць. Для меня больш за палову. А некаму ж i усё жыццё. Некалi Брэжнеу вечным падавауся, памятаю, у дзень смерцi раней са школы адпусцiлi, i гаворка паусюль вялася, што усё, зараз канец, вайна пачнецца, i верылi ж, i страшна было - во дурныя дзецi былi.
А з выбарау 94-га лепш за усё памятаю Крыжаноускага па ТБ, з яго пародыяй на цяперашняга першага и адзiнага, а тады яшчэ кандыдата у прэзiдэнты.
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
Пры Брэжневе - 17 гадоу, пры Андропаве,Чарненко,Гарбачеве - 12 гадоу, пры Луке - 21 год - вось и усё жыцце :( Жах... :(
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, а нагадайце, гэта ж у нас паводле Канстытуцыі цяпер прэзідэнт можа перавыбірацца бясконцую колькасць разоў? Колькасць тэрмінаў ніяк не абмежавана ўвогуле?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
25 год таму была прынята Дэклярацыя аб Дзяржаўным суверынітэце Беларусі.
З сапраўдным Днем Незалежнасьці вас!
 

k_ja_ra

Well-known member
А быў жа дзяржаўным святам дзень гэты. І дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.
І праўда, як узгадаеш...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, ніяк не абмежавана колькасьць тэрмінаў(( "пакуль народ просіць"
 

имя-как-имя

Well-known member
А быў жа дзяржаўным святам дзень гэты. ..
--11-pf7vf.jpg
 

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя, ага, я бачыла.)
Але асацыяцыі ў мяне чамусьці не вельмі. З налепкамі. )))
Мне не машыне пагоні дастакова.)
 

k_ja_ra

Well-known member
Дапішу тут пра нашую паездку.) Пра агульныя ўражанні і тыя-сія асабістыя думкі.
Пра Палангу, Латвію і Эстонію тут:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349536&postcount=2188
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349648&postcount=343
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349891&postcount=22

У цэлым класна, безумоўна.) Вельмі задаволеныя і напоўненыя ўражаннямі.) Пагатоў я даўно ўжо пра самастойную вандроўку машынай марыла. Люблю-люблю дарогу.)
Маршрут наступны: Вільня-Трокі-Рыга-Талін-Тарту-Сігулда-Паланга-Нерынга (куршская каса)-Мінск. 12 дзён, 11 начэй, 2350 км, бюджэт (без паасобных пакупак, толькі начоўкі, харчаванне, забаўлялкі, паліва, экскурсіі) - 1760 еўра.

Што падумалася... Мне заўжды падавалася, што гэта ў нас так неяк атрымалася, што ўсё зруйнавана, парушана, вайна, немцы, тыры-пыры, аднавіць нічога нельга, маем, што маем. А вось у іх і парушылі меней і захавалася болей. Часткова так і ёсць, але ёсць і іншае. Прыкладам, цікава было даведацца, што тая ж Рыга (я пра стары горад, само сабой) вельмі пацярпела ў мінулым. Многае было знішчана і падчас вайны ў тым ліку. У прыватнасці знакаміты Дом Чарнагаловых быў адбудаваны з нулю. З нулю! Таму толькі, што мясцовыя ўлады вырашылі, што гэта будзе правільна і мэтазгодна пабудаваць яго наноў паводле захаваных рысункаў і ілюстрацый. Тое ж з іншымі славутасцямі. Во як. Пабудаваць наноў, а не забыцца, што такое было. І цяпер ніхто і не ўзгадвае, што гэта і не аўтэнтычна зусім, ездзяць, глядзяць, захапляюцца...
Ну і ўявіць старую Рыгу з назвамі кшталту вуліца Леніна, Кірава, і палацам піянераў у старажытных будынках сёння прота немажліва. А яны, такія назвы і піянеры, былі! Яшчэ нейкіх 25 год таму. Але здолелі адмовіцца ад гэтай фігні і вярнуць старажытныя спрадвечныя назвы, вулачкі, абстаноўку. Эх...
Усё-ткі назвы - гэта не проста назвы. Гэта сапраўдны код, які нясе ў сабе і памяць і энергетыку.
А ў нас у старой частцы Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная, Камсамольская і іншая фігня. Варвары.(
Ніхто ж не супраць і гэтага адрэзку гісторыі. Але называйце новыя запраектаваныя вуліцы, разбітыя паркі і г.д. Старое нашто чапаць? І чаму нельга вярнуць гэтае старое? Гэта натуральны подых гісторыі, традыцый, часоў...
Усё мажліва. І досвед Прыбалтыкі нам гэта красамоўна дэманструе.
Паглядзела, паслухала, падыхала, яшчэ болей ненавіджу гэты савок за гэтыя Камсамольскія і Леніна.:(

А так...і там хапае нюансаў. Пра рамонт дарог у Латвіі пісала. У страшным сне не магу ўявіць падобнае ў Беларусі.
Указальнікі. Нідзе няма па-ангельску. Ні-дзе. Па-свойму для сваіх напісана, з гачыкамі, з гэтымі смешнымі эстонскімі назвамі з падваеннем ледзь не кожнай літары, а асттанія - як сабе ведаюць. Захочуць - разбяруцца. Не-не. Не прынцы ўсё ж. І толькі нашым трэба быць свяцейшымі за ўсіх святых. Па-беларуску незразумееела, лацінкай не прачытаааааюць. Прачытаюць. Не паважаючы сябе і сваё, у жыцці не дачакаемся павагі ад іншых.
У Троках тройчы па коле ездзілі, пакуль да замка даехалі нарэшце.) Ржалі ўжо проста. Едзем паводле ўказальнікаў (!), паглыбляемся ў нейкую вёску, пытаюся ў бабцы нейкай:
-а дзе замак?
-ой, то гэта вам назад , а потым каля калонкі направа...(і далей па тэксце)
-як назад? Мы паводле ўказальнікаў.
-дык там няправільна ўказальнікі стаяць.
- а так гэта куды мы едзем?
- у нікуды. Вяртайцеся.)
*калонка - гэта аказалася запраўка :)*
Гэта "у нікуды" адна з хохмачак паездкі.) Узгадваем - смяемся.))))
У Троках таксама палац Тышкевічаў глянулі. Іх жа палац, дарэчы, у Паланзе.) Прывітанне ВКЛ і ягоным шляхецкім дынастыям.)
У Троцкім замку чула кавалак расповеда экскурсавода немцам. (я нямецкую тое-сёе магу зразумець, прынамсі кантэкст). Расказвала пра землі Беларусі, Украіны, Расіі, якія належылі (належылі! а не ўваходзілі ў склад ВКЛ, не былі агульнай дзяржавай) Літве. Маюць права на сваю версію, чё... Толькі мы не маем. :(

п.с. дзякую ўсім, хто спрычыніўся да нашай паездкі тым ці іншым чынам. І Вішаньцы (так-так, белая зайздрасць у лепшым сэнсе гэтага слова ад расповедаў і размоў - нашае ўсё), Імя-як-імя за візы, katia-ka за парады, Ігры за пажаданне добрай дарогі, і ўсім-ўсім за натхненне.:)
Вас, прысутных у гэтай тэме, люблю і цаню.) За разуменне, агульнасць думак, мажлівасць дзяліцца і атрымліваць тое ж у адказ.)
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, о як цябе торкнула)) я ўжо даўно з гэтым жыву. Там ўсё, усё інакш. І я не магу ніяк зразумець, чаму ж мы так ня можам. Чаму ж нас (электарат) так цягне ў гэтыя савецкіч часы? Чаму мы жывем па прынцыпе "ай, як-небудзь". Апраўдваем маразм, не рэагуем на зьнішчэньне мінуўшчыны.
Нават патрыятызм у нас - браннае слова. Калі глядзець на яго праз чырвона-зялёную прызму, дык гэта партызана, партызаны і яшчэ раз ветэраны. І сялянская хатка. Калі глядзець праз бел-чырвона-белую, дык тут нацыяналісты становяцца ворагамі стабільнасьці і непапулярнымі ў народзе асобамі.
А літоўцы тым часам у дні сваіх нацыянальных сьвятаў вывешваюць на дамах сьцягі. Проста так. У знак гонару.

І да, яны сябе лічаць нашчадкамі ВКЛ. А мы...Мы таксама лічым... Але ў Магілёве ставяць помнікі расійскім дзеячам. І да - як бы горка гэта не гучала - шмат дзе ў літоўскіх СМІ можна адчуць, что яны нас ў грош не ставяць. Таму што мы дазваляем так да сябе ставіцца. Таму што да, партызаны, партызаны і яшчэ раз ветэраны. І сялянскія хаткі.
 

k_ja_ra

Well-known member
k_ja_ra, наступным разам, мо, і далей здолееце, так?
Жаданне ёсць.) Браціслава - увогуле незакончаны гештальт)))) , ну і Вена, Прага, Баварыя сюды ж.
Ці наважымся...


katia-ka, неяк торкнула, так.
Што да нас...дык што далёка хадзіць. Ты той жа форум пачытай. Беларускасць устойліва разумеецца як вясковасць і песні-пляскі на ганку. Ці парткі, як варыянт. Ну...ці робіцца выгляд, што так разумеецца. Наштосьці. І гэта не "электарат" як бы...
 

Вишенка

волшебница
k_ja_ra, дзякуй, вельмі цікава! Далей Каўнаса мы яшчэ ў тым накірунку не ездзілі...
Браціслава - увогуле незакончаны гештальт))))
Гэта чаму? :) Пра Браціславу нічога не ведаю, але пра Славакію магу распавесці шмат чаго. ;)
(тут тэксту амаль няма, але карцінкі трохі можна глянуць)
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9337761&postcount=868
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, я якраз пра Браціславу добра ведаю. Ну як добра? У сэнсе, што жыла там амаль паўгода. І Славакію ўсю праехала зверху донізу. Ды па гарах, ды зімой. :) З'езджала калісьці адтуль, каб нібыта праз 2 тыдні вярнуцца, але не вярнулася. Дык вось хочацца вярнуцца цяпер, глянуць іншымі ўжо вачыма, і такі паехаць у Вену, якая тады была вось рукой падаць, а трапіць у яе ніяк нельга было.)
Вось такі гештальт.)
 

Вишенка

волшебница
У сэнсе, што жыла там амаль паўгода.
Ого! :) А калі гэта было?
Нам заходняя Славакія не вельмі спадабалася, але неяк цяжка сказаць, што не так... Краявідаў прыгожых меней ці што... Так што да Браціславы, можа, і ўвогуле не даедзем
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху