Дапішу тут пра нашую паездку.) Пра агульныя ўражанні і тыя-сія асабістыя думкі.
Пра Палангу, Латвію і Эстонію тут:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349536&postcount=2188
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349648&postcount=343
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=9349891&postcount=22
У цэлым класна, безумоўна.) Вельмі задаволеныя і напоўненыя ўражаннямі.) Пагатоў я даўно ўжо пра самастойную вандроўку машынай марыла. Люблю-люблю дарогу.)
Маршрут наступны: Вільня-Трокі-Рыга-Талін-Тарту-Сігулда-Паланга-Нерынга (куршская каса)-Мінск. 12 дзён, 11 начэй, 2350 км, бюджэт (без паасобных пакупак, толькі начоўкі, харчаванне, забаўлялкі, паліва, экскурсіі) - 1760 еўра.
Што падумалася... Мне заўжды падавалася, што гэта ў нас так неяк атрымалася, што ўсё зруйнавана, парушана, вайна, немцы, тыры-пыры, аднавіць нічога нельга, маем, што маем. А вось у іх і парушылі меней і захавалася болей. Часткова так і ёсць, але ёсць і іншае. Прыкладам, цікава было даведацца, што тая ж Рыга (я пра стары горад, само сабой) вельмі пацярпела ў мінулым. Многае было знішчана і падчас вайны ў тым ліку. У прыватнасці знакаміты Дом Чарнагаловых быў адбудаваны з нулю. З нулю! Таму толькі, што мясцовыя ўлады вырашылі, што гэта будзе правільна і мэтазгодна пабудаваць яго наноў паводле захаваных рысункаў і ілюстрацый. Тое ж з іншымі славутасцямі. Во як. Пабудаваць наноў, а не забыцца, што такое было. І цяпер ніхто і не ўзгадвае, што гэта і не аўтэнтычна зусім, ездзяць, глядзяць, захапляюцца...
Ну і ўявіць старую Рыгу з назвамі кшталту вуліца Леніна, Кірава, і палацам піянераў у старажытных будынках сёння прота немажліва. А яны, такія назвы і піянеры, былі! Яшчэ нейкіх 25 год таму. Але здолелі адмовіцца ад гэтай фігні і вярнуць старажытныя спрадвечныя назвы, вулачкі, абстаноўку. Эх...
Усё-ткі назвы - гэта не проста назвы. Гэта сапраўдны код, які нясе ў сабе і памяць і энергетыку.
А ў нас у старой частцы Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная, Камсамольская і іншая фігня. Варвары.(
Ніхто ж не супраць і гэтага адрэзку гісторыі. Але называйце новыя запраектаваныя вуліцы, разбітыя паркі і г.д. Старое нашто чапаць? І чаму нельга вярнуць гэтае старое? Гэта натуральны подых гісторыі, традыцый, часоў...
Усё мажліва. І досвед Прыбалтыкі нам гэта красамоўна дэманструе.
Паглядзела, паслухала, падыхала, яшчэ болей ненавіджу гэты савок за гэтыя Камсамольскія і Леніна.
А так...і там хапае нюансаў. Пра рамонт дарог у Латвіі пісала. У страшным сне не магу ўявіць падобнае ў Беларусі.
Указальнікі. Нідзе няма па-ангельску. Ні-дзе. Па-свойму для сваіх напісана, з гачыкамі, з гэтымі смешнымі эстонскімі назвамі з падваеннем ледзь не кожнай літары, а асттанія - як сабе ведаюць. Захочуць - разбяруцца. Не-не. Не прынцы ўсё ж. І толькі нашым трэба быць свяцейшымі за ўсіх святых. Па-беларуску незразумееела, лацінкай не прачытаааааюць. Прачытаюць. Не паважаючы сябе і сваё, у жыцці не дачакаемся павагі ад іншых.
У Троках тройчы па коле ездзілі, пакуль да замка даехалі нарэшце.) Ржалі ўжо проста. Едзем паводле ўказальнікаў (!), паглыбляемся ў нейкую вёску, пытаюся ў бабцы нейкай:
-а дзе замак?
-ой, то гэта вам назад , а потым каля калонкі направа...(і далей па тэксце)
-як назад? Мы паводле ўказальнікаў.
-дык там няправільна ўказальнікі стаяць.
- а так гэта куды мы едзем?
- у нікуды. Вяртайцеся.)
*калонка - гэта аказалася запраўка

*
Гэта "у нікуды" адна з хохмачак паездкі.) Узгадваем - смяемся.))))
У Троках таксама палац Тышкевічаў глянулі. Іх жа палац, дарэчы, у Паланзе.) Прывітанне ВКЛ і ягоным шляхецкім дынастыям.)
У Троцкім замку чула кавалак расповеда экскурсавода немцам. (я нямецкую тое-сёе магу зразумець, прынамсі кантэкст). Расказвала пра землі Беларусі, Украіны, Расіі, якія належылі (належылі! а не ўваходзілі ў склад ВКЛ, не былі агульнай дзяржавай) Літве. Маюць права на сваю версію, чё... Толькі мы не маем.
п.с. дзякую ўсім, хто спрычыніўся да нашай паездкі тым ці іншым чынам. І Вішаньцы (так-так, белая зайздрасць у лепшым сэнсе гэтага слова ад расповедаў і размоў - нашае ўсё), Імя-як-імя за візы, katia-ka за парады, Ігры за пажаданне добрай дарогі, і ўсім-ўсім за натхненне.

Вас, прысутных у гэтай тэме, люблю і цаню.) За разуменне, агульнасць думак, мажлівасць дзяліцца і атрымліваць тое ж у адказ.)