Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Karkusha

Well-known member
k_ja_ra, так прыемна Вас чытаць. мы ў гэтым годзе ехалі дадому і таксама з мужам планавалі, куды б нам падацца на наступны год:)
вось збіраемся і збіраемся мульты сабе зрабіць і ўсе ніяк. Амаль што паабяцалі сабе ўзімку гэтым заняцца.

у нас і ад Украіны падрбныя да Вас ураджанні (былі у Трускаўцы, трошкі пракаціліся ў Закарпацце і завіталі ў Львоў). Зразумела, што сцягі ў іх на дамах вісяць часцей за ўсе з-за таго, што адбываецца ў краіне. Але! У іх жа няма гэтых дурных помнікаў-танкаў, што у нас панатыканы ледзь не ў кожным населеным пункце, галоўнае, натыкаюцца новыя ( у бацькоў майго мужа ў Мядзела паставілі год ці два таму). У іх Шаўчэнка ( ледзь не ў кожным сяле) і розныя помнікі ў гонар роднай Украіны.
ну і тое, што большасць размаўляе на сваей мове ( пры тым, што пры неабходнасці легка пераходзяць на рускую)- надае яшчэ больш жадання размаўляць на сваей.
дарэчы, калі мы паміж сабой размаўоялі па-беларуску, людзі, якія былі побач, адразу дазнаваліся, што мы з Беларусі ( асабіста ня ведаючы нашай мовы). Калі мы размаўоялі па-руску, атрымоўваліся нейкімі невядома кім. Ці то з Кіеву, ці то яшчэ адкуль.

Atex, раскажыце, як там Адэса. Мы былі два гады таму ў апошні раз.
і што гэта за каса?
і дзякуй вялікі за рэкламу Трускаўцу. Вельмі задаволеныя, тым больш, што зьіраліся заставацца ўжо зусім без адпачынку, пакольку грошы спатрэбіліся на іншыя мэты.
а тут і недарагі адпачынак, і лячэнне, і з-за таго, што на машыне-Карпаты, вадаспалы і горныя рэкі. Такая прыгажосць!
 

k_ja_ra

Well-known member
Karkusha, дзякуй.) Узаемна.) Я пра прыемна.)
Што ад мовы, то украінцы ідэнтыфікуюць беларускую, як мінімум, не горш, чым мы ўкраінскую.) Ды што ўкраінцы, літоўцы вызначаюць.) Мы ў Паланзе з адной спадарыняй разагварыліся на пляжы. Сказалі, адкуль мы. А яна ў адказ: я зразумела.) Я беларускую гаворку адрозніваю.) Чамусьці было прыемна.)
Парадокс у тым, што гэта беларусы беларускую не ідэнтыфікуюць месцамі. У мінулым годзе на Сонечным беразе ў Балгарыі спадарыня з Віцебска, яўна чуўшы, як я з дзецьмі балбачу, спытала: "вы з Украіны?" У чэла з Беларуссю іншая мова, апроч рускай, відаць, не асацыюецца ўвогуле. Сумна.( Хаця надалей выдатна мяне разумела і мы тоё-сёе перасякаліся/камунікавалі.
 
k_ja_ra, о, дык ты ужо i з мужам па-беларуску? Файна. Раней жа пiсала, што не хоча ён. Цi блытаю.
 

Karkusha

Well-known member
А у нас старэйшая дачка ня хоча размаўляць. Сын спрабуе, усё разумее і не адмаўляецца. А старэйшая за паўтары гады, што мы размаўляем дома, так і не пачала размаўляць за намі. Зараз ужо разумная, какжа, што мы самі вінаватыя, трэба было пачынаць, калі яна была немаўляткам. У яя гэта такое супрацьстаянне.
Бацька з ею час ад часу адмаўляецца інакш размаўляць, калі ей нешта трэба, дык тады, калі бачыць ужо, што інакш не атрымаецца, пачынае.
А вось у тым годзе я павінна была забраць яе з гімназіі, але не змагла адказаць на яе тэлефонный званок чамусьці, дык яна стала тэлефанаваць тату і размаўляць адразу по-беларуску:) Муж так смяяўся потым.
ну і выпадкова я даведалася ад маці яе школьнай сяброўкі, што яны з гэтай сяброўкай паміж сабою размаўляюць па-беларуску і што мая кажа, што ў яе беларуская мова-самы улюбёны прадмет у школе. І настаўніца таксама захапляецца яе ведамі. А для нас-ніяк не згаджаецца, зараза маленькая.

А яшчэ я ў Трускаўцы неяк сідзела ўдзень у бювеце санаторыя, папівала вадзічку, пакуль муж укладваў спаць дзяцей і пазнаўмілася з дзядзькам за Баку. Сярэднега ўзросту, выкладчык ва ўніверсіцеце. Паколькі тым жа займаецца мой муж, нам было пра што пагаварыць да што параўноўваць. А потым у нас адбылася такая цікавая гаворка:
-А праўда, што ў вас там у Мінску помнік Леніну стаіць?
-Так, і не толькі ў Мінску, амаль што ва ўсіх гарадах.
-Да? Нічога сабе! А што, праўда, што ў вас ўсць яшчэ калхозы і саўхозы?
-Ну да, калхозы дык можа і асноўная сельскагаспадарчая форма.
-Ну трэба жа! вось дзіва!
Так весялілся дзядзька, так цікава і дзіўна яму было.
А я кажу:
-Затое у нас дарогі добрыя:)
 

k_ja_ra

Well-known member
о, дык ты ужо i з мужам па-беларуску? Файна. Раней жа пiсала, што не хоча ён. Цi блытаю.
Я ад самага пачатку перахода на беларускую іначай, як па-беларуску, дома не размаўляю. І не толькі дома. Руская толькі для працы і для паасобных тэлефонных гаворак.
Муж як гаварыў па-руску ў адказ, так і працягвае. Старэйшая тое ж, апроч паасобных словаў, фраз, сказаў пад настрой, ці калі думаць лянота і прасцей на пытанне па-беларуску па-беларуску ж і адказаць.)))) Самая гібкая малодшая.) У яе месцамі вельмі няблага па-беларуску атрымліваецца.) Ну і ў школе ў маіх, адпаведна, складанасцяў з беларускай няма.) У сэнсе, памылкі здараюцца, як і ў рускай, зрэшты. Але момантаў неразумення ці чаго падобнага няма.
 

A-Lesko

Настя Каменская
Помогите пожалуйста найти красивое стихотворение о лошадях на белорусском языке. Спасибо.
 

Берта

В стране чудес....
У наступную нядзелю пачынаецца Арт-Вандроўка для дзяцей - акторскія курсы, якія ладзіць рэжысер Андрэй Саўчанка.
http://actorart.jimdo.com/
Прыкладна, узрост дзяцей 6-10 год. Заняткі раз на тыдзень, у нядзелю, у Купалаўскім тэатры.

І яшчэ сустрэла сення - у Беластоку ўсе назвы аддзелаў у краме Real дублююцца па-беларуску (с)
 

Вложения

  • 1n.jpg
    1n.jpg
    69.5 KB · Просмотры: 15
  • 2n.jpg
    2n.jpg
    61.9 KB · Просмотры: 10
  • 3n.jpg
    3n.jpg
    60.1 KB · Просмотры: 8
Последнее редактирование:

Ladybird

Member
ibXvJICFwng.jpg
 

k_ja_ra

Well-known member
http://nn.by/?c=ar&i=156617

Проста схіляюся перад Крысцінай.
Надзвычайнай моцы, стрыжня і прынцыповасці чалавек. Б'ецца амаль ў літаральным сэнсе аб ж/б сцяну. І прабівае-такі месцамі, што характэрна...
Толькі такім пассіянарыям дзякуючы, напэўна, і жывуць яшчэ рэшткі Беларусі.
 

k_ja_ra

Well-known member
Спасибо, конечно, но не стоило - я вообще-то не любитель анекдотов, а потому мыслить анекдотными категориями и проводить анекдотные аналогии привычки не имею, увы
А вы, похоже, наоборот - мастер "травить" анекдоты в веселой компании, не?
Не скажу, што майстра, але анекдоты люблю і стаўлюся да іх з павагай. Гэта не што іншае, як народная творчасць. Месцамі досыць крэатыўная. І што важна - яна вельмі трапна і ў лаканічнай форме адлюстроўвае рэчаіснасць.
І так, часта ў той ці іншай сітуацыі мне ў якасці аналогіі ўсплывае ў памяці той ці іншы анекдот. І я не грэбую яго ці расказаць ці проста ўзгадаць. Бо зноў жа гэта мажлівасць ў лаканічнай і гумарыстычнай форме данесці сваю думку.)
 

Zoryana

Well-known member
Ну а я не очень анекдоты люблю, если честно. А потому их как-то и не запоминаю. Если что-то хочется донести в лаконичной форме, как вы пишете, то у меня в памяти скорее что-то из поэзии или из пословиц всплывает, нежели анекдот некий :)
 

k_ja_ra

Well-known member
дело в приоритетах,
Я ж не адмаўляю.) Гэта і мела на ўвазе.)
Я не вялікі аматар і знаўца паэзіі, калі шчыра. Ну ды вы ў курсе.)))) Пасловіцы тыя-сія ведаю, так. Стараюся карыстаць. Яны ў гэтым сэнсе ў адным шэрагу з анекдотамі для мяне.)
Увогуле, добра расказваць анекдоты - гэта мастацтва.) Я ведала аднаго такога майстра. Музыканта, дарэчы.) Выпускніка нашай 11-годкі. Ён потым Піцерскую консу заканчваў. )
Незабыўныя ўспаміны.))))
 

Zoryana

Well-known member
Я ведала аднаго такога майстра. Музыканта, дарэчы.) Выпускніка нашай 11-годкі. Ён потым Піцерскую консу заканчваў. )
А что за он? Просто "я там всех знаю" (с) - из анекдота, кстати :))) Не всех, конечно, но многих, так точнее.
 

k_ja_ra

Well-known member
Павел Глоба.
дзе ён цяпер - панятку не маю. Мы не былі блізкімі знаёмымі і нямнога перасякаліся.) Крыху тут. Потым якраз у Піцеры.)
Эх, маладосць, маладосць.)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху