Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
k_ja_ra,не, не знаю, то есть лично не знакома :) А так да, многие музыканты любят анекдоты и умеют их рассказывать, в лицах и т.д. :) Как и театралы, кстати.
Кстати, точно Павел Глоба, а не Петр? :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Задалася штосьці пытаннем.
Зноў, ізноў, зноўку - усё адно і тое ж? Ці ёсць нюансы?
Скажам, ільготы і льготы. Праз "і" (ільготны) у выпадках пасля зычных. Пасля галосных - "льготы".
Са "зноў" і "ізноў" тое ж? Ці "і" тут проста па жаданні?
 

Бурбалка

New member
Сёння на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія па зборы сродкаў для выдання беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home” (http://www.talaka.by/projects/1004). Гэтая кніга можа стаць ПЕРШЫМ у Беларусі падрабязным двухмоўным тэматычным слоўнікам у малюнках. З дапамогай карцінак наша творчая каманда “намалюе” па-беларуску і па-англійску каля 1000 “хатніх” словаў і выразаў: частак жылога будынка, назваў пакояў, відаў мэблі, гаспадарчых прылад, прадметаў гігіены і іншых прадметаў побыту, размаітых хатніх справаў... Простыя словы, простыя рэчы. Тое, з чым мы і вы судатыкаецеся штодня.
img_564328e2cc1e7.jpg-pr-rsw600h390.jpg

Збудуйма “Наш дом” па-беларуску і па-англійску разам!
 

k_ja_ra

Well-known member
Шыкоўна.

[youtube]dLNSHT1_fSk[/youtube]

Па ўсіх пунктах прайшлася. І пра люблю-не-магу, і пра вучыла, і пра 10 балаў, і пра раптоўнае адчуванне сябе іспанкай у Варшаве, і пра інтэрнацыяналістку з міжнароднымі перспектывамі.
Рэспект.

А вось тут яна мулявінскую Малітву спявае: https://www.youtube.com/watch?v=JyV2UD7h7r4
 
Последнее редактирование:
k_ja_ra, а дзе можна пачытаць пра гэтую дзяучыну? Знайшла яе канал на youtube, там шмат песень яна пяе, а вось адкуль пачалося, можа яна дзесьцi распавяла, не ведаеш?
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, Вишенка (ці можа яшчэ хто ў курсе?), да вас пытанне.
Вы ж заявы ў школу пішаце?
Як там паводле апошніх трэндаў належыць шапку афармляць?

Дырэктару СШ №1 г. Мінска
Івановай І.І.
Сідаравай А.А., што пражывае? пражываючай?
па адрасе: пр. Незалежнасці, 15

Заява


Так?

Пытанне ў месцы "што пражывае" і з якой літары пішацца "заява". Дакладна памятаю, што нас у дзяцінстве вучылі пісаць з маленькай. Сёння дачка кажа, што нібыта з вялікай.
Выходзіць, не толькі правілы запаўнення дзённіка і скарачэння школьных дысцыплін мяняюцца? )

Гэта я проста села нарэшце набраць гэта ўсё ў вордзе (да слова, прамяні паносу апошняй версіі ворда :girl_werewolf: ) , каб штораз не мучыцца, а толькі патрэбныя даты падстаўляць і раздрукоўваць. :) Дык думаю, добра б набраць "па форме", як належыць.))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, я не пішу "пражываючай" і не пішу слова "заява". Таму што ў мяне гэта часьцей за ўсё постфактум - а "объяснительная" падаецца мне нейкім несур'ёзпным словам дый і як яго правільна і дакладна перавесьці ня ведаю.
А зверху - дырэктару ДУА "Гімназія N... г. Мінска"

P.S. Але калі ўзьнікла б патрэба, абодва слова пісала б з маленькай. Але я ў нормах афармленьня і -тым больш яго зьменах - не вялікі знаўца.
 

Вишенка

волшебница
Як там паводле апошніх трэндаў належыць шапку афармляць?
Я пішу так, як мяне вучылі на курсах справаводства ў 92 годзе :))) Новых трэндаў не ведаю.
"заява" - з маленькай і кропка, "пражываюшчай" :) не пішу, пішу "адрас:"
ну і ўсё :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Затупіла :) можна ж было на сайце школы з узорамі заяў азнаёміцца.)
Там, да слова, заява ці з маленькай, ці капслокам (апошняе - проста саламонава рашэнне :) )

Забаўна, а мая нядаўна па рускай мове афармленне заяў праходзіла, і там яны пісалі з вялікай.
Проста здзіўляешся, наколькі ў нашай краіне народу рабіць няма чаго, апроч як стандарты афармлення папер "удасканальваць".

Супер.) Дзякуй.)

Таму што ў мяне гэта часьцей за ўсё постфактум
У мяне таксама. Але ў нас заявы задняй датай практыкуюцца.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху