пра новую гульню Мова ў курсе?
Ведаю як і ўсе ))) не больш за тое, што пішуць у маёй ленце на ФБ:
30 снежня на symbal.by стартуе продаж новай настольнай гульні «Мова»:
http://symbal.by/hulnia-mova-256/
Настольная гульня «Мова» – гэта, перш за ўсё, адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў.
Адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.
Гульня зойме у вас ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек – і ў выніку дапаможа падвысіць ваш слоўнікавы запас, якім вы зможаце карыстацца ў штодзённым жыцці.
Пачаць размаўляць па-беларуску зараз стане прасцей!