Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
І яшчэ пытанне:

katia-ka, а што, ётавасць "і" пазначаецца? У кірыліцы ж гэты момант не пазначаецца на пісьме, а ў лацініцы (і ў якім варыянце яе?) пазначаецца?
Ты пісала, што літоўскай раскладкай карыстаешся. Я паспрабавала. :) Tam faktyčna ūsie patrebnyja litary josc'. A miakkasc' (dakladniej miakki znak) niel'ga vos' tak ' paznačac'? I jak ty staviš kličniki i inšyja znaki prypynku? U mianie nie atrymlivajecca.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
а што, ётавасць "і" пазначаецца?
toje slova,jakoje ū cytace, niedakladna mnoj napisana, napeūna. Tam dakladniej budzie -yi ci -yji na kancy. U vypadkach, kali i abaznačaje 2 huki, j fakultatyūnaje. Alie liepš u Берты zapytajsia, jana lepšy za mianie mavaznaūca.
Kličnik staūlu na anhelskaj raskladcy.
 

k_ja_ra

Well-known member
А, так. Я гэта нават міма ўвагі прапусціла. Мяне менавіта момант ётаванасці "і" цікавіў.
Я, дарэчы, падумала, што я, напэўна, і не ведаю дасканала, у якіх выпадках гэтая ётаванасць ёсць. У вымаўленні, маю на ўвазе. Недзе, напэўна, яно інтуітыўна правільна і вымаўляецца, але вось не факт, што ў мяне няма недакладнасцяў у вымаўленні ў гэтым сэнсе. Адпаведна, і ў выпадку пазначэння гэтага на пісьме, я б, напэўна, рабіла памылкі. Таму асабіста для мяне абавязковае пазначэнне ётавасці "і" пакуль было б праблемай.)
А факультатыўна - гэта як? Можна пазначаць, можна не? Ці што значыць гэты тэрмін у гэтым кантэксце?

Kličnik staūlu na anhelskaj raskladcy.
Ага. Значыць, і ў цябе не атрымліваецца. Хаця тэаэтычна знакі прыпынку мусяць быць у асноўнай раскладцы. Не пераключаюцца ж літоўцы штораз пры набіранні тэкста туды-сюды.
А ў якасці знака мяккасці я фактычна наш апостраф прапаноўвала. :) Ён у раскладцы іхнай ёсць.) Хаця, не пэўная, што гэта добры варыянт, можа, так і нельга.)
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, jotavyja halosnyja abaznačajuc 2 huki: u pačatku slova, pasla halosnych, pasla ь, ', ў.

Fakultatyuna -tak, možna stavic, možna nie stavic.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, пра ётавыя як такія (ё, ю, е) я ведаю. Але "і" - гэта асобны выпадак. (гл. укладанне, прыкладам)

п.с. паправіла пост вышэй, каб было ясна, што я менавіта пра ётавасць "і" гавару, а ен пра ётавасць увогуле.
 

Вложения

  • SAM_1640.JPG
    SAM_1640.JPG
    146.1 KB · Просмотры: 7

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, nu ja ž i kažu pra fakultatyūnasc
факультативный - необязательный, предоставляемый на выбор, выбираемый по желанию
U aficyjnym pravapisie spalučennia ji nia budzie.
Кароткія правілы сучаснае беларускае лацінкі:
Мяккасьць перад галоснымі пазначаецца літараю I, што не вымаўляецца (напр. nie);
Мяккасьць у іншых пазыцыях пазначаецца акутам над мяккай літараю (напр. koń);
Літары Ш, Ч, Ж, Ў, Х, Дз, Дж, В, Ц, З пазначаюцца як Š, Č, Ž, Ǔ, Ch, Dz, Dž, V, C, Z адпаведна;
Там, дзе літара І пазначае два гукі, неабавязкова можа пісацца JI (напр. jich, krajina);
Там, дзе літара Г пазначае выбухны гук Ґ, можа пісацца G (напр. gvalt, mazgi);
Іншыя гукі запісваюцца лацінкаю трывіяльна, як у большасьці лацінкавых мовах.
Padumalasia: u lacincy niama litar е,ё,ю,я, a litara i josc. Tamu nima niabchodnasci vykarystoūvac spalučennie hukau. Alie i ū vyshejnazvanych vypadkach abaznačaje taksama 2 huki, vos' niekatoryja i staviac' ji pa analohii.
 

k_ja_ra

Well-known member
Кароткія правілы сучаснае беларускае лацінкі:
Здорава.) Лаканічна аб галоўным.:)

U aficyjnym pravapisie spalučennia ji nia budzie.
Так. І ў тарашкевіцы асобнага пазначэння ётавага "і" няма. У адрозненне ад той жа украінскай мовы. Хаця, як чытала, пытанне асобнай літары для ётавага "і" ў беларускай паветры лётала.
Таму, напэўна, можна прытрымлівацца логікі: няма ў кірыліцы - не трэба і ў лацініцы. Што не выключае правільнага вымаўлення. Роўна як адсутнасць пазначэння мяккасці ў наркамаўцы не выключае змякчэння гукаў пры вымаўленні.


nu ja ž i kažu pra fakultatyūnasc
*факультативный - необязательный, предоставляемый на выбор, выбираемый по желанию
Проста я не прыхільнік вольнасцяў у гэтым пытанні. На мой погляд, правілы, арфаграфія, граматыка і г.д. - не месца для свабоды творчасці і самавыяўлення. Не можа тут быць факультатыўнасці і "як каму болей падабаецца".
Іншая рэч, што ў нас і лацініцы ўцямнай няма. А ёсць безліч версій, пачынаючы ад "польскай" і "амерыканскай" і заканчваючы "сістэмай перадачы геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіту". Таму і хацелася б, каб была нейкая адна сістэма. Унармаваная і адзіная для ўсіх.
І на мой погляд, гэтая "сістэма перадачы..." цалкам сабе такой магла б быць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Усе чыталі адказ БАТЭ на просьбу болей выкарыстоўваць белар.мову? :)

Шаноўны Iгар!
У першую чаргу,
Вялiкi дзякуй Вам за вiншаваннi!
Зiмовую маркоту і тугу
Мы гналi ад сябе падчас чакання
Сезона новага. Нарэшце, вось i ён
Пагрукаўся i ў нашае акенца!
I клуб наш — шматразовы чэмпiён —
Ужо адчынiў сваёй»Арэны» сенцы.
I Ваш зварот — вясновая прыкмета —
Прыйшоў да нас ужо ў чацвёрты раз.
Канешне, мы ўдзячныя за гэта
I пiшам Вам чарговы наш адказ.
Над ужываннем роднай мовы нашай
Мы ўсе ў БАТЭ працуем кожны дзень
Стараецца i Валадзько наш Саша,
Стараецца i Лiхтаровiч-Дзед.
У Дудзiнцы — толькi «ранiца», не «утро».
У Дудзiнцы не «арбуз» якi — «кавун»!
I хутка скажа «Смачна есцi!»Дубра,
I «Дзякую!» адкажа наш Мiлун.
Не ўсё так проста, але не сумуем,
I спадзяемся, будзе толькi лепш.
Мы мовай карыстаемся, працуем,
Пакуль не iдэальна, не, але ж…
На форме мова ў Лiзе чэмпiёнаў,
У сацсетках нашых мова часцяком.
Прафесар наш, Вiталька Радзiвонаў, —
Ён мовы правадыр у кожны дом.
Наш шчыры дзякуй Вам за прапановы,
Iх будзем усебакова разглядаць.
Барысаўшчына — край народнай мовы,
Яе тут прагнуць людзi зберагаць.
Напрыканцы жадаем вам здароўя —
Яго ж анi купiць, нi намяняць
(Вы ж разумееце: калi ўжо Дэвiд Боўi…
Дык што тады яшчэ пра нас казаць?).
Жадаем мiру блiзкiм, шчасця ў хату,
У гарбаце цукру, у гаманцы — лавэ!
Наступным годам Ваш чакаем пяты
Зварот да клуба.
Шчыра Ваш, А.В.

=============

І да пытання лексікі:



Дастасаванне - гэтае тое, што па-руску "пріложеніе"?
А як вы гэта называеце? Я штосьці ніяк не вызначуся. Бо хто як кажа: прыкладанне, дадатак, праграмка, зараз вось дастасаванне.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дастасаванне - гэтае тое, што па-руску "пріложеніе"?
tak.
А як вы гэта называеце?
što?
FB ja dastasavanniem nie nazyvaju. Sajt, sacyjalnaja setka. A vos' mabilnaja versija FB - heta dastasavannie. Bo heta takaja "dadatkovaja" štuka, z dapamohaj jakoj možna zajci na sajt. A možna abyjscisia biez jaje.
Prahrama u majoj sisteme kaardynat - heta toje, z dapamohaj čaho ja mahu niehta zrabic. Napryklad, adredaktavac fota,videa, zrabic malunak ci čarciož.
Heta tolki majo mierkavannie.
 

k_ja_ra

Well-known member
тое, што па-руску "пріложеніе"

katia-ka, я ўжо не раз трапляю на гэтае пытанне. І штораз няма адзінага меркавання, але большасць схіляецца менавіта да "праграма".
Вось тут, прыкладам: http://by-mova.livejournal.com/910371.html? і тут: http://m.nn.by/ru/articles/127367/comments/
З іншага боку, адзіны і найбольш трапны адпаведнік/тэрмін знаходзіцца і выпрацоўваецца моўнай практыкай. Таму і пытаюся, а як назывеце гэта вы? :)


І яшчэ я задумалася. А што, у беларускай мове не бывае на канцы ці ў сярэдіне слова мяккіх "в", "б", "м", "п" і г.д.? Толькі з, с, н, л, ц і дз?
Ніколі не звяртала ўвагі проста. Але мяркуючы па лацінцы - не бывае.) А як тады рака Обь па-беларуску называецца, прыкладам? Об?

Дарэчы, вось яшчэ пра лацінку і яе гісторыю, калі каму цікава: http://news.arche.by/by/page/science/filialogia-navuka/7586
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
ці ў сярэдіне слова мяккіх "в", "б", "м", "п" і г.д.?
kali ty pra miakki znak, to
Змякчальны мяккi знак пiшацца пасля з, с, ц, дз, л, н у канцы слова (соль), або ў сярэдзiне пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым (пiсьмо, дзьмухавец), памiж двума мяккiмi зычнымi, калi пры змяненнi слова другi зычны становiцца цвёрдым: дзьме –дзьмуць, цьмяны –цьма.
Раздзяляльны мяккi знак пiшацца пасля з, с, ц, дз, л, н у сярэдзiне слова перад галоснымiе, ё, ю, я, i: дасье, парцье, налью.
a prosta miakkimi inšyja zyčnyja (aproč zacviardzielych) buduc u spalučenni z jotavymi halosnymi.
 

k_ja_ra

Well-known member
так, я пра яго.

памiж двума мяккiмi зычнымi, калi пры змяненнi слова другi зычны становiцца цвёрдым: дзьме –дзьмуць, цьмяны –цьма.
о, дзякуй.) Не ведала такога правіла.

Я проста падумала, што было б зручней, напэўна, знак змякчэння пісаць асобна (ну як апостраф, прыкладам), а не пазначаць над літарай зверху, бо апошняе вымагае ажно пяці дадатковых сімвалаў (пяць літар са змякчэннем).

п.с. А Обь такі Об па-беларуску. Забаўна.)))

=========================

Людзі, а ў вас не выклікае цяжкасцяў напісанне/вымаўленне дзеясловаў, вытворных ад ісці? Адысці, падысці, прыйсці, перайсці, выйсці?
А ў вашых дзяцей?
Са старэйшай не ўнікала, а малодшая ўвесь час блытаецца ў гэтым месцы. І я яе разумею, сама блытаюся. Правіла, імхо, складанае. Дый не вывучалі яны яго. А ў дыктоўках гэты момант асобна не пазначаецца. Усе мае парады слухаць вымаўленне не дапамагаюць. Чуецца ёй "й" і ўсё тут. І яно такі сапраўды чуецца...
 

k_ja_ra

Well-known member
Спадабалася:

Амерыканскі беларус не гатовы несці ў свет дэмакратыю, бо баіцца, што не вернуць.
Літоўскі беларус едзе ў Мінск з нямытай віленскай бульбай, бо гэта наша зямля!
Польскі беларус прынцыпова вучыць беларускую мову, але не памятае, навошта.
Украінскі беларус кладзе на сала палоску кумпяку і дэманстратыўна перажоўвае дзеруны.
Італьянскі беларус ненавідзіць італію, бо не любіць жэстыкуляваць, але не любіць выдзяляцца.
Французскі беларус дакарае сябе за кожную бессэнсоўна надзьмутую лягушку.
Паўночнакарэйскі беларус ціха бубніць, што "вось яшчэ, сука, адна апошняя кропля і ўсім п***ц!!!"
Рускі беларус не ўпісваецца ў мясцовую кампанію, бо не ўмее нелюбіць больш за 2 краіны адначасова.
Ізраільскі беларус не ваюе з арабамі, бо не можа знайсці лес.
Арабскі беларус гатовы ваяваць з яўрэямі, але хай яму паабяцаюць не чапаць бабу Цылю і дзядю Яшу.
У Пампеях беларус сказаў, што у нас такое кожны новы год, а пасля усё наладзіцца.
З Грэцыі беларуса дэпартавалі, бо ён працаваў.
Марсіянскі беларус абагаўляецца марсіянамі, бо любіць каб цыбулька была свойская.
У раі беларуса ненавідзяць, бо ён кажа: "так не бывае" і дэманстратыўна чакае, чым усё гэта скончыцца. (с)

:))
 

k_ja_ra

Well-known member
Беларуская лацінка ідзе ў народ.)

12457675.jpg
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, падкажыце, клск, ці правільна я называю матэматычныя тэрміны:
множнік - множітель
здабытак - проізведеніе
перамяшчальны закон множання.

Дзякуй.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, дзякуй. Я зусім не ў тэме матэматычнай тэрміналогіі.


Вішенка, а ты тут бываеш, не? Хацела пра 23 гімназію ў цябе спытаць таго-сяго.
 

k_ja_ra

Well-known member
Во.))))

Хацела пра абстаноўку даведацца. Што ў вас там чуваць? Колькі дзяцей паступае? Па досведзе мінулых гадоў ці бываюць свабодныя месцы?
На ўсялякі выпадак хачу мець гэты варыянт на ўвазе.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху