Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
Але нават тут наяўнасць двух слоў замест аднаго складана разглядаць як мінус, калі мы пра развіццё мовы. Тэарэтычна 2 назвы мову разнастаўваюць, робяць багацейшай.
Гэта часовая з'ява. Пры нармальным развіцці мовы рана ці позна адно слова выцісне другое ці яны падзеляцца ва ўжытку/значэннях.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, збольшага і я так думаю. Што ў сітуацыі, калі б мова карысталася не 3% насельніцтва, а 99%, большая частка гэтых падвойнасцяў знікла б натуральным чынам. Але нават пры тым, што гэта не адбылося, гэта не мінус, на мой погляд. Гэта разнастайнасць, якая якраз у працэсе развіцця і актыўнага карыстання знікае.
Ну і нават тут бываюць выключэнні. Той жа материк и континент у рускай мове. Існуюць разам. Пры ўсім развіцці. Будучы абсалютна тоеснымі словамі. Ці гиппопотам і бегемот.
 

Вишенка

волшебница
Ці гиппопотам і бегемот.
гэта не тоесныя словы. Гіпапатам жыве ў навуковых артыкулах, а бегемота паказваюць дзецям у заапарку. :) У іх розная сфера ўжытку.
Ну і нават тут бываюць выключэнні. Той жа материк и континент у рускай мове. Існуюць разам. Пры ўсім развіцці.
Не, гэта не выключэнне. Яны існуюць разам часова. З цягам часу яны разойдуцца ў значэннях ці ўжытку ці адно слова пяройдзе ў лік рэдкіх, састарэлых, кніжных і да т.п. і застанецца толькі ва ўстойлівых словазлучэннях.
Гэта не маё меркаванне, гэта адзін з законаў мовы.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, ну...мы можам і не дажыць да таго часу, пакуль разыйдуцца.) Мы - маю на ўвазе чалавецтва.)

Гіпапатам жыве ў навуковых артыкулах, а бегемота паказваюць дзецям у заапарку.
Часткова, так і ёсць. Хаця як толькі дзеці ідуць у школу, яны там з гіпапататам знаёмяцца. А ў заапарках у дзяцей бегемот, думаю, у тым ліку таму, што яго вымавіць прасцей.)))

Але ў агульным і цэлым я згодная. З пункту гледжання логікі і мэтазгоднасці, патрэбы ў двух назвах для аднаго і таго ж у мове няма. Таму і чакана, што адно са слоў ці сыходзіць з ужытку, ці набывае нейкае асобнае, хоць і блізкае значэнне.
 

Skimen

Active member
З дзецьмі глядзеў слоўнік К.Крапівы, выпісаў незнаёмыя мне словы на літару "Л", якія зусім не чуў і сэнс наўрад бы адгадаў)

Лабiдуда – увалень.
ЛабЭцiна – бугор.
ЛАпiк – лоскут.
ЛАса – жадно.
ЛАхi – собрав пожитки.
ЛАцкан – штрифель.
ЛемантАр – букварь (уст.)
Лёха – склеп.
ЛIна – бечевка.
Лiхвяр – ростовщик.
ЛОевы – сальный.
ЛОкшына – лапша.
ЛОтра – лодырь.
Лоўж – куча хвороста.
ЛУгавы – щелочной.
ЛузАн – бутуз.
ЛУкаткi – ходить зигзагами.
ЛунАць – парить в облаках.
Лыкаць – глотать.
ЛюбIзнiк – приворотное зелье.
ЛЮхта – вьюшка (в печке).
ЛЯда – вырубка.
ЛЯмец – войлок.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я з гэтага толькі лемантар, лунаць і локшыну ведаю.)

Дарэчы, пра лемантар. Пішуць састарэлае. Угу. Новае ж бо ёсць - буквар. Спрадвечна беларускае слова...
А вось лямант, лямантаваць яўна адзін корань з лемантаром маюць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, на жаль, не.
Зараз буду ведаць.) Дзякуй.)

Учора прачытала: "любіў кахаць, любі і калыхаць".) Файна! :)
 

Skimen

Active member
літара "М":
МадзЕць – прозябать
МажджЭрыць – толочь.
МакУта – жмыхи.
Малапажыўны – малопитательный.
Маркач – баран производитель))
Маруда – капуша.
Махор – бахрома.
МахУнка – физалис.
Мац – хватать.
МАцiца – перламутр.
МацярдУшка) – душица.
МiтрЭнга – беспокойство.
Мнiх – монах (уст.)
МУлка – жестко.
МЭтлахi – клочья, разарваць на мэтлахi.
МянтАшка – наждак.
 

k_ja_ra

Well-known member
Skimen, пажыўныя рэчывы (пітательные вещ-ва) не сустракаліся вам?
маруда ад марудзіць. Думаю, знаёмае слова.)
Мац - гэта мацаць. :) мулка - ад мулець.) Таксама знаёма, хіба не?

астатніх і я не ведаю, на жаль... Мніх хіба трапляўся недзе.

МахУнка – физалис.
ніводнага з 2-х не ведаю.)))
 

Orion

Созвездие
ЛАцкан – штрифель.
что за глюк? я одна думала что штрифель это сорт яблок? или это что-то еще?

ЛунАць – парить в облаках.
ага шаз :) только ж недавно было

Маруда – капуша.
это ж вроде даже в обиходе часто свтречается "что ты такой марудный"
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛАцкан – штрифель.
о.))) Глянула зараз слоўнік, дык лацкан - гэта лацкан і ёсць.)))
Я думала, што можа гэта я, нязнайка, не ў тэме, і гэтае звыклае слова мае зусім іншы сэнс.) А не, усё ў парадку, аказваецца.))))
А штріфель - сорт яблыкаў, так. )

да тут наоборот все. Белорусское слово должно быть в разделе на Ш, а не на Л
А не.) Такі нязнайка. :) Не ведаю я гэтага слова ў такім значэнні.)
 

Skimen

Active member
Калi «мац – мацаць» – гэта зразумела. А калi проста перакласцi слова мац, то тут магчыма пытаннi)
Лiтара «Н»:
НавАла – нашествие.
НАварат – повторно.
НаверадзIць – натрудить (руку).
НавОдлiў – наотмашь.
Навярзцiся – примерещиться.
НагбОм – пить, наклоняя сосуд.
Наглы – внезапный.
Надабраць – удавить, отлить.
НадОба – утварь.
НАлапам – вдруг.
НалаташЫць – нарвать (жадно).
НАлiха – как назло.
НаплявУзгацца) – натрепаться.
НалЯцца – напрячься.
НарОг – лемех.
НасмЫкать – надергать.
НастрАмак – небольшой воз сена.
Натаваць – записывать.
НатАчка – заметка.
НацIна – былинка.
НацямОчку – на рассвете.
НАшча – натощак.
НЕруш – дикий.
Несамавiта – невзрачно.
Нехлямажны – неуклюжий.
НIжнiк) – валет (уст.).
Нiт – болт.
Нiцы – плакучий. Нiцая вярба – плакучая ива.
НябОга – голубок, племянница, бедняжка.
 

Вишенка

волшебница

Skimen

Active member
Усё са слоўнiка)
Мац - хватать (межд. разг.)
Неруш - что-л. дикое, нетронутое (разг.) - девственный лес, целина.
 

k_ja_ra

Well-known member
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху