Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
я лiчу, што у гаворке лiтары змякчаюцца iтак, а вось пры напiсаннi нашто iх амаль праз лiтару ставiць - не разумею

rusalllka, дык гэта ж справа такая. Каму што больш падабаецца. Тут аніякіх спрэчак быць не можа. ))) Адзінае, гэта Вы ведаеце, што гукі мяккімі маюць быць. А я вось не ўпэўненая, што тое ведаюць усе. Прынамсі абвяшчэнні дыктарамі ў грамадскім транспарце "з'вяртаем, з'яўляюцца" з цвердым "з" вымаўляюцца. Што мяне страшна злуе.)))

Coraline, слухай (на ты? так?), тыя твае новыя ўжо насамрэч старыя.:))) Ты пра 200-тысячныя купюры чула? Ну вось...
 

rusalllka

Active member

Coraline

Jones
Кьяра, Аааа, Сямён Сямёнавіч! Не, 200 000 яшчэ ня бачыла. Але я яшчэ і зарплату не здымала з карткі :))) Заўтра дакладу.

Можна на "ты", я яшчэ не настолькi старажытная :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, тут не ў старажытнасці справа... Для мяне, прынамсі.:)))
 
Не прапануй - размаўляй і кропка.
Кьярачка, ўжо колькі разоў спрабавала - з'язджаю на рускую і ўсе тут. :) Муж не хоча са мною размаўляць на беларускай, а я, калі мы на дзвюх мовах гаворым, не магу "гнуць сваю лінію". :) Не гатовая яшчэ, мабыць. Як гаворыцца - было б жаданне, вось яго хапае пакуль толькі на гэтую тэму. :)
 

rusalllka

Active member
ну гэта па-першае складана адказвать на другой мове, а па-другое не вельмi ветліва :)
 

Сarla

Active member
Калі я была школьніцай, мы з сястрой час ад часу размаўлялі па-ангельску дома. Практыкаваліся :). Паспрабуем на роднай мове.
 

k_ja_ra

Well-known member
ну гэта па-першае складана адказвать на другой мове
Затое ўявіце, як потым файна будзе з тымі, хто на "адной," размаўляць!:victory:

а па-другое не вельмi ветліва
Ну з гэтай логікі мне беларуская мова наогул не свеціць. Таму хай прабачаюць. Тыя, каму я буду па-беларуску адказваць. :)))

Не гатовая яшчэ, мабыць
Так, не гатовая. Крыху тут разам пабалбочам, і ніякі муж не страшны будзе са сваёю расейскаю. :)))
 
Последнее редактирование:

Marisol

Active member
Можна рабіць тэматычныя сустрэчы:))) размаўляць па-беларуску дзе-ніць у кавярне:)))
 

Zoryana

Well-known member
Крыху тут разам пабалбочам, і неякі муж не страшны будзе са сваею расейскаю.

Кьяра,прабачце, вядома, але тэрміна 'расейская мова' не існуе, мне здаецца. Ёсць руская мова. Ёсць мовы іншых народаў Расіі, бо гэта шматнацыянальная дзяржава. Дзяржаўная мова ў Расіі - руская, але не расейская.
Прабачце яшчэ раз. Але вы самі прасілі звяртаць увагу на памылкі.:)
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, я ўжо бачу, як заходзіць у кавярню суполка (заўважце, па папярэдняй змове) і размаўляе па-беларуску....:aggressive:

Балонікі проста дзіцячым садочкам пададуцца. :)))

А калі без жартаў, дык я - за. Хоць крышачку і баюся...Зганьбіцца.
 

Marisol

Active member
Балонікі проста дзіцячым садочкам пададуцца.
Думаеш, на выхадзе нас сустрэне АМАП?:)))
Хоць крышачку і баюся...Зганьбіцца.
Не трэба хвалявацца. У свой час я на прыкладзе ангельскай мовы зразумела, што трэба размаўляць не саромеючыся, нават калі робіш памылкі.
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, :acute: ад Вас нікуды не схаваешся.:)

Вы толькі апошнюю старонку чыталі? Не? Дык вось, адмыслова для Вас. Распавяду, як я гэта разумею. А мяне потым, тыя, хто больш і майго і Вашага ведаюць, выправяць.

Расея - гэта традыцыйная назва России, панаваўшая на Беларусі значна раней таго часу, калі само слова "россиянин" з'явілася . Ад гэтай назвы адпаведна былі расейцы, а таксама расейская мова. Разумееце? То бок расейцы да "россіян" аніякага дачынення не маюць.
Далей. У словах гэтых ніякае абразы, варожасці і інш. ніколі не было. Таксама, дарэчы, як і ў маскалях. Бо апошняе слова значыла ў адрозненне ад расейцаў менавіта людзей з Масквы.

А вось з чаго павялося, што ўсе гэтыя назвы пачалі негатыўны сэнс мець - вось гэта пытанне. Аднак, прабачце, не да мяне. І, баюся, нават не да беларусаў у прынцыпе.)))
Таму пакуль спынемся на тым, што памылкі ў мяне няма, ага?
 

Zoryana

Well-known member
трэба размаўляць не саромеючыся, нават калі робіш памылкі.
+ 100
Мой былы начальнік з 1991 года размаўляў выключна на беларускай мове. І яго намеснікі таксама. На роднай мове вялася ўся дакументацыя, праводзіліся пасяджэння, нарады і гэтак далей. Дакладна ведаю, што дома гэты начальнік размаўляў з жонкай, дзецьмі і ўнукамі таксама толькі па-беларуску. Ён не толькі сам любіць сваю родную мову, але і прывучыў ставіцца да яе з павагай і нас - яго падначаленых.Дарэчы, ні ў аднаго з нас гэтая яго 'прыхільнасць' не выклікала раздражнення ці непрымання, хоць, спачатку і ў яго размовах сустракаліся памылкі.
 

Zoryana

Well-known member
У словах гэтых ніякае абразы, варожасці і інш. ніколі не было. Таксама, дарэчы, як і ў маскалях. Бо апошняе слова значыла ў адрозненне ад расейцаў менавіта людзей з Масквы.
Не магу пагадзіцца з вамі. Можа быць, раней і не было. Але цяпер слово 'маскаль' адназначна мае нейкі негатыўны сэнс, на маю думку.


Zoryana, ад Вас нікуды не схаваешся.
Вы імкнецеся ад мяне схавацца?:acute:
 

k_ja_ra

Well-known member
Мой былы начальнік
Zoryana, ну і ўжо калі гаворка зайшла, я б кіраўніку замест начальніка перавагу аддала. У гэтай тэме выпраўленні цалкам нармальныя. Таму дазваляю сабе пра гэта Вам пісаць.

Але цяпер слово 'маскаль' адназначна мае нейкі негатыўны сэнс
калі Вы заўважылі, я пра маскалёў і не пісала. А вось расейцы і расейская мова - цалкам нармальна, ІМХО.
 

Zoryana

Well-known member
Кьяра,вашыя заўвагі мяне зусім не крыўдзяць. Наадварот, я, як і іншыя ў гэтай тэме, такім чынам вучуся беларускай мове, папаўняю свой слоўнікавы запас.
Адносна кіраўніка, то можна сказаць і так, таму што ён сапраўды кіраваў вялікім творчым калектывам.Але акрамя гэтага, ён быў маім непасрэдным начальнікам.
Таму тут больш падыходзіць слова 'начальнік', мне здаецца.
Наогул, я не беларуска па нацыянальнасці, але беларуская мова мне вельмі падабаецца, я імкнуся яе вучыць,хіба гэта дрэнна? Проста ў вашым посте я нейкае раздражненне адчуваю, калі так - прабачце, што перашкодзіла свецкай гутарцы сапраўдных беларусаў:(.
 

elena12

и трое котят
Спадзяюся на параду! Што пачытаць на беларускай мове 10-гадоваму хлопчыку? На сапраўднай мове, не наркомаўскай. Акрамя "Дзікага палявання.." мне нічога у галаву не йдзе.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху