Дзяўчынкі, я на самой справе рэгулярна чытаю форум, асабліва раздзел Гутарка. Скажу прама, як бы гэта пафасна не гучала, многімі з Вас захапляюся, так ясна выказваеце думкі, абгрунтоўваеце і адстойваеце сваю кропку гледжання, я б нават сказала не хаваючыся і не тоячыся ў сітуацыі, якая склалася.
Дзякуй што Вы ёсць, заўсёды прыемна чытаць Вашыя спрэчкі і думкі. Беларускую мову ведаю толькі са школы, па праўдзе сказаць, яе не любіла (сярэбраная медаль з-за прадмета па бел. мове), да нядаўняга часу, толькi зараз пачынаю адчуваць неабходнасць яе ведаць і ўжываць, родную мову, прыгожую і меладычную. Сёння на вуліцы падышоў мужчына і спытаў па-беларуску як знайсці пэўны дом, прагучала вельмі ласкава і меладычна, і мне стала сорамна, што я не магу адказаць яму па-беларуску, так жа хутка і без запiнак. Словам, буду старацца. Не судзіце строга I канешне папрауляйце.