Наконт "
наогул-навогул-наагУл": варыянт "наогул" ужываецца ў "наркамаўцы" (афіцыйны правапіс, школьны правапіс). Варыянты "навогул" і "наагул" ужываюцца ў тарашкевіцы (правапіс з мноствам мяккіх знакаў
).
Што тычыцца
кніг для 10-гадовага хлопчыка, то можна паглядзець наступнае:
1) Мацоўрак М., Борн А. "Мах і Шэбестава вандруюць па свеце"
2) "У ноч на Івана Купалу" (легенды і паданні)
3) Малішэўскі, Я., Спрынчан, А. "Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў"
4) П. Місько "Прыгоды Бульбобаў"
5) І. Сяркоў "Мы з Санькам у тыле ворага"
6) В. Шырко "Дзед Манюкін і ўнукі"
7) П. Васючэнка "Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага", "Каляровая затока"
8) Л. Рублеўская "Карона на дне віра"
9) Д. Дэфо "Рабiнзон Круза"
10) Уладзімір Караткевiч
11) Бутэвіч А., Ягоўдзік Ул. "На далонях вечнасці"
12) Янка Маўр "Палескія рабінзоны"
13) Джанатан Свіфт "Падарожжы Гулівера"
14) Міхась Чарняўскі "Дзесяць бітваў"
15) Мікола Маляўка "Сядзіба, або Хата з матчынай душой"
16) Уладзімір Арлоў "Адкуль наш род"
17) Толкiен "Хобiт"
18) Чарльз Дыкенс "Олівер Твіст"
19) Легенды і паданні пра паходжанне назваў беларускіх населеных пунктаў. Ёсць такая серыя кніг: Міншчына, Берасцейшчына, Гарадзеншчына ды інш.
Усе дзеці розныя: нехта любіць чытаць пра рыцараў, нехта - пра прыгоды дзяцей-аднагодкаў. Можна проста ў краме праглядзець кнігі з гэтага спісу і абраць тое, што будзе цікава Вашаму дзіцяці.