Coraline, здорава!
Я ўжо недзе хвалілася... Калі напачатку (першыя тыдзень-два маіх размоваў па-беларуску) у мяне ў хаце перыядычна сапраўдны байкот бываў, дык цяпер старэйшая дачка мала, што тыя вершы, што ў школе задаюць, вучыць напамяць (да таго ж трэба бачыць з якім выглядам распавядае :so_happy

, дык яшчэ і сама па сабе нешта вывучыла. ))) Карлсана чытаем, дык яшчэ мне падкажа, хто гэта за круцялі такія, ці што такое намёт

(бо па-расейску адно што не напамяць таго Карлсана ведае)
Малая вершык таксама вывучыла і такая ганарлівая ходзіць. (дарэчы, высветлілася, што і не трэба было аніякага верша у садочак. Гэта яна прыдумала.

. Ну, памятаеце, пра восень). Дзеці - я з іх не магу...
А сёння раніцаю старэйшая (вакацыі ў школе, дык дома яна), пакуль я на працу збіралася, уперлася ў падручнік беларускае мовы (я сабе "Гавары са мной па-беларуску" раздрукавала) і сядзіць чытае.))) Прыйшлося на хуткую руку 2 словы пра тарашкевіцу распавясці. Каб потым мяккія знакі ў сшыткі не ўстаўляла.
Я да чаго. Я не маю ілюзіяў наконт таго, што яна (да і малая таксама) па-беларуску свабодна штодзень размаўляць пачне. Але тое, што будзе ведаць, пра што вядзецца, што гэта за мова такая, як на ёй вымаўляецца, як яна гучыць і ўвогуле, калі мама размаўляе, дык гэта дакладна не блага, а як раз наадварот - і тое добра. А калі пасталее, дык , глядзіш, і сама (самі) беларускую мову ў якасці мовы для штодзённай камунікацыі ды стасункаў абярэ.)))