Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Nulka

Member
elena12,
енчыць -- ёсць. грэйзаць? не чула. Можа, крэмзаць, накрэмзалі?
 

k_ja_ra

Well-known member
Выбачайце за памылкi
Тут такіх большасць. :) Адно што паспрабуйце раскладку такі знайсці. На другой старонцы тэмы пра тое напісана.


I нямое пытанне у яго вачах "Мам, а што гэта было толькi што?"
Гэта нармальна. Яно ж дзіця. :). Я ўчора на "дзетках" і не такіх гісторый начыталася. Людзі дарослыя ў іншы бок кідаюцца часам, калі беларускую чуюць, а Вы кажаце дзіця....))))

Ну што, дзяўчаты, хто-небудзь у сераду збіраецца? Пішыце, калі што. Я планую, буду рада кампаніі.:)

п.с.: Юлллса, слу. Яшчэ падумала. Ты мо пра раскладку, дзе якія літары і т.п. дадай у свой першы допіс?))) Раптам яшчэ хто да нас далучыцца. Дык хутчэй шукаць будзе, а?
 

Coraline

Jones
У нас у садку ёсць заняткі беларускай мовай. Илюшка, вядома, пакуль не размаўляе, але ўжо ведае шмат беларускіх слоў :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, здорава!

Я ўжо недзе хвалілася... Калі напачатку (першыя тыдзень-два маіх размоваў па-беларуску) у мяне ў хаце перыядычна сапраўдны байкот бываў, дык цяпер старэйшая дачка мала, што тыя вершы, што ў школе задаюць, вучыць напамяць (да таго ж трэба бачыць з якім выглядам распавядае :so_happy:), дык яшчэ і сама па сабе нешта вывучыла. ))) Карлсана чытаем, дык яшчэ мне падкажа, хто гэта за круцялі такія, ці што такое намёт :) (бо па-расейску адно што не напамяць таго Карлсана ведае)
Малая вершык таксама вывучыла і такая ганарлівая ходзіць. (дарэчы, высветлілася, што і не трэба было аніякага верша у садочак. Гэта яна прыдумала.:). Ну, памятаеце, пра восень). Дзеці - я з іх не магу...:)

А сёння раніцаю старэйшая (вакацыі ў школе, дык дома яна), пакуль я на працу збіралася, уперлася ў падручнік беларускае мовы (я сабе "Гавары са мной па-беларуску" раздрукавала) і сядзіць чытае.))) Прыйшлося на хуткую руку 2 словы пра тарашкевіцу распавясці. Каб потым мяккія знакі ў сшыткі не ўстаўляла. :)

Я да чаго. Я не маю ілюзіяў наконт таго, што яна (да і малая таксама) па-беларуску свабодна штодзень размаўляць пачне. Але тое, што будзе ведаць, пра што вядзецца, што гэта за мова такая, як на ёй вымаўляецца, як яна гучыць і ўвогуле, калі мама размаўляе, дык гэта дакладна не блага, а як раз наадварот - і тое добра. А калі пасталее, дык , глядзіш, і сама (самі) беларускую мову ў якасці мовы для штодзённай камунікацыі ды стасункаў абярэ.)))
 

elena12

и трое котят
грэйзаць? не чула.
Грэйзаць "царапать". Бабуля мая так гаварыла. Вось слова грэйзер. Якое у гэтага слова паходжанне? Мне здаецца тут агульны корань.
У беларускай мове шмат нямецких, напрыклад, каранёу.
Прашу прабачэння за литары, я на рабоце нешта пакуль не разабралася.


пачаюць гутарыць на роднай мове

Дзяучаты, Вы личыце гэта правильным? Менавита "пачаюць", не "пачынаюць"?

Якія выразы, напр, ёсць штучнымі для бел мовы. А якія, наадварот, варта выкарыстоўваць.)))
Вось гэта вельми цикава.
А пра помники, дзякуй Кьяра. Сумна. Вельми.

што такое намёт

хто гэта за круцялі такія
И сапрауды, што гэта такое?

О разабралася з клавіятурай. Але не буду выпраўляць, лянуюся.

Можа, крэмзаць, накрэмзалі?

Nulka, а што значыць "крэмзаць" ? Маляваць, пэцкаць?
 

elena12

и трое котят
"Значыць" таксама не па-беларуску. Так?

Дзякуй, Кьяра, я як раз шукала гэтую спасылку дый не знайшла.
Але калі "Грэйзаць" няма ў слоўніку мабыць гэта не адзначае, што слова не беларускае. Не рускае ж між іншым.

Крэмзаць - чарціць у слоўніку. Але ж чарчэнне, ёсць такое слова. То мабыць ёсць і слова "чарціць". Тады крэмзаць гэта не проста чарціць, а як?
 

k_ja_ra

Well-known member
"пачаюць", не "пачынаюць"?
Я таксама звярнула ўвагу на гэтае слова. :). Але мне яно "гучыць". Нават болей. як пачынаюць.))) Не ўпэўнена, але па мне, пачаюць - слушна таксама.)))



Сообщение от Кьяра Якія выразы, напр, ёсць штучнымі для бел мовы. ))) Вось гэта вельмі цікава.
Давайце пра тое, што на першых занятках калегі было, ага?
Па-беларуску не кажуць:
- Добрай раніцы
- Як справы



ёсць такое слова

Вишенка, Вы такая нешматслоўная... :)
А я Вас усё чакала тут, каб з днём народзінаў Вашую дачушку павіншаваць. Дый позна ўжо, так? :) Ці яшчэ прымаеце віншаванні?:pooh_birth_day:
 

Вишенка

волшебница
Давайце пра тое, што на першых занятках калегі было, ага?
Па-беларуску не кажуць:
- Добрай раніцы
- Як справы
ой, большага б гора не было!
Вунь у газеце "Звязда" (супербеларускае слова! :)))) я некалі вычытала "навашлюбныя" :))) І шмат іншых цудаў, але зараз ужо не памятаю...
 

k_ja_ra

Well-known member
Са славацкай.:)

Як са маеш?

Coraline, за што купіла - за тое прадаю. І сп. Саўка тое ж пра раніцу казаў.
 

Coraline

Jones
Як па мне, я б такімі пытаннямі ня "заганялася". А вось распавядзіце мне вось што - чаму напісанне тарашкевіцай павінна лічыцца няправільным? І навогул, у чым іх карэннае адрозьненне. Як па мне, тарашкевіцай чытаць прыемней. Ці не?
 

k_ja_ra

Well-known member
чаму напісанне тарашкевіцай павінна лічыцца няправільным?
Залежыць ад таго, ХТО правярае. :). Калі настаўніца ў школе - няправільна.)) Чытаць - так, прыемней, але супраць сістэмы пакуль ніяк.
 

Coraline

Jones
Кьяра, Гэта значыць, што афіцыйна тарашкевіца пад забаронай? Чаму? Проста для аднастайнасці ў напісанні альбо афіцыйнай філалягічнай навукай яна лічыцца ілжывым напісаннем, калі можна так выказацца? *дарэчы, у мяне навогул нейкая сумесь... але я беларускі ня вывучала ніколі, толькі на слых і глядзельная памяць, таму я кажу і пішу "проста па-беларуску", як атрымліваецца* :)))

А, яшче хатела спытаць - для "мужа" няма іншага беларускага слова? Ну, як па-ўкраінску "чоловiк" напрыклад.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху