Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Шона

New member
Шона, на адной старонцы праз слэш па-беларуску і па-расейску. На другой - лацініцай. І там транкрыпцыя можа быць напісана як заўгодна.
Праўда? Праўда, ні ў адным пашпарце не бачыла лацініцай па-руску. Спецыяльна ўсе пашпарты праверыла свае-паўсюль лацініцай па-бел. Сяброўка працавала ў Германіі, у пашпарце-Hanna, дык доўга потым не магла прызвычаіцца, што яна Аня, а не Ханна...
 

k_ja_ra

Well-known member
многія не пазнавалі сваё імя з вуснаў замежнікаў
Думаю, імя твайго дзіцяці праблем не выклікае, не? :)


Асабіста мне не падабаецца пісаць імёны такім чынам
Я папраўдзе яшчэ сваё стаўленне да гэтага не сфармулявала. "Пажадана" - гэта было ў прынцыпе напісана. :)

ні ў адным пашпарце не бачыла лацініцай па-руску
Так па змаўчанні робяць. Але калі сам пішаш (як проста кэт кажа), можна хоць па-татарску (тэарэтычна):). Я дзецям таксама сама пісала.
 

Вишенка

волшебница
Праўда, ні ў адным пашпарце не бачыла лацініцай па-руску.
Хоць па-ангельску - як напішаш у бланку, так і будзе (у пэўных межах, канешне :))

Сяброўка працавала ў Германіі, у пашпарце-Hanna, дык доўга потым не магла прызвычаіцца, што яна Аня, а не Ханна...
У мяне сяброўка даўно жыве ў Германіі, так перад вяселлем прыехала ў Беларусь мяняць пашпарт, бо там надта незразумелае для немцаў імя Safiya было

Думаю, імя твайго дзіцяці праблем не выклікае, не?
Калі мяне ірландцы называлі pAlinka, мяне гэта проста выводзіла! А нібыта імя простае, еўрапейскае :) У дзіцяці ў пашпарце Dominica, я ўжо занадта выпендрылася :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, дык з націскамі праблемы не толькі з нашымі імёнамі, не?)))

Я калі старэйшай імя абірала, якраз пра чытанне і ўспрыманне ў іншых мовах думала. Не толькі, вядома, але ў тым ліку. (Яна) Дый з малодшай... Якраз у нас ейнае імя больш дзіўна гучыць, ІМХО, чымся за мяжой. (Adriana) :)
 

Patricia

Well-known member
я візуал 100%, на слых не ўспрымаю
мяне ў пашпарце, калі што, французскі варыянт транскрыпцыі стаіць, з расейскай. У мужа - ангельскі з беларускай. У дзяцей - ангельскі з расейскай. Такім чынам ва ўсіх розныя як быццам прозвішчы... Не ведаю нават, як нас за мяжу пускаюць.
ладна яшчэ прозвішчы... няўжо ж нельга імёны ўсім аднолькава пісаць. мой бацька (Уладзімір) працуе з яшчэ дзьвума Уладзімірамі. ва ўсіх па-рознаму імя ў пашпарце - прз V, U i W!


Спецыяльна ўсе пашпарты праверыла свае-паўсюль лацініцай па-бел.
можна самаму напісаць лацінскі варыянт - так і зробяць. напрыклад, у мяне Nadezhda, а не Nadzeia
 

k_ja_ra

Well-known member
няўжо ж нельга імёны ўсім аднолькава пісаць.
:). Вось. А для гэтага і патрэбна беларуская лацініца... Адно не ясна, гучанне імя у якой мове за аснову браць...)))
Па мне, імя, якое б яно не было ,павінна б было гучаць ( тым больш пісацца) на любой мове аднолькава. Праўда, калі, прыкладам, у беларускай мове цвёрдага "р" няма, дык што рабіць з Іріной? )))

А як такія пытанні ў іншых краінах вырашаюцца, вось цікава? У тых, у якіх болей за адну дзяржаўную мову?

Проста і праўда, дзіўная сітуацыя. Атрымліваецца, адзінага напісання імёнаў і прозвішчаў не дамагчыся, пакуль адна мова афіцыйнай не будзе, так? )) А іначай муж , жонка і дзеці (як у мяне) як бы і не сваякі наогул....
 

Marisol

Active member
Наконт прозвішчаў: калі збярэмся, распавяду цудоўную гісторыю пра прозвішча майго мужа і як ён намагаўся змяніць лацінскі варыянт
 

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, вось не паверыш. Я раніцаю калі еду, тралейбус паўпусты, з гукаў толькі абвесткі, большай часткай па-беларуску дарэчы... А, ну яшчэ пра праязны пытаюцца...)) :). Але наконт тваёй ідэі абяцаю падумаць. :)))))

Просто кэт. Наконт сустрэч... Трэба нам прадметней... :) Але ці ў гэтым годзе яшчэ атрымаецца? Ці пасля НГ? Калі што, мо у "качках з яблыкамі" абмеркаваць? Каб эфір не засмечваць? ))) Каб мужа з дзецьмі куды "сплавіць", можна б было і ў мяне паспрабаваць... Ці мы якім саставам плануем?:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, вось у суботу пазнаёмімся (як бы нам толькі знайсціся...) і абмяркуем, а?
той беларускі... цырк на дроце!
Гэта ўжо другое пытанне. Але вось Вішанька сярдуе, калі я пра тое пачынаю. ;)
 

Вишенка

волшебница

anty

New member
Калі што, мо у "качках з яблыкамі" абмеркаваць? Каб эфір не засмечваць?
вы мяркуйце дзе вам спадручна, алеж апасля напішыце сюды
мне вельмі адгукаецца кампанія
можа толькі не ў кагосці? а у горадзе...
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, ясна. Я проста на ўсялякі выпадак, а раптам хто з дзецьмі хацеў... Я, прызнацца, без хацела б...А то, баюся, гісторыю пра прозвішчы так і не пачуем.;)


можа толькі не ў кагосці? а у горадзе...
Мне любы варыянт. Але падумаю і на тэму "сплавіць". Але гэта, калі вакацыі пачнуцца... Мо, якраз напярэдадні НГ і сустрэліся б? А то я ведаю гэтыя "у наступным годзе":)


Я ні на каго не сярдую
:) Здалося...(я жартую). А зараз сур'ёзна: тут, на форуме, як гляджу, зашмат каму зашмат чаго здаецца....:(

у такім натоўпе
Калі па дзіцю пазнаю, сама падыйду.:)
 
Последнее редактирование:

Nulka

Member
мяне запішыце :) пастараюся нават "без"... хаця лепш "з". У другім варыянце можна ў мяне
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху