Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
паштовая скрыня на gmail
І такая ёсць. :) У мяне скрыняў, што банцікаў. :)


Прасцей вывучыць, як змяняецца кожнае слова,
Я тут пісала ўчора...Выдаліла потым, бо не важна. Але я па тыпу запамінаю. Тата (прачытаў, запомніў, як гучыць, адчуў - усё. Усе падобныя будуць так сама). Потым суддзя, потым рука (руцЭ), кветачка (кветачцЫ) і г.д. :)

УСЕ ЖЫХАРЫ ЗЯМЛІ ГАВОРАЦЬ НА МОВЕ!
Вишенка, але яшчэ ж існуе варыянт: "А некоторая их часть говорит именно на мове" :(
 

Ильгрия

New member
У мяне мэйл ру таксама адмовіліся прызнаць. Тут бай задаволіў...))) Такі там праблемы з рэгістрацыяй...
Дзякую) Спачатку паспрабую на свою другі "банцік" рэгістрацію атрымаць, можа атымаецца, а калі "не", буду прасіцца:meeting:
 

k_ja_ra

Well-known member
Сёння вырашыла паздзекавацца з інтэрнэт-банкінга. Запоўніла ўсе палі па-беларуску. :). "Ў" яго збянтэжыла. )))) Гэта да пытання пра двухмоўе...
 

Мята

New member
адмысловых паясоў слуцкіх ткачых

(Дарэчы, хтосьці ведае, што гэта за слова такое - "спрасаваў"? Я - не, гугл - таксама.)[/QUOTE
Кьяра, тут усё правільна напісана. Вы націск не так ставіце. ТкАчы - чалавек, які ткаў.
Прас = утюг (руск. мова)
 

Coraline

Jones
Кьяра, А якi банк? У банкаматах Беларусбанка ёсць беларуская мова (і на сайце павінна быць). Дзе-то яшчэ ў нейкіх банкаматах бачыла.
 

k_ja_ra

Well-known member
ў нейкіх банкаматах бачыла.

Так тое банкамат. Там два гузікі ўсяго, адзін з якіх "выдача грошАЎ" ( БПС-банк). Я пра інтэрнэт-банкінг. Хаця, вось падумала, мо там і праўда можна паспрабаваць адпачатку бел. мову настроіць? Пашукаю вольным часам.

Дарэчы, Просто кэт, Нулка, Анці, што там наконт сустрэчы? Лапа, як муж?

ТкАчы - чалавек, які ткаў
Ага..... А Вы, мажліва, маеце рацыю. Тады выбачаюся...:)
Прас - ясна, але спрасаваць - отутюжіть? Ну неяк туды па сэнсу...падазрона...
 
Последнее редактирование:

Coraline

Jones
Кьяра, Я ж напісала - калі ёсць у банкамаце, лагічна, што не толькі ў ім:) А і на сайце, і ў афіцыйных паперах.
 

Леи Мьёрр

New member
Якая прыемная тэма - я да вас пагрэцца зайшла :)
Дарэчы, я раней меркавала, што ў вёсцы проста і лёгка размаўляць па беларуску. Але ці то наша вёска не зусім вёска, ці беларускую мову ўжо мала хто ведае, ці я неяк не так кажу (хаця я, здаецца, даволі добра на бытавым узроўні валодаю), але мяне тут не разумеюць, калі я пачынаю гаварыць на роднай мове, прыходзіцца пераходзіць на месцячковую трасянскую мову (я тады і па-руску не магу гаварыць - адлюстроўваю ці што...). А што ў дзіцячым садку робіцца з мовай...лепш маўчаць. Пры тым, што сад беларускамоўны.
І яшчэ, ухапіла ў кніжнай краме дзіцячую кнігу "Прыгоды мышкі Пік-Пік" - калі ў вас ёсць дзеці і няма такой кніжкі, то раю. Мае малыя, хоць добрую частку слоў не разумеюць, але рагочуць амаль над кожным расказам.
 

fasolinka

Active member
1) загадзя прабачаюся, але, калі можна, хаця б паміж сабою давайце не ўжываць выразаў: пісаць на мове, казаць на мове, перайсці на мову. Я бы прапанавала варыянт "па-беларуску" . Ну неяк не па-людску гучыць, а? Не мая праўда?
мяне не каробiць, але калi з боку гэта гучыць непрыгожа i каго-то крыудзiць - згодна такiя выразы не ужываць.

А наогул, я ўжо давала спасылкі на тыповыя памылкі, цікава, праўда. Хочаце, магу паўтарыць?
Ты нас зараз зусiм зашугаеш) Мяне, ва усякiм выпадку)) Я добра разумею, што раблю памылкi, асаблiва калi пiшу з работы, калi няма часу разважаць аб правiльным ужываннi слоу. А зараз буду хвалявацца, што не тое пiшу)) Буду баяцца у тэму заходзiць!
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху