Доктар гісторыі Захар Шыбека прачытае 23 снежня публічную лекцыю пра беларускія мястэчкі. Лекцыя пачнецца а 18.30 у галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49). Уваход вольны!
Калі журналісты прадстаўляюць Захара Шыбеку, то часта пішуць коратка – “найлепшы знаўца гісторыі Мінска”. Тым больш цікавая тэма ягонай публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) – “Скарбы беларускіх мястэчак: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне”. Слова “мястэчка” цяжка перакласці на іншыя мовы, бо “городок”, “town” – гэта ўсё не тое, яно не перадае сутнасці гэтага “ўласнабеларускага” населенага пункта. А мястэчак у перыяд росквіту ў Беларусі было больш за 400! І збольшага яны мелі Магдэбургскае права (права на самакіраванне). У той час, як у Расійскай імперыі пра такое нават не чулі.
Захар Шыбека – адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў, прафесар, доктар навук. Аднак за гэтымі званнямі і рэгаліямі хаваецца не занудны кабінетны дзядзька, а найцікавейшы апавядальнік, лектар, выкладчык. Шыбека – вельмі не-савецкі чалавек, гісторык еўрапейскага тыпу і маштабу