Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, :). Я кожную не прапаную, Бог з табою. Муж з дома выставіць... :)))
Я да таго, ну.. раптам камусьці замовіць... дзень народзінаў, вяселле, сёе-тое....Мяне ж там ужо ведаюць. :))) Жартую - жартую...


Раз у год можна пацярпець
Два! Новы год усё ж пад тэлевізар сустракаем.:)))
 

fasolinka

Active member
Дарэчы, маё дзіцё на Ялінцы дало БТ інтэрвію Сказалі глядзець у суботу "Добрай раніцы, Беларусь".

паводле словаў маіх дзяцей, мая малодшая "прыгажуня" таксама на камеру адзначылася. Нават не ведаю, што яна там пляла. Будзем перадачу чакаць.
У маёй пытауся узяць iнтэрв`ю Белсат, у мяне нават фота ёсць. Але мая дракоша не пайшла на кантакт. Пытаю:
- чаму? збянтэжылася?
- не.
- не зразумела па-беларуску?
- зразумела.
- а чаму не адказала?
- дык цёця спыталася, што мне спадабалася на Ялiнцы, а што я ёй адкажу, калi мне там усе падабаецца :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, а гадзіннік Еўраньюз паказвае?))) Добрая ідэя! Вось жа, сама б не дадумалася! :)
 

имя-как-имя

Well-known member
Дарэчы, маё дзіцё на Ялінцы дало БТ інтэрвію :))) Сказалі глядзець у суботу "Добрай раніцы, Беларусь".
Праўда, размаўляла не зусім па-беларуску
Цікава будзе паглядзець. У мяне склалася ўражанне, что гэта самае вясёлае дзіцё на Ялінцы. І на фота гэта бачна.
 

Zoryana

Well-known member
Доктар гісторыі Захар Шыбека прачытае 23 снежня публічную лекцыю пра беларускія мястэчкі. Лекцыя пачнецца а 18.30 у галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49). Уваход вольны!


Калі журналісты прадстаўляюць Захара Шыбеку, то часта пішуць коратка – “найлепшы знаўца гісторыі Мінска”. Тым больш цікавая тэма ягонай публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) – “Скарбы беларускіх мястэчак: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне”. Слова “мястэчка” цяжка перакласці на іншыя мовы, бо “городок”, “town” – гэта ўсё не тое, яно не перадае сутнасці гэтага “ўласнабеларускага” населенага пункта. А мястэчак у перыяд росквіту ў Беларусі было больш за 400! І збольшага яны мелі Магдэбургскае права (права на самакіраванне). У той час, як у Расійскай імперыі пра такое нават не чулі.

Захар Шыбека – адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў, прафесар, доктар навук. Аднак за гэтымі званнямі і рэгаліямі хаваецца не занудны кабінетны дзядзька, а найцікавейшы апавядальнік, лектар, выкладчык. Шыбека – вельмі не-савецкі чалавек, гісторык еўрапейскага тыпу і маштабу

Больш падрабязна: http://news.tut.by/culture/264741.html
 

k_ja_ra

Well-known member
Женщина дождя, я табе болей скажу. :) Там кожныя 2 тыдні лекцыі. Хадзіць не перахадзіць. Адно што далёка і ў адзін час з курсамі на ТБМ. :(

Падумаю...А напісана па спасылцы цікава. Пачытала...:)

Да таго ж вось:
Dobraha czasu sutak, szanoŭnaje spadarstwa!
Nahadwaju, szto ŭ nastupnuju piatnicu ( 23 śniežnia a 19j na siadźibie TBM) adbudziecca czarhowaja sustrecza ź Wincukom Wiaczorkam.
Budźiem praciahwać spaścihać azy biełaruskaha klasycznaha prawapisu.
Dałuczajcieśia!

Здолеем лацініцаю прачытаць, а? :)


п.с. як мёдам тая пятніца намазаная ўсім...
 

имя-как-имя

Well-known member
п.с. як мёдам тая пятніца намазаная ўсім...
I не кажы. А ў мяне яшчэ і мерапрыемствы святочныя ў школе ў дачкі.

PS Лацінка лёгка так чытаецца. Нейк нечакана h, але ж, напэўна, g на месцы выбухнога "г" ужываецца?
 

anty

New member
У "Камяніцы" пасядзелі цудоўна! Усім дзякуй за кампанію і К'яры дадаткова - за заказ
так
і ад мяне дзякуй

мне месца спадабалася
я была там шмат, але не ўвечары, і такія цудоўныя танцы прапускала
как б не тая лазня - я б с танцавала

ну... я мужыка запрасіла туды каб напару пасядзець...
 

k_ja_ra

Well-known member
Народ. Слова "стаўленне". На які склад націск? :). Слоўнік ру не даў. (ці дрэнна прасіла?) :)
 

k_ja_ra

Well-known member
iнтуiтыуна - на другi
Во бачыш.... А мне чамусьці на першы гучыць (але ў мяне з націскамі праблемы). Правілаў таксама не ведаю. І ў дадзеным выпадку яны, як разумею, не пры чым.:)
fasolinka, я правілы не вучу. Мне правільныя выразы важныя, разумееш? :)
А яшчэ ў працяг нашай размовы... Не мая праўда... Ты таксама вучыш слушна ўсё. Проста на слых. Правільнае вымаўленне і расповеды праз плэер свой слухаючы. А я вачыма. Бо, як хтосьці ў тэме пісаў, на слых успрымаю дрэнна, а запамінаю яшчэ горш. Мне трэба бачыць. Таму я чытаю пра ўсё. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху