Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
,следсвие-следства.
Гэта ў судзе. :)

Ниякай не бачу супярэчнасци,
Дык і няма супярэчнасці. Я проста кажу, што дакор ці ў цяжкім выпадку асуджэнне людзям чуецца часам у самім факце маёй прысутнасці. :)

Наркамаука гэта не наркоманка?
Наркамаўка - неафіцыйны назоў бел. правапісу пасля рэформы 1933 года. Да гэтага часу была т.з. тарашкевіца (па імені Браніслава Тарашкевіча, аўтара першай беларускай граматыкі) ці іначай класічны правапіс.

Мабыць не трэба ци не час пакинем.
Igra, імя, сястра, імя! (с) ))))

argadeni,
але, спадзяюся, будзе магчымасць і на фэсте паразмаўляць
Будзе файна. :)

У астанім +1 і :thank_you:

тут было, здэцца, абмеркаванне
Прыкольная карцінка. :) Дзякуй. Увесь праэкт шыкоўны проста. :)

Якраз для цябе http://labadzenka.by/?p=17283 ;)
 

Igra

БЫТИЕ
я б адрознівала любоў да роднага кутка (малая радзіма, сям'я,краявіды, маладосць) і любоў да радзімы, якая Беларусь (тут без нацыянальнай свядомасці і мовы аніяк)
Я згодна,я адрозниваю.Пытанне стаяла такое:

Сообщение от Кьяра
А што?! Нельга любіць Беларусь і не любіць белмову?! Я мінчанка, мае бабуля і дзядуля чыста гаварылі па-расейску без трасянкі, а мама увогуле не ведае мовы, тэлефануе мне і пытаецца, ці можна купіц батон "звычайны", і што?! я не люблю сваю краіну?

Дзевы, я не ведаю адказу на гэтае пытанне...))) А вы як думаеце?

Я не рабила высноу,я дакладняла.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я не сустракала менавита ненависци
Не хацела, але скажу...Ты проста пакуль недастаткова ў тэме. :) Хаця адно з падобных меркаванняў асабіста я паказвала ў "Дыялогах", хіба не памятаеш?
 

Igra

БЫТИЕ
Абцяжарваюся па беларуску,прабач(в русском языке значение слова "следствие" гораздо шире,чем "в суде" и смысл слов следствие и последствия несколько разный,для меня есть нюансы-СЛЕДСТВИЕ, следствия, ср. 1. Обстоятельство, положение, являющееся выводом из чего нибудь, вытекающее из чего нибудь)

у самім факце маёй прысутнасці.
Не у табе справа...на жаль,гэтак было б прасцей:biggrin:

Якраз для цябе
Маеш рацыю!:hi:

Не хацела, але скажу...Ты проста пакуль недастаткова ў тэме. Хаця адно з падобных меркаванняў асабіста я паказвала ў "Дыялогах", хіба не памятаеш?
Чаго не хацела?Для мяне не крыудна,гэта ж прауда.Але ж таких,як я большасць,а ё с ц ь я ш ч э горшыя:)Кали сэнс быць у сваим маленьким и ганарливым гуртке,дык тады я разумею,а кали бачыць и разумець рэальнасць,тады ж вось такая справа адбываецца...зноу жа на жаль.Але выснову з форумау асабиста я не личу аб*ектыуными.Трэба гаспадтрымка,а так застанецца тольки на форумах абурацца,якия усе....сама уставиш замест кропак:spiteful:
 

k_ja_ra

Well-known member
Абцяжарваюся па беларуску,прабач(в русском языке значение слова "следствие" гораздо шире,чем "в суде" и смысл слов следствие и последствия несколько разный,для меня есть нюансы-СЛЕДСТВИЕ, следствия, ср. 1. Обстоятельство, положение, являющееся выводом из чего нибудь, вытекающее из чего нибудь)

Igra, :) я на расейскую не забылася. І добра разумею, пра што ты...Проста ў гэтым і сэнс, што у кожнай мове свае нюансы. Безумоўна, першы крок - звычайны пераклад. Але паступова, вельмі павольна, але тым не менш, пачынаеш прыходзіць да таго, каб думаць адразу бел. словамі. ))) У тым сэнсе, які ты хацела, будзе толькі вынік. Але наступствы проста блізка тут... :) І прабачацца дакладна не трэба. Клск.

"Абцяржаваюся" тут не пасуе. Цяжар = бремя. Можна сказаць проста: мне цяжка. Абцяжарыць - обременіть. Пагадзіся, нюанс ёсць. І ўвогуле, для беларускай не характэрныя фразы і словы з "падвыпадвертам". Яна менш афіцыйная за расейскую.

аго не хацела?Для мяне не крыудна,гэта ж прауда.Але ж таких,як я большасць,а ё с ц ь я ш ч э горшыя
Ты чуеш іншы нюанс. Што заканамерна. Цябе пачынае чапляць. :) Я пра тое, што магу накідаць табе спасылак ды хоць на тэмы з гэтага ж форуму, ты там такоооога начытаешся...Наконт беларускай - ты ў тэме якраз. Прычым твае тэмпы мяне не проста здзіўляюць, а ўжо і палохаюць, каб не перагарэла.:) Ты не ў тэме бруду, які ёсць, на жаль, вакол бел. тэмы. І ён табе не патрэбны проста...:) ІМХО.

дзярж...падтрымка. ;) Папалася? :) І я, бывае, пападаюся на гэтым. :)

.Але выснову з форумау асабиста я не личу аб*ектыуными
Я не раблю высновы з тых каментароў. Але яны і падобныя ва многіх іншых месцах ствараюць аб'ектыўную карціну. Якая не цеша, на жаль. Ты напісала, што нянавісці не бачыла - я проста прыклад прывяла. І ўсяго. :)

Кали сэнс быць у сваим маленьким и ганарливым гуртке,дык тады я разумею,а кали бачыць и разумець рэальнасць,тады ж вось такая справа адбываецца
Не зразумела тут... Паясніш?
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Што заканамерна. Цябе пачынае чапляць.
Не адгадала)))я спакойная абсалютна!Наступнае пазней,трэба бегчы!

У тым сэнсе, які ты хацела, будзе толькі вынік. Але наступствы проста блізка тут... І прабачацца дакладна не трэба. Клск.
Страляй мяне,але мне трэба было сказать "не итог,а следствие":rtfm::)))

Пагадзіся, нюанс ёсць. І ўвогуле, для беларускай не характэрныя фразы і словы з "падвыпадвертам". Яна менш афіцыйная за расейскую.
Нюанс есць без сумнення,я жадала сказаць "затрудняюсь",белазар пераклау так(вот козёл):)

ты там такоооога начытаешся...
не,няма жадання!

а ўжо і палохаюць, каб не перагарэла.
Сама палохаюся,таксама баюся перагарэць,ведаю,бывае такое.

Няужо тольки с гэтым?:victory:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
"не итог,а следствие"
:) Вынік не раўно ітог, Igra. http://slounik.org/search?dict=&search=вынік&x=0&y=0 Гэта слова з ацценнямі, у залежнасці ад сітуацыі. Вынік - і следствіе таксама. То бок у тваім выпадку тое, што ты кажаш па-расейску 2-ма словамі, па-беларуску ў адно змяшчаецца, разумееш? Ну не могуць мовы адна адну паўтараць. :) Яны ж розныя зусім. :)

я жадала сказаць "затрудняюсь",
Я разумею. Але літаральна такога выразу няма. Нельга калькай-та, а? :) Я адчуваю цяжкасці, мне цяжка ці складана...) Гэта я чапляюся ўжо :), не звяртай увагі. ;)
 

Igra

БЫТИЕ
Не зразумела тут... Паясніш?
Кали сцисла.дык што можа змяницца з таго,што на форуме канстатаваць факт наяунасци кучы вырадкау,не жадаючых ведаць мову и размауляць на ёй и ганарыцца тым,што не прыналежыш да гэтай кучы?Увогуле у цябе менавита ё с ц ь думки,як змяниць ситуацыю?

Ну не могуць мовы адна адну паўтараць. Яны ж розныя зусім.

Нельга калькай-та, а?
Та згодная,згодная,але мне цяжка,зразумей!Мне трэбы словы,а их у мяне няма,я не валодаю мовай так,каб мне хапала,дай час:new_russian:
 

k_ja_ra

Well-known member
але мне цяжка,зразумей
Я ведаю...Але я не цябе выпраўляю. Сама практыкуюся, ок? :)
Вось прыкладам пра "жадаю" http://nn.by/?c=ar&i=7545

А вось файная спасылка для тых, хто да прыгожай, сапраўднай белмовы імкнецца, а не трасянкі, якая хай сабе на першы погляд і правільнай падаецца:http://paciupa.livejournal.com/5306.html


Кали сцисла.дык што можа змяницца з таго,што на форуме канстатаваць факт
Я недзе так і пачула.))) Ціпа а сэнс, так? Няма сэнсу, безумоўна. Хто ж спрачаецца...Так патрындзець, па-беларуску ж затое, не? :)

А калі сур'ёзна...Я для сябе выбар зрабіла. Мне спакойна. А іншыя - іхная справа. Не мая.))) Я не маю моцы ўплываць на іх...

Нельзя никого заставить измениться. Каждый из нас охраняет свои ворота перемен, которые могут быть открыты только изнутри. Мы не можем открыть врата перемен другого человека ни аргументами, ни эмоциональными призывами(с)
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Вось прыкладам пра "жадаю"
Ага,а я думала,што хацець гэта будзе занадта па-руску)))

Лайно,кольки ж мне я ш ч э трэба пазнаваць!(пазнала новае слова)))

.Так патрындзець, па-беларуску ж затое, не?
Тады ясна:)

Вырашыла ехаць на фэст? Я таксама хачу мужа выцягнуць куды-небудзь па Беларуси,мы вельми мала,дзе были тут,ничога не бачыли.
 

k_ja_ra

Well-known member
Mrs_yanf, а Вы ніяк з гэтым сайтам лабадзенка.бай не звязаная?
Падвісла я з гэтым праектам "дзіцячая заМова". :) Клас!
Прачытала, што ён выдаць цэлую кніжку малюнкаў плануе. Калі Вы сочыце, дык не палічыце за цяжкасць, сігналюйце сюды потым.))) Такое адчуванне, што цэлы шэраг пытанняў як з гэтых старонак сышоў....)))


Дакладна ясна? ;)

Вырашыла ехаць на фэст?
Ну плануем ...

Сама палохаюся,таксама баюся перагарэць,ведаю,бывае такое.

Так, бывае. Але Igra, калі ўсё так, як я думаю, то 1) другога шанца не будзе, і 2) ці так (з тэмпамі) ці ніяк. Таму рызыкнуць варта, урэшце рэшт ты нічога не губляеш...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, малюнак малодшай (6 год) на вочы патрапіўся. Зацаніце. :)

picture.php
 

Ильгрия

New member
Юлллса, колькі вас?

Кьяра, на вашу сям'ю месца браніраваць?

Дзяўчаты, хто яшчэ паедзе на фэст і хацеў бы заначаваць ў аграсядзібе?
Мы плануем, але сядзібу на нас , мабыць ня трэба браніраваць...Спадзяюся, што паехаць атрымаецца, але мы некалькі "ненадейныя" апошнім часам, па незалежным ад нас абставінам...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дзяўчаты, хто яшчэ паедзе на фэст і хацеў бы заначаваць ў аграсядзібе?
А распавядзіце мне, калі ласка, падрабязьней пра гэты фэст ( вы ж пра цукеркавы, так?) Як туды дабірацца і дзе магчыма арганізаваць начоўку?(машыны ў нас няма, калі што)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
На літаратурнай беларускай мове
У Мазыры аўтаматычна пераходжу на мясцовы дыялект
Нічога сабе! Вось гэта сапраўдны клас! :) Нават уявіць мне складана... Гэта і акцэнту пэўнага і лексікі тычыцца? Можна пару прыкладаў? :)
 

Вишенка

волшебница
Гэта і акцэнту пэўнага і лексікі тычыцца? Можна пару прыкладаў?
Больш граматыка і інтанацыя, але і лексіка таксама крыху.
Прыклады - цяжка... Яно ж само неяк :)
напіўса, наеўса, памыласа, гавора (замест гаворыць), пойдам (пойдзем), хадзіцьму, папахадзіў

Нічога сабе! Вось гэта сапраўдны клас!
нічога дзіўнага. Гэта ўмеюць усе, хто вырас у вёсцы ці невялікім гарадку. Ты б чула, як вытанчаныя ін-язаўскія дзяўчаты ў інтэрнаце размаўлялі па тэлефоне-аўтамаце са сваімі мамамі! Можна было сядзець і запісваць, а потым дысертацыю па беларускіх дыялектах напісаць :)
 

k_ja_ra

Well-known member
А распавядзіце мне, калі ласка, падрабязьней пра гэты фэст ( вы ж пра цукеркавы, так?) Як туды дабірацца і дзе магчыма арганізаваць начоўку?(
Дзяўчаты, можа махнем на цукеркавы фэст у Івянец 16-га чэрвеня? цукеркі, рыцары, цмок - дзецям павінна быць цікава
http://ivenec.com/news_ivenec/cultur...fest-2012.html
Дзяўчаты, са мной на цукеркавы фэст паедзе мая беларускамоўная сяброўка, якая прапанаваля заначаваць у сядзібе недалека (2 км) ад Івенца. У гэтай сядзібе (дарэчы 19 ст) жыве яе знаёмы з 4 дзецьмі; сядзіба здаецца для агратурызму, але мы яшчэ можам паспець зняць яе на начлег 16-17 чэрвеня. Кошты: 18 даляраў з дарослага, 9 - з дзіцяці. Альбо: 180 даляраў за ўсю сядзібу! Таму хутчэй трэба ведаць, коль нас, каб забраніраваць. Сяброўка кажа, што месца шыкоўнае!
.

Вишенка, дзякуй. Цікава. Па сутнасці так званая вясковая гаворка? Проста пад Менскам там мала што ад беларускай, як такой, хіба акцэнт, вымаўленне гукаў і расейскія словы на бел манер....Мне гэта неяк на дыялект не цягне.))) А іншых мала чула, папраўдзе. :) Ну і адпаведна перайсці на такое не магу, бо "не валодаю мовамі". :)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху