Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, ты што, каб высьветліць асобу гэтага паважанага чалавека паглядзела БТ? :)))
 

Алюня

New member
Доброе утро. Девушки, подскажите, где можно купить детские песни на белорусском языке? Есть одна сборка Калыханкi UNICEF. После сказки на ночь детки сами просят его включить.
 

k_ja_ra

Well-known member
Доброе утро. Девушки, подскажите, где можно купить детские песни на белорусском языке? Есть одна сборка Калыханкi UNICEF. После сказки на ночь детки сами просят его включить.

Алюня, паглядзіце тут, яшчэ тут.

Таксама гэта - Гадуем беларусаў. Зборнік метадычных і дапаможных матэрыялаў. Там песенькі, казкі, дыяфільмы, гульні, шмат чаго цікавага... Дыск рабіўся намаганнямі саміх бацькоў, неабыякавых да беларускасці...

Таксама трэкер беларускі гляньце, можа што знойдзеце: http://www.baravik.org/


====
Согласна с автором.
Аналагічна.


Дзевы, натрапіла на белмоўную суполку http://by-mova.livejournal.com/ Можа цікавым і вам падасца...

І пытанне (пасля прагляду апошняй :) ). На які склад прыпадае націск у слове "імя"? У мяне, як цяпер модна гаварыць, кагнітыўны дысананс пасля прагляду онлайн слоўніка здарыўся...
 

Вишенка

волшебница
Я ўсё жыццё лічыла, што націск на "я" - імЯ, і без варыянтаў, але да майго здзіўлення, глядзіце:
У слоўніку пад рэдакцыяй Коласа і Крапівы - толькі "імЯ", я іншых варыянтаў і не чула. Але я падазраю, што наяўнасць вялікай колькасці варыянтаў - норма для беларускай мовы, бо умовы яе існавання і развіцця вельмі гэтаму спрыяюць.
 

k_ja_ra

Well-known member
я іншых варыянтаў і не чула.
У беларускім гімне: "слаўся зямлi нашай светлае iмя".


Але я падазраю, што наяўнасць вялікай колькасці варыянтаў - норма для беларускай мовы,
Ага, дык чаму ж тады слоўнікі гэтую варыятыўнасць ніяк не адлюстроўваюць? Так і пісалі б імЯ (мажліва таксама Імя)...
Хаця так... пра што гэта я...
 

k_ja_ra

Well-known member
Сёння былі з дзецьмі на прэм'еры Царэўны-жабкі. Файна. :)
Спектакль поўны гумару, у камедыйным стылі, я б сказала. Будзе цікавы дзеткам і больш старэйшым, чым 5-6-7 год. А дарэчы спектакль ад 7 па-мойму і ідзе. )))
У зале было многа дарослых. :) Неяк нязвыкла нават. Можа таму, што прэм'ера?

Карацей, + адзін спектакль у ТЮГ. :))
 

k_ja_ra

Well-known member
2 лістапада Валянцін Акудовіч прачытае адкрытую лекцыю «Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?»
Адбудзецца яна ў 18.30 у Галерэі «Ў» (Незалежнасці, 37а). Уваход вольны.

http://nn.by/?c=ar&i=82857

Мяркуючы па ягонай кнізе, лекцыя абяцае быць надзвычай цікавай.
 

Igra

БЫТИЕ
Сёння з мужам сьнедалі ў Лідо на Незалежнасці,за суседнім столікам пачула,як жанчына размаўляе з сяброўкай па-беларуску,так рэдка прыходзіцца чуць ў жыцці,што падумалася быццам абавязкова з сямейства чалавек)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху