Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Чаму на здзіўленне? :)
Я цалкам дапускаю, што гэты выраз не "крылаты" зусім.)
І нават хутчэй за ўсё не крылаты.
Гэта я ўжываю, бо мне звыкла. Забываючыся пры гэтым, што іншыя людзі зусім неабавязкова ў курсе дый не павінныя разумець, што на ўвазе маецца.)
 

Женщина дождя

Well-known member
Можа хтосьці купшць Дзіцячую замову? А то мяне одна фарумчанка прасіла набыць - я набыла... Але ж яна да гэтага часу яна так і не знайшла магчымасці забраць яе - прайшло ўжо два с паловай месяцы... Неяк шкада 65 тысяч :( у нікуды
 

fasolinka

Active member
Млін...Як жа не хапае мне жывой, простай, штодзённай свабоднай гаворкі...
З выразамі, прыколамі, слэнгавымі славечкамі і падобным...
Як на латыні, і праўда... ((((
Як іншапланяцянін. (((
+100

Можа хтосьці купшць Дзіцячую замову? А то мяне одна фарумчанка прасіла набыць - я набыла... Але ж яна да гэтага часу яна так і не знайшла магчымасці забраць яе - прайшло ўжо два с паловай месяцы... Неяк шкада 65 тысяч у нікуды
а што гэта? :blush1:
 

Ильгрия

New member
Женщина дождя, можна мне??? Каліласачка, бо надта хочацца і вельмі патрэбна!!!!
І нават жыву недалёка!!! Усё адно да аднаго:)
 

Ильгрия

New member
Женщина дождя, прашу прабачэння, што так і не патэлефанавала. У нядзелю захварэў сярэдні сын, на жаль. А муж паехаў на пару дзён , таму адна з імі і пакуль не атрымліваецца забраць кнігу. Але абавязкова патэлефаную праз пару дзён!!!
 

Atex

Active member
Женщина дождя, калі не забяруць, то я у чаргу!! вельмі патрэбна гэтая кніга. малы хоча, нідзе не магу па нармальнаму кошту купіць.
 

Mrs_yanf

Well-known member
Добры дзень усiм:)
вельмі патрэбна гэтая кніга. малы хоча
Клiм? А адкуль пра яе ведае? У нас гэтая кнiга для Насцi перш за ўсё набывалася, а Таццяна, лiчу, занадта малая)
А вось гэта для Таццяны супер будзе http://nn.by/?c=ar&i=109353 Мама Му - гэта наша ўсё:), мы абавязкова пойдзем
Людзi, падкажыце, калi ласка, дзе ў нас тэмка пра дзiцячую лiтаратуру на бел. мове, я шукала i не знайшла:( Ёсць Детская литература -что читаете? http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=262328 i там раз-пораз сустракаюцца i пра беларускiя кнiжкi паведамленнi, але я хачу каб асобна было, шмат што хочацца напiсаць, i параiцца, i параiць))), а няма дзе((
 

Atex

Active member
Mrs_yanf, так, Клім. Ён яе у кнігарні Ў знайшоў )) Дык не адарваць было. Вельмі спадабалася яна яму, ён такіе простыя малюнкі любіць, і зроблена яна вельмі арыгінальная. Але там яна 108 тыс. каштавала, дык я не купляла, бо на мой погляд занадта многа.
Дзякуй за інфу пра спектакль, я можа адна пайду, бо Клім з бабуляй едуць за горад і будуць там у гэты дзень. А дзе вы кнігу гэтую набывалі?

Людзi, падкажыце, калi ласка, дзе ў нас тэмка пра дзiцячую лiтаратуру на бел. мове ... шмат што хочацца напiсаць, i параiцца, i параiць))), а няма дзе((
ага вельмі актуальна
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, падзялюся інфай. Па рассылцы атрымала.

Шаноўнае спадарства! Зараз ў музеі кіно , што каля Чырвонага касцёлу па суботах а 15.00-ай ідуць паказы фільмаў Валерыя Панамарёва : 11 траўня - "Амністыя", 18 -ага - "Тутэйшыя", 25 траўня- " На чорных лядах". Вельмі раю паглядзець, калі атрымліваецца.

"На чорных лядах" я глядзела спампаваны з баравіка варыянт. У вельмі кепскай якасці, калі шчыра. Пра Слуцкае паўстанне. Вельмі кранальны фільм. І амаль пра вайну, што гэтымі днямі як бы ў трэндзе. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дзяўчаты, проста не магу не падзяліцца, я ў такім захапленьні)))) Толькі вось вярнулася з Беластоку, была на літаратурнай беларуска-швэдзкай вечарыне. Так здорава з галавой акунуцца ў беларускамоўнае асяроддзе))
А яшчэ збылася мая мара)))На фота мяне няма, калі што, я фатаграфавала
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я з цябе фігею. :) Ты проста малайчына. :) Узяць і ламануцца ў Польшчу... Я ў захапленні, праўда.)
Проста здзіўляюся па-добраму з тваёй лёгкасці.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, ну калі ёсьць нагода, то можна і ў Польшчу
Вандровачка ўвогуле прыгодніцкая выйшла.
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху