Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Добрая навіна для белмоўных (ці спачуваючых :) ) карыстальнікаў скайпа.

Выйшаў новы беларускамоўны пераклад Skype.

Усё працуе.) Праверана. :)


п.с. як бы гэта яшчэ ва ўласнай краіне з так званымі 2-ма дзярж. мовамі інтэрнет-банкінгу па-беларуску дамагчыся... :scratch:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, і ўсё ж...
Хто-небудзь здольны растлумачыць розніцу паміж "працай" і "работай"?
Я, шчыра, падобна, што не...Рэальна не разумею, у чым розніца, і калі ўжываецца адно, а калі другое... :scratch:
 

k_ja_ra

Well-known member
Lilac, груба, можа і так...
Хаця праца - гэта і труд і работа...
Проста мне пытанне "дзе ты працуеш?" падаецца куды больш натуральным, чым "дзе ты работаеш?" Тое ж пра "працоўны час/тыдзень/дзень", а не "рабочы час/тыдзень/дзень"...:scratch:
Неяк мне гэтыя спалучэнні з "рабочы" ніяк не кладуцца на вуха... Хаця і вуха-та ў мяне ненатуральнае, што праўда.:) "Штучнае" хутчэй.)))
 

Lilac

and Lilium
Кьяра, я белорусский язык не чувствую, он мне не родной, может поэтому мое 'штучное' ухо не режет :)
 
Кьяра,
а як быць з "Класная/дамашняя работа"? Па мне Дамашняя праца - не гучыць (як па перакладзе "Домашний труд").
А вось наконт "Дзе працуеш" i "Працоуны час" - цалкам згодная.
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, тут складана, насамрэч...
Дый чыста момант звычкі я б не выключала.:) Бо калі 10 год у школе "дамашняя работа" пішаш, "хатняя праца" неяк ужо і не пра тое, як быццам. :)

Вельмі складана...проста "работа" і па-руску абсалютна розныя нюансы мае...І вось гэтыя нюансы нашая "праца" і "работа" тэарэтычна і адлюстроўвае...

Я на працы, ці я на рабоце?

Што да рабочы...дык мне гэтае слова выключна з назвай прафесіі асацыюецца...)

Таму неяк "рабочы дзень" і рэзанула ў суседняй тэмцы.) Хаця там пра афіцыйны дакумент размова была.
 

имя-как-имя

Well-known member
Падумалася, а што калі "праца" - пра працэс, а "работа" - пра вынік? Працаваў-працаваў над нечым - і вось яна гатовая работа. "Дамашняй работай" навеяна.
 

subaru

Active member
У мяне ўстойлівае адчуванне, што работа - тое, што датычыцца толькі пісьмовага - навуковая, дамашняя/класная, пісьмовая... Усе астатняе - толькі праца. Магу памыляцца, гэта толькі пачуццё;)
 

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя,
subaru, і мне неяк падобна адчуваецца.
Але парадокс у тым, што насамрэч, як быццам, наадварот, глядзіце:
работа -
1. (действие) работа, -ты;
2. (труд, его результат) праца, -цы
http://slounik.org/search?dict=&search=работа&x=-626&y=-120
То бок працэс, дзеянне - работа, а іхны вынік - ціпа праца атрымліваецца. Адсюль - "навуковая праца" (научный труд), менавіта як тое, што можна ў руках патрымаць ці пачытаць.

Карацей, я не спец ні разу. Але "рабочы дзень" - хоць забі, не гучыць....
Ну і я сама гавару: я на працы, працоўны дзень скончыўся і г.д. А вось правільна/няправільна - фіг ведае...
 

Nulka

Member
а вось нельга так узяць -- і развесьці, імхо. ёсць пэўныя паралелі з труд/работа, але трэба глядзець на ўстойлівыя выразы, і г.д.
а на вёсцы дагэтуль часта кажуць яшчэ і "рабіць кімсьці", калі рэч пра прафесію вядзецца.
 

subaru

Active member
Нешта я капалася, капалася... але так і не зразумела выразнай розніцы, усё пераблытана у розных слоўніках. Знайшла толькі, што фізічны тэрмін - работа таксама, што лагічна))

я на працы, працоўны дзень скончыўся
напружыла памяць... мой дзядуля амаль усё жыццё размаўляў па-беларуску, выкладаў мову і яшчэ шмат чаго)) у дадзеным выпадку ўжываў "праца", гэта дакладна, але вось мог мне сказаць, напрыклад, што ты нарабіла...

"рабіць кімсьці",
вось-вось, кім ты робішь, але дзе працуешь))
 

k_ja_ra

Well-known member
Я яшчэ Байкова-Некрашэвіча слоўнік глянула.
Там прыметніка "рабочы" няма ў паміне. Толькі "працоўны".
Што да работ-, прац-...
Вось прыкладам, слова "працаздольны" адпавядае 2-м словам расейскім "трудоспособный" і "работоспособный". Сэнсы розныя па-расейску, пагадзіцеся. Але па-беларуску ў залежнасці ад кантэксту адным словам перадаюцца.

Аналагічна 2 сэнсы і ў "навуковай працы". Калі "ён займаецца навуковай працай", то сэнс адзін - якраз працэс, калі "выйшла ягоная навуковая праца" - ужо як вынік.

Карацей, не бачу я сістэмы некай пэўнай...
сапраўды, толькі інтуітыўна, відаць...
А афіцыйныя дакументы, як разумею, у нас ніколі паказчыкам нармальнай чалавечай мовы не былі...

мой дзядуля амаль усё жыццё размаўляў па-беларуску, выкладаў мову і яшчэ шмат чаго)) у дадзеным выпадку ўжываў "праца", гэта дакладна,
То і добра.:) Тады і мы не памыляемся.)


што ты нарабіла...
О-о-о. ))) тут ужо расейкае "делать" пайшло. Яшчэ адна тэма для абмеркавання на добры лад. :))))))

А яшчэ зарабіць, заробак.
Угу. зарабіць заробак. (с) :))))))
 

Mrs_yanf

Well-known member
Некаторыя каментары, мне здаецца, цiкавейшыя за артыкул) Напрыклад, Віталя Станішэўскага i Лявона Баршчэўскага. Толькi чаму сп. Станішэўскаму “цішотка” не падабаецца, не разумею
А артыкул мне падаўся так сабе, аўтар ваяўнiча настроены супраць "нованавернутых" беларусаў, якiя кажуць «трунак», «ліквор», «зупа», «філёзаЎ!», «БаЎгарыя», але яны наогул цi icнуюць, гэтыя дзiўныя людзi. Я нiколi не сустракала такiх, у студэнцтве ў мяне было шмат беларускамоўных сяброў i крыху засталося i зараз, ёсць таксама некалькi знаёмых старэйшага веку, якiя размаўляюць па-беларуску, трохi маю стасункi з бацькамi беларускамоўных дзетак, а такого нiколi не чула. З iншага боку, я заўжды (ну, прынамсi год 20)) казала «паліць цыгарэты», «валізкі», «варункі» i нават «канапка» i не бачыла ў гэтым нейкага крымiналу) Пасля гэтага артыкулу ўжо не ведаю «прышпільная» у мяне мова цi сапраўдная))
Для прыхiльнiкаў “дзіцячай заМовы”, а таксама творчасцi Рыгора Барадулiна: Лабадзенка зноў ладзiць акцыю, далучайцеся! http://labadzenka.by/?p=21641
 

Вишенка

волшебница
Толькi чаму сп. Станішэўскаму “цішотка” не падабаецца, не разумею.
Ну, і мне не падабаецца. Няма ў ёй нічога беларускага (не разумею, чаму адно запазачанне трэба абавязкова змяніць на іншае)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху