Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя, не мне табе, думаю, расказваць, якім чынам большае лексічны запас.) Выключна практыкай. Гэта адно.
А другое...я штосьці не адчула тваёй няздольнасці падтрымаць размову. Значыць, такі не тры словы. ;) Не прыбядняйся.)
 

Женщина дождя

Well-known member
имя-как-имя,Дык пойдзем у панядзелак на мову ці каву... Ой, пробач :) У понядзелак я іду на вечар памяци Візбара. Атрымаю масу прыемных хвілін і ўспомню маладосць :)

katia-ka, Я таксама неяк зусім не хачу на Вячорку...Я, як БНФ-ка старой загартоўкі :), ня веру ў палітыкаў БНФ новай фармацыі. На мой погляд - гэта чыстай вады кан"юнктура... А вось мова ці кава по мне - легка, з гумарам,з гульнямі.. Але нешта ў апошні час ніяк не атрымліваецца... :(
 

имя-как-имя

Well-known member
имя-как-имя, не мне табе, думаю, расказваць, якім чынам большае лексічны запас.)

Так, тут пагаджуся.


Не прыбядняйся.)


Жывая гутарка - не форум. Я ж думаю па-руску, кажу хутка. Калі спрабую размаўляць па-беларуску, мозг не паспявае за языком. :)))

имя-как-имя,Дык пойдзем у панядзелак на мову ці каву...

Пойдзем у які-небудзь з наступных, калі ў мяне будзе магчымасць там зліцца з інтэр'ерам і моўчкі адсядзецца, не шакуючы шаноўнае спадарства сваёй вытанчанай трасянкай:))).
 

k_ja_ra

Well-known member
ня веру ў палітыкаў БНФ новай фармацыі
Вячорка - палітык? О як. Не ведала.

имя-как-имя, дык я ж з табой ужывую размаўляла.) Падумаеш, не паспявае язык. У мяне і па-руску не заўжды паспявае. За думкамі.))))


не шакуючы шаноўнае спадарства сваёй вытанчанай трасянкай
Я б табе раіла пару відэа адтуль глянуць. Выключна дзеля пазбаўлення комплексаў. :))))

Ильгрия, аналагічна. Глядзі параду вышэй.)

Ой, дзевы...і вось каб не ведала вас абедзвюх, дык мо і паверыла б... Вы проста планку сабе занадта высокую ставіце...
 

Ильгрия

New member
Я на "Мову ці каву" пакуль не хадок. У мяне надта сур'ёзны пан-начальнік, на доўга ад сябе не адпускае ))) Але, спадзяюся, з часам ўсё будзе- і мова, і кава, і цікава)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
А ўвогуле прыкольна... А яшчэ Ладу ў суседняй тэмцы вінавацілі. Што яна ў беларускай мове выключна апазіцыю бачыць...
Тут тыя, хто ў тэме, падобным не грэбуюць... (((
Як быццам ясна ж напісана - сустрэчы моўныя. Пры чым тут БНФ? :scratch:

Мы вунь з Ильгрия тады ўвогуле пятая калона (с), на сядзібе БНФ тэатральным майстэрствам з дзецьмі займаўшыся...
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра,БНФ не пры чым.. Пры чым канкрэтны чалавек - у дадзеным выпадку Вячорка. Проста я растлумачыла мае асацыяцыі... І я не зразумела - ты мяне з ЛАДАЙ раўняеш?,
Ты проста мене мала ведаеш :) І не бачыла ў раз'юшанным стане, калі я адстойваю беларускую мову, сцяг, Пагоню :) І нашу Незалежнасць!!!!!!!!!!!!!!!
Неяк я нават знервавалася, Алена - не чакала я ад цябе такого, пробач...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Женщина дождя, Каця, месцамі ў мяне адчуванне, што мы рознымі мовамі гаворым. Я не сумняваюся ў тваіх перакананнях. І не ў іх зусім паралель з Ладай праводжу. А выключна ў тым, пра што напісала вышэй. Па-мойму, гэта цалкам зразумела, каб патрабаваць удакладненняў.
Фраза "каньюнктура" чаго тычылася? Калі дзейнасці БНФ - Бог з ім, калі сустрэч, пра якія я гавару (а мяркуючы па паралелі з Мовай ці Кавай гаворка якраз пра іх)- то гэта "ярлыкі" ў сваім чыстым выглядзе, якія я ненавіджу апошнім часам проста страшэнна. І вось у гэтай раздачы ацэнак і ярлыкоў "свае" месцамі "чужым" ні разу не саступаюць. Там і тут "шчырыя", "свядомыя", "змагары", "каньюнктура" і г.д чуецца.

Мяне мала кранае, як гэта камусьці зручна называць, я проста веру ў тое, чым займаюся. І хачу рухацца. Наперад. А не стаяць на адным месцы, захапляючыся самім фактам таго, што хтосьці здолеў нарэшце вымавіць "вітаю вас". Я не адмаўляю гэтага і шчыра вітаю ўсе гэтыя і падобныя праекты. Гатовая іх падтрымліваць, калі раптам мая падтрымка ці дапамога патрэбная, рэкламаваць і спяваць дыфірамбы. Толькі мне, як пэўнай адзінцы, яны ў дадзены момант не актуальныя, не цікавыя і не патрэбныя.

Мне выключна фіялетавыя палітычныя погляды Вячоркі (хаця дапускаю, так, што калі б ён быў сябрам Белай Русі, мажліва, я б крыху з меншым імпэтам сустрэчамі з ім цікавілася). Я растаю, калі яго чую, і набываю ад яго безліч цікавай і карыснай мне інфармацыі. Хаця хлушу, карыснай - гучна сказана. Мне няма з гэтага карысці фактычна, паўтаруся. Цікавай. Настолькі, што пытанне, ісці ці не, нават не стаіць.
 

subaru

Active member
katia-ka, віншую хлопчыка і матулю:)

Кьяра, у дадзеным кантэксту я разумею Женщина дождя вельмі добра і, спадзяюся, магу крыху растлумачыць. "Ярлыкі", што ты пачула ці ўбачыла, гэта больш аб мінулым. На світанку майго туманнага юнацтва (с))) было так - беларуская мова=БНФ. І наадварот)) Павер, гэта ўсяго толькі ўспаміны, вельмі прыемныя *дзеля мяне, напрыклад*
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
subaru,дзякуй... Ты мяне зразумела... І нічога іншага я не мела наўвазе.. А з сярэдзіны чэрвеня по сярэдзіну жніўня будзем трасяніць разам :)
 

subaru

Active member
... з асабістага мінулага;)
Доўгі бел-чырвона-белы шалік, які сама сабе звязала і хадзіла ў ім увесь час, прынцыповая беларуская мова, нават з выклікам у грамадскіх месцах, сходы БНФ, сябры адтуль, расклейка ўлетак "за" і "супраць"... знаёмства з творчасцю Ларысы Геніюш, на ўзлеце адзіная з нямногіх здала сачыненне на беларускай мове ў самую тэхнічную беларускую ўстанову... на першым курсе аншлагі на лекцыях па "новай" гісторыі Беларусі на беларускай мове... дыплом на беларускай мове - нядаўна рабілі апастыль, дык перкладчыкам прыйшлося папацець:biggrin:
А потым ўсе раптам садзьмулася неяк... ня памятую ўжо і як...

Женщина дождя, дамовіліся))
 

k_ja_ra

Well-known member
А потым ўсе раптам садзьмулася неяк... ня памятую ўжо і як...
Гэта так не пасля 1994-1995 гг раптам сталася?
Гэта адзін варыянт.
Ну, ці іншы:
Гэта пратэст пэўны, супраціў, шлях праз адмаўленне ці штосьці падобнае да таго. Ну...як доказ ад супрацьлеглага ў мат-цы. Дапускаю, што не самы лепшы, правільны і прыемны, але таксама шлях. Які мае права на існаванне, імхо. А радыкалізм і адмаўленне рана ці позна знікае. Ці знікае сам шлях.
На жаль, здарылася другое, значыць...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вячорка - палітык? О як. Не ведала.
Такі да. Ён быў лідарам партыі БНФ.

Дык пойдзем у панядзелак на мову ці каву...
будзе апошні занятак. Пасьля -вакацыі :)

Прапаную патрасяніць разам дзесьці з сярэдзіны чэрвеня па сярэдзіну жніўня
і мы хацім))) Яўкі, паролі!(с)

Я б табе раіла пару відэа адтуль глянуць. Выключна дзеля пазбаўлення комплексаў.
гэта ж якіх?? Калі з першага занятка, так яно ўжо малаінфарматыўна. Зараз там ўсё зусім па-іншаму.
Лепей глянуць гэта відэа з "Мовы ці кавы")))
 

k_ja_ra

Well-known member
гэта ж якіх?? Калі з першага занятка, так яно ўжо малаінфарматыўна. Зараз там ўсё зусім па-іншаму.
Лепей глянуць гэта відэа з "Мовы ці кавы")))
Цяпер.
Каця, дзякуй. Паглядзела. Прынцыповай розніцы для сябе з тым відэа, якое ты ці НН, не памятаю ўжо дакладна, прапанавалі, не адчула.
Тлумачыць не буду. Не бачу сэнсу. І не хачу чарговай хвалі крыўд і неразумення.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху