Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, дзякуй.
Я па шчырасці таксама была ўпэўненая, што націск на "я" і тады канчатак адпаведна "-ем".
А націск, як аказалася, якраз на "і".

http://slounik.org/search?dict=dzsl&search=паглядзець&x=-626&y=-121

Вось жа...:scratch:


Чаму ты так думаеш?
Ну...папулізм ад зацікаўленасці якраз карэктным і акуратным стаўленнем да прадмета і адрозніваецца.)))
Карацей, я звычайнае выкананне загаду за клопат аб лёсах радзімы не лічыла б.)))
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я па шчырасці таксама была ўпэўненая, што націск на "я" і тады канчатак адпаведна "-ем".
гм.. можа я ўжо што і блытаю, але націск мае сэнс для дзеясловаў 1 спражэньня. Там чаргуюцца о,э/а і е/ё

____
Вось на каго, а на Мінсктранс я б не гаварыла... Абвесткі аб прыпынках, папераджальныя абвесткі, шыльды, талоны і праяздныя - усё на беларускай мове. Шыльды на лацінцы яны ж пачалі выкарыстоўваць...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
націск мае сэнс для дзеясловаў 1 спражэньня. Там чаргуюцца о,э/а і е/ё

katia-ka, шчыра, я без малейшага паняцця аб спражэннях.
Я чула там "-ем" па аналогіі з пабудзем, паедзем, прысядзем.

Што да націска, то так... Праблемка аказалася.)
Хаця: глядзець-паглядзець, глядзім - паглядзім. Падавалася б, чаго прасцей.) Ан не.:)

Вось на каго, а на Мінсктранс я б не гаварыла...
Людзі, якія не выконваюць загад, а штосьці такое зацікаўленыя, звяртаюцца да прафесіяналаў, а не гугл-перакладчыкам карыстаюцца. ІМХО.)))
Хаця бачыш, адміністрацыйнае выправілі.) Цалкам дапускаю, што па чыесьці заўвазе.
Пабачым, што мне адкажуць.)
 

Igra

БЫТИЕ
звяртаюцца да прафесіяналаў, а не гугл-перакладчыкам карыстаюцца.
Дык гэта ж іх родная мова)Чаму абавязкова перакладчык і прафесіяналы? Калі б па-руску пісалі к прафесіяналам бы не прыйшло і ў галаву звяртацца?
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, я рускай валодаю, але да юрыстаў для карэктнай фармулёўкі звяртаюся.)

Ну і...міф пра родную мову значна перабольшаны.)
Родная-та родная...Але гэта як родны бацька ў выпадку, калі дзіця ад маленства іншы чалавек гадаваў. Кроў ёсць, а ведання - не.)

А калі ўжо зусім сур'ёзна, запісы абвестак - не хвілінная справа. І тэксты не кіроўцы і не начальнікі калоны складаюць і запісваюць. А менавіта прафесіяналы. Нават па-руску. І запісваюць прафесіяналы.) З голасам адпаведным, дыкцыяй і вымаўленнем. З апошнім, дарэчы, таксама не айс у абвестках.

Так што...што дазволенае звычайнаму карыстальніку, асабліва калі ён мовай час ад часу карыстаецца ці не ў дастатковай ступені валодае, тое зусім не факт, што дазволенае для афіцыйных абвестак ў грамадскім транспарце.
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, шчыра, я без малейшага паняцця аб спражэннях.
Я чула там "-ем" па аналогіі з пабудзем, паедзем, прысядзем.
пабудуць, прысядуць, паедуць - гэта 1 спражэньне.
Паглядзяць - 2-ое.

а не гугл-перакладчыкам карыстаюцца.
Адкуль веды пра гугл-перакладчык?
 

k_ja_ra

Well-known member
пабудуць, прысядуць, паедуць - гэта 1 спражэньне.
Паглядзяць - 2-ое.
Мажліва.
Кажу ж - не разбіраюся ў спражэннях.
Я правяраю па слоўніку, калі сумняваюся.
Тут не сумнявалася, а дарма.)

Адкуль веды пра гугл-перакладчык?
Здагадкі.)

Паглядзела дзеля цікавасці.) Усё нашмат горш. Гугл і тое дакладнейшы.)))))
 
Не сумнявайцеся))
Все станции объявляются на белорусском языке известным диктором Владимиром Баклейчевым. Также записаны фразы на русском языке, такие как «Ускорьте посадку, освободите двери», «Не скапливайтесь у дверей вагона, проходите в середину салона». В конце сентября 2013-го года они были переведены на белорусский язык. - з Вiкi, артыкул "Минский метрополитен"
 

Ильгрия

New member
Народ, і ўсё ж. Ну чапляюся я і ўсё тут.
У транспарце: "паважаныя пасажыры, уступайце месцы, спецыяльна абазначаныя для пасажыраў з дзецьмі, інвалідаў" і далей па тэксце.
Ну вось чапляюся за "уступайце" і "абазначаныя".
Так, гэтыя словы ёсць у бел. мове.
Але ўступайце - гэта ў партыю ці ў шэрагі (у - прыстаўка з сэнсам унутр).
Абазначаныя - гэта значыць акрэсленыя, то бок як бы ўзятыя вакол (прыстаўка аб - абдымаць, абыйсці - як бы вакол).
Блін, ну не пасуе гэта тут!
Ну нельга тупым перакладам з рускай. Дакладней не перакладам нават, а чыста літарак пару замяніць.
Саступайце (у сэнсе сыйдзіце і дайце іншаму) тут мусіць быць і пазначаныя (знак ціпа на іх паставілі, а не кола пытанняў акрэслілі).
Ну нюансы ж іншыя зусім, не

мяркую, транспартнікі не звярталіся да паслуг мовазнаўцаў, вырашылі справіцца сваімі сіламі...
Ужо. Электронны зварот.
Вось толькі, баюся, плёну мала.
ммм, а калі флэшмоб зрабіць :)??? Можа будзе плён?
Гатовая паўдзельнічаць, толькі за недахопам часу- "будзь ласка" прыйшлі мне адрас і гатовы тэкст( я рэрайт зраблю)...Тут павінна быць сарамлівая ўсмешка..( дарэчы, як будзе па-нашаму "смайл"?)
Мяркую, мінсктрансу аніякай справы да бел. мовы і карэктнасці абвестак на ёй няма.
Не кажы, мне здаецца пра нешта там задумваюцца, таму што самы прыемны голас, з граматным вымаўленнем, з тых што гучаць у аўтобусах -гэта голас Таццяны Баўкалавай, прафесійнай актрысы Русскага тэатра - цудоўнай актрысы :) Так што запіс рабілі "за грошы"
Чаму ты так думаеш? Калі ў метро (не так даўно) шматлікія абвесткі сталі чытаць па-руску, народ пачаў пісаць скаргі. Юрэня паабяцаў выправіцца і зараз абвесткі ідуць па-беларуску. тое самае і з праязднымі было.
Сёньня зьвярнула ўвагу, што на пл.Перамогі напісана не "выхода нет", а "выхад побач" і дубль па-ангельску. Дубля па-руску няма)))

___
вось і я пра тое
ну вось пра адзін голас ведаю дакладна. вы цяпер ведаеце:) . Калі чую іншыя аж напружваюся, не падабаюцца. бо не хапае мілагучнасці, вымаўлення і дыкцыі

Все станции объявляются на белорусском языке известным диктором Владимиром Баклейчевым.
і яго голас ў метро проста пазнаць))) У маёй бабулі амаль заўсёды працавала радыё, таму яго голас знаёмы мне добра, але прозвішча не ўспомніла. Дзякуй)
 

Ильгрия

New member
Вось яшчэ на что сёння патрапіла...Можа ўсе ўжо бычылі, але я ўпершыню)
http://like2.by/katalog/budzma-belarusami/belaruskaya-mafiya/nastolnaya-igra-povstancy

Яшчэ даўно збіралася пажаліцца- першаклассніку майму даюць словы беларускія вучыць( раздрукаваныя на невялікіх аркушыках)-гэта плюс, я спачатку ўзрадавалася...А потым прыгледзелася-" і" рускае, над "ў" алоўкам- рыскі.Ну і "кантрольны"- памылку знайшла невялічкую...ці не?

"Анучка-тряпка"

па мне , дык павінна быць:
ануча- тряпка
анучка-тряпочка

?
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
А ў метро як-небудзь прыслухаюся)Бо не езджу я ў метро і аўтобусах/тралейбусах амаль што)А так ўвогуле звяртала ўвагу на аудыёабвесткі ў розных месцах)На жаль у нас не вельмі абцяжарваюцца,каб яны гучалі прафесійна,пісьменна і якасна.
 

Ильгрия

New member
І неяк зноў няёмка стала за друкароў падручнікаў...Ужо каторы раз. Па літратуры старэйшы вучыў верш напамяць, прыйшоў і смяецца. Верш "Адлёт жураўлёў" Я. Коласа, а на малюку...буслы!Не пераблытаеш, дакладна- буслы. Было б смешна, калі б не было б сумна...
 

k_ja_ra

Well-known member
а калі флэшмоб зрабіць
У сэнсе закідаць зваротамі? :)
Ну так, некалькі зваротаў, пэўна ж, лепей, чым адзін.
Я пісала сюды:
http://www.minsktrans.by/component/aicontactsafe/?view=message&layout=message&pf=2
Тэкст... дзякую, маўляў, за тое, што абвесткі робяцца па-беларуску, але хацелася б звярнуць увагу на тое, што частка іх недасканалыя і недакладныя. Ну і пра розніцу сэнсу словаў далей на ўзор таго, што пісала тут у тэме вышэй.
Падрабязней кіну ў прыват.



Не кажы, мне здаецца пра нешта там задумваюцца, таму што самы прыемны голас, з граматным вымаўленнем, з тых што гучаць у аўтобусах -гэта голас Таццяны Баўкалавай, прафесійнай актрысы Русскага тэатра - цудоўнай актрысы
Я, на жаль, не ведаю пэўных галасоў пэўных жа людзей, якія агучваюць. Але ў кожным разе чуваць, што галасы яўна пастаўленыя і яўна не шэраговыя.

А потым прыгледзелася-" і" рускае, над "ў" алоўкам- рыскі.
Дык падыйдзі, можа, да настаўніцы і мякенька раскажы, што ў компе цалкам сабе бел. раскладка ёсць. Каб з рысачкамі не мучыцца.

Удачнага прагляду.)
Анонс ад знакамітасцяў, па-мойму, неблагі атрымаўся.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху