Слухай, тады атрымоўваецца, што і ў тым, што нехта на бел. мове размаўляе, а нехта на русскай есць ідэалогія?
А што, няма?
Atex, артыкул вышэй не я напісала.) І нават не карыстальнік наркамаўкі, як можна заўважыць. )))
Ідэалогія - не абавязкова марксізм-ленінізм. Нацыянальаня ідэя - гэта таксама ідэалогія.)
Асабіста я не веру таму, хто кажа, што абірае беларускую з прычыны зручнасці (ну калі не лічыць адзінкавых натуральных носьбітаў, калі такія яшчэ ўвогуле ёсць) і простай камунікацыі. Гэта проста смешна гучыць ва ўмовах Беларусі. Бел. мову тут абіраюць абсалютна з іншых прычын. Але іншыя прычыны - неабавязкова бнф, апазіцыя, нацыяналізм, вайна і г.д.
а я час ад часу пачынаю кропельку з мужам размаўляць па-беларуску

)))
У чым можа зручнасць быць?
Ну, як разумею я, тут вядзецца пра тое, што, прыкладам, не трэба аўтаматычна напісанае "ня" мяняць на "не", ці выдаляць машынальна напісаны мяккі знак.
І гэта я разумею.
Але калі прыгледзецца - то гэта не зручнасць.) А пільнаванне правілаў правапісу ўсяго толькі.
Пад'ест (у сэнсе пад'езд) ніхто ж не піша.
І дарэчы пра маё любімае "чудоўна".
Прыгледзелася.) Такі гэта не фанетычнае блытанне ч і ц.

У слове бачу мне "ц" не пішацца чамусьці. Ці ў слове цэгла - "ч".
А вось у словах цудоўна, чапляць апіскі здараюцца ўвесь час.)
Прырода іх іншая.) Рукі самі набіраюць(пішуць) тое, да чаго былі звыклыя цягам 30 год.

) І не заўжды стае ўвагі гэта ўгледзець.)