juniko, не варта. Кінь.)))
И ПРЕЗУМПЦИЯ НЕВИНОВНОСТИ говорит о том, что пока вина НЕ доказана - человек НЕ виновен
Катерина, ну вось ёсць тут праблема... Прэзумпцыя невінаватасці да вердыкту суда дзейнічае. Вердыкт быў...
Таму тут вялікімі літарамі не дапаможаш. Калі ў межах закону дзейнічаць, дык трэба прызнаць, што калі б непапраўнае не здарылася, для абскарджання прысуду, давялося б менавіта НЕвінаватасць даказваць...
Праблема- та насамрэч не ў прэзумпцыі невінаватасці, а ў судзе і сістэме, як такіх. У тым, што даверу ім няма, што дыскрыдытавалі яны сябе...))) А пра гэта, як высвятляецца, далёка не ўсе разважаць і размаўляць гатовыя...
))))))
Села перачытала на ноч гледзячы апошнія колькі старонак тэмы. Знайшла нават пасты, якіх наогул не бачыла. Часам кожны аб сваім тут. )))
Natya, напісала была Вам пост з кучай пытанняў. Наконт часткі перадумала - знімаю. Збольшага мне ясна Ваша пазіцыя. Вазіцца з высвятленнямі, хто, што, як і наколькі дакладна напісаў, і праўда, сэнсу не бачу. Перанясу сюды толькі тое, што хацела б удакладніць. І, відаць, гэтую дыскусію для сябе скончу.
Я пыталася, Вы не адказалі, мажліва палічылі, што пісалі пра гэта, але я да канца так і не зразумела. Момант з партрэтам і спачуваннямі ў інтэрнэце закрануў непасрэдна Вашыя пачуцці, ці Вы ад імя ахвяр тут выступаеце?
І такое пытанне. Калі праз нейкі час Вы разберацеся з інфармацыяй, якую дзяўчаты Вам накідалі, і (давайце ўявім) прыйдзеце да высновы, што пакараныя ўсё ж хутчэй невінаватыя, чым вінаватыя, Вашае меркаванне наконт злашчаснага партрэта, наконт спачуванняў тых, хто не верыць у віну ўжо сёння, зменіцца? Ці нават нягледзячы на гэта Вы будзеце працягваць іх асуджаць? Мне важны Ваш адказ. Дзякуй.
Спадзяюся, пытанні карэктныя.
))))
или я неправильно поняла и нам не надо единства? может оно имеет смысл только с теми, кто уже наверняка дозрел? хочу понять направление движения.
хотя бы направление движения в этой теме.
буду искренне рада если разговор получится.
anty, не стала цалкам цытаваць. Кавалачак, каб нітка размовы была. Скажы, ты лічыш інтэрнэт , сямейства, гэту тэму нейкай міссіяй? Я без здзеку, іроніі і інш. Мне праўда цікава. Я проста не першы раз сутыкаюся з тым, што людзі надаюць занадта, з майго пункту гледжання, вялікую ролю такога кшталту рэчам. Ледзь не адказнасць накладаецца за ўдзел у той ці іншай тэме.
Я асабіста бачу гэта так. Людзі тут проста камунікуюць, дзеляцца меркаваннямі, думкамі, тым, што іх усхвалявала, тым, што цікава і важна для іх. Мэты кагосьці вучыць, выхоўваць, упэўніваць у чымсьці, уступаць у нейкія групоўкі, ІМХО, няма.
Тэма цікавая - чытаеш. Не - не. Ёсць што сказаць - пішаш. Не - не. Ну мне так падаецца. )))
Іншая рэч, што часта тое, што ты чытаеш, вымушае задумацца, а часам мяняе тваё стаўленне (не адразу, вядома) настолькі кардынальна, што сам здзіўляешся. Аднак ёсць адно "але". Калі ты "чуеш" і сам гэтага хочаш. На "браму зачыненую знутры" ніяк не магу забыцца.
Колькі б не стукалі звонку, адчыняецца ўсё адно толькі самім і толькі знутры.))
Таму вось калі я, прыкладам, удзельнічаю ў нейкіх дыскусіях, мая задача не ўпэўніць кагосьці, а па-першае, сваё меркаванне выказаць і упэўніцца, што яно цэльнае і вызначанае (а ў спрэчцы з апанентам гэта якраз добра высвятляецца
) і па-другое, дакладна зразумець суразмоўцу: а раптам і там можна знайсці для сябе зерне?
Але мэты "адзінства" (я за сябе) ну няма абсалютна. Я пра інтэрнэт,меркаванні, і да т.п.))) Адзінства, пра якое ты (як разумею) - справа іншых людзей зусім. Тут не партыйная ячэйка. І адзінства ў адной тэме зусім не азначае адзінства ў іншай. І нават тут, здавалася б, з тымі, з якімі думаеш часам ва ўнісон, даволі часта меркаванні разыходзяцца. І гэта здорава, ІМХО. )))
Таму я не бачу ніякага напрамка будучага ў тэме. Вучыць, як паступаць і думаць, яна не павінна, ІМХО.
Што да інфармацыі і інш. Звычайна ніхто не адмаўляе на просьбы: кіньце, пліз, спасылку, а то знайсці/разабрацца не магу...
Многа букаф.... Не спіцца відаць.
Дый і не па тэме, мажліва, непасрэдна. Прабачаюся тады...