Solar, то бок патрабуюць даведку менавіта на фіз-ру? і менавіта пра спецгрупу? А калі група агульная ці падрыхтоўчая - таксама? Ці можа тады якраз даведка не трэба?
А медагляд тады нашто? Ці без поўнага медагляду даведку пра групу на фіз-ры не даюць?
Як жа ўсё складана ў нас...
То не дапрасіцца патрэбнай мед.дапамогі, то не адбіцца ад непатрэбнай. І парадокс, што, аказваецца, школай гэта не заканчваецца. А я-то думала.)
У нас таксама 30-я ПК, згаданая вышэй. Ад думкі, што дзіцё акунецца ў гэты гадзюшнік, млосна ўжо загадзя.
Дарэчы, успомніла. На даведцы для паступлення тэрмін дзеяння пазначаецца 6 месяцаў. Гэта што, пад НГ усе роўна зноў наперад у ПК па новыя даведкі? А потым зноў летам? А жыць калі?