И я, если честно, не знаю, что правильно говорить именно полякам на въезде в польщу по визе с закупам, если ты не на закупы едешь.
Мы два тыдні таму ехалі ў Варшаву, так і казалі-у Варшаву. А першы выезд па гэтых візах на закупы быў у Літву, ездзілі ў Палангу. На мяжы так і сказалі-едзем у Палангу)
Мне раней падавалася, што візы на закупы-гэта абавязкова туды-сюды увесь час ездзіць і набываць. Але паўтара гады таму мы па дарозе з Гданьска заехалі ў Беласток-паглядзець, што ж там набываюць беларусы. Высветлілася, што мы без праблем набылі на ваты (ці тое ж такс фры) таго-сяго. Вырашылі, хай будуць. Потым яшчэ адзін раз з'ездзілі ўжо адмыслова ў Беласток- прывезці ваты мне (першы раз рэгістравалі толькі на мужа чамусці). І візы на пяцерых, хай сабе на закупы, але ў кішэні і на год. Турыстычню, маючы траіх дзяцей, было б рабіць і больш дорага, і першая была б усяго аднакраткай. Навошта?
Мы любім з'ездзіць пагуляць у Вільню, ні разу не ездзілі толькі на закупы, да ікеі ўвогуле ні ў адной краіне не дайшлі, шкада часу. Але хаваць тое, што ў той жа Вільне заскокваем у максіму і што-небудзь набываем-навошта? Як і большасць, я думаю.
І чым прынцапова адрозніваецца такс-фры і ваты, не разумею зусім.
Вось пра карту паляка я разумею-там трэба прызнаць сябе часткай польскага народу, таму мой муж і не рабіў яе сабе, таму што адчувае і вызначае сябе беларусам і мяняць гэта дзеля халявы не збіраецца.
А што такого здрадніцкага альбо сарамлвага ў тым, што ты пішаш заяву пра тое, што збіраешся рабіць пакупкі ў польскай краме, зусім не разумею.
Пэйна, засталося з тых жахлівых часоў, калі беларусам, каб выжыць, даводзілася матацца ў Польшчу каму са спіртам і цыгарэтамі, каму чалночыць з таварам