Karkusha, как вам удалось дату поймать? Я уже теряю всякую надежду (((
Напэўна, ад безнадзейнасці)
Я ж была ўпэўненая, што пасля мінулай гадавой на закупы атрымаем два гады на закупы ж. Яшчэ радавалася, як добра мне тут параілі перайсці да палякаў ад літоўцаў. Пасля новага году я ўсё роўна практычна была ўпэўненая, што атрымаем турызм. Па вопыту мінулага году у пачатку вясны збіралася падавацца. Аддалі перарабляць дзіцячыя пашпарты, запісаліся амаль усёй сям'ёй на замежную паездку ў пачатку траўня. І тут... Я сутыкнулася з тым, што ў візавы цэнтр цяпер- гэта не проста выбраць дату і ісці. Спачатку спрабавала праз сайт, потым села чытаць анлайнер, падключыла тэлефон, далей падключыла мужа і да сайта і да тэлефона. Недзе каля двух тыдняў мы спрабавалі. Аднойчы нават дазваніліся. Абодва. Амаль адначасова. Пачулі пра збой, як і большасць.
Паколькі праз консульства ні разу даты злавіць не атрымалася, асабліва не спадзявалася. Але пад паездку турфірма робіць праз літоўцаў, а гэта нам зусім дрэнны варыянт, бо тры месяцы ды праз візавы цэнтр і на наш склад- гэта задорага, вырашыла спрабаваць.
Больш за ўсё мне пашчасціла 7 сакавіка. Я прачытала на анлайнеры, што ў сувязі з тым, што 8- выходны, даты выкінуць 7, і зразумела, што гэта мой шанец) відаць, большасць людзей святкавала ўжо на працы ці пасля працы, а я раптам злавіла 4 даты на сям'ю з пяцерых чалавек. Лавіла ў 19.00, потым у 19.40. прачытала, што трэба кожныя 40 хвілін. Роўненька.
Для мяне было сюрпрызам тое, што трэба адразу запаўняць анкеты, таму нешта там браніравала, шукала хаця б якія копіі пашпартоў, бо пашпарты засталіся на працы, даты пісала проста па памяці. Карацей, была непадрыхтаваная, бо нават ня верыла.
Неахопленай засталася старэйшая дачка. Мужу 27 сакавіка сказала, што наступны вечар прысвячаем лоўлі даты для яе. Усё было загружаецца, уключанае і роўна ў 19.00 мы пачалі ( мужу расказвала, што будзем рабіць, як у серыяле Тэорыя вялікага выбуху, калі хлопцы набывалі квіткі на коміккон). На маім ноўтбуку адразу завіс браўзер, пасля яго і другі ( я спрабавала на некалькіх), а муж у 19.02 закрычаў, што ў яго ёсць дата. Пішуць, што ў 19.03 было ўжо пуста. Такія амаль прыгоды ў нас з гэтымі візамі)
Прычым, схапіў ён на 03.04, тады калі я 07.03 злавіла на 02.04, 08.04 і 09.04, што мяне здзівіла.
Наколькі я вынесла з анлайнера, трэба сапраўды адкінуць усе справы і лавіць. Пажадана ўсім з усіх кампоў і займацца толькі гэтым. Прычым пачынаць роўна ў 19.00, да секунд. Хвілін праз 5 можна ісці піць каву ці гарбату, у 19.40 зноў на пост. І так кожныя 40 хвілін.
Нейкім чынам можна, відаць, лавіць даты і не запаўняць адразу, каб вылавіць на сям'ю, але я гэтага пакуль што не ўмею.
Карацей, зычу поспехаў 8 красавіка)