калі шчыра - я ўвогуле супраць падарункаў. Заўжды была. Вось гэта вось усё: 1 верасня, дзень настаўніка, НГ, 08.03, 23.02, канец года, першы панядзелак на тыдні. Як ойча наш. І плюс адміністрацыя, як разумею, абавязкова.
А зараз, калі ўсе раптам як з неба ўпалі, ці раптам працверазелі, ці вочы расплюшчылі ці рэвалюцыяй заняліся і рэзка сказалі "не" нават кветкам сваім жа настаўнікам на дзень настаўніка, у мяне прам патрэба з'явілася не пакінуць без увагі людзей, да якіх я адчуваю шчырую павагу і ўдзячнасць. Вось толькі нават не ведаю, як гэта зараз зрабіць а) годна, б) прыемна для іх, в) зручна і нядорага для сябе. І каб праўда што ніхто нічога такога не падумаў. Відаць, давядзецца ўсё ж з кветкамі замарочвацца. Гэта, на мой погляд, адзіны падарунак, які яшчэ ніколі не быў залішнім і яшчэ нікога ніколі ні да чога не абавязаў. Выдатны знак увагі і толькі.