Дарэчы, так. Збіралі б лепей банкі. Вось іх сапраўды няма куды дзяваць. І пажарная бяспека не цярпіць ад іх захоўвання школай. Хоць нейкая карысць. Дзеля банак, я б можа, так і быць, і ўгаворвала б мужа цягаць тыя банкі ў школу, да таго ж у пэўны час, і ў пэўны корпус. Усяляк лепей, чым выкідваць. А замарочвацца так з макулатурай пры наяўнасці ў крокавай даступнасці кантэйнераў у любы зручны час, а не па раскладзе - звольніце.
І праблема нават не ў тым, што школа дастае з гэтай макулатурай, гэта заўжды можна ігнараваць, а ў тым, што марнуе на гэта час і плошчы. У нашай школе, напрыклад, яе складуюць у гардэробе! Мала, што гэта зʼядае магчымыя плошчы для вешакоў і паліц для абутку, мала што гэта негігіенічна, гэта прамое парушэнне пажарнай бяспекі! Але школе пляваць.